А НАМ ГЭТА ТР­Э­БА?

Belgazeta - - ФИНАНСЫ -

Пры кан­цы траў­ня некаль­кі фак­тыч­на па­ра­лель­ных вы­сту­паў не абы­я­кіх экс­пэр­таў фі­нан­са­ва­га рын­ку, што да­вя­ло­ся пас­лу­ха­ць, неча­ка­на сфар­ма­валі яс­ную кар­ці­ну ра­сей­ска­га эка­на­міч­на­га па­рад­ку дня.

Кар­ці­на пер­шая. Банк Ра­сеі аб­вяс­ць­ціў пра тое, што ў пер­шым кар­та­ле 2019г. у краіне вы­яў­ле­ная 61 но­вая фі­нан­са­вая піра­мі­да. Што на 20% больш, чым ў 2018-м. То бок па ад­ной но­вай фі­нан­са­вай піра­мід­зе кож­ны пра­цоў­ны дзень. За мі­ну­лы год шко­да для люд­зей ад дзей­на­сь­ці фі­нан­са­вых піра­мід скла­ла RUB 576 млрд. Але ад­со­так фі­нан­са­вых піра­мі­даў у су­ад­но­сі­нах да агуль­най коль­кась­ці кам­паніяў фі­нан­са­ва­га рын­ку зь­ні­жа­ец­ца.

А тым ча­сам 30 траў­ня кіраўнік Фон­ду па аба­роне пра­воў уклад­нікаў і ак­цы­янэраў

Ма­рат Са­фіулін на бры­фін­гу ў Дзяр­жаў­най ду­ме Ра­сеі пры­вёў та­кі прыклад. У РФ 1600 кр­эдыт­на-спа­жы­вец­кіх ка­ап­э­ра­ты­ваў (КСК). У 2018г. 59 КСК вы­явілі­ся фі­нан­са­вы­мі піра­мі­да­мі. Гэта 4% агуль­най коль­кась­ці. А ця­пер ува­га: ак­ты­ў­на пры­ця­г­валі гро­шы люд­зей толь­кі 150 КСК з 1600. То бок ся­род КСК, што ак­ты­ў­на пры­ця­г­валі зь­бе­ра­ж­э­нь­ні, піра­мі­да­мі вы­явілі­ся амаль 40%. Па­доб­нае й зь ін­шы­мі галі­на­мі фі­нан­са­ва­га рын­ку: мікра­фі­нан­са­вы­мі ар­гані­за­цы­я­мі, фор­экс­кам­панія­мі… То бок «ма­гіч­нае аба­рон­чае ко­ла», што ні­бы­та на­ма­ля­ва­ла дзяр­жа­ва на шля­ху фі­нан­са­вых мах­ля­роў, - па­куль ні што ін­шае, як ма­гіч­ныя за­га­во­ры. Бля­кіроўка сай­таў не пась­пя­вае за ствар­э­нь­нем но­вых, пра­ва­а­хоўчыя струк­ту­ры не зай­ма­юц­ца інт­эр­нэтам, бо ня ця­мя­ць ў прад­ме­це.

Кар­ці­на дру­гая. Агуль­на­ра­сей­скі на­род­ны фронт (гэта та­кі мяс­цо­вы ва­ры­янт на­шай «Бе­лай Русі») вы­пусь­ціў спра­ва­з­да­чу, якая сь­вед­чы­ць, што ўз­ро­вень фі­нан­са­вай пісь­мен­на­сь­ці гра­мад­зя­наў рась­це. Прыкла­дам, па­казь­нік прат­эр­мі­на­ва­най за­па­зы­ча­на­сь­ці ра­сей­цаў па кр­эды­тах зь­нізіў­ся за год з 6 да 5%. Уз­ро­вень за­па­зы­ча­на­сь­ці ста­біль­на зь­ні­жа­ец­ца з 2015г.

Там­са­ма, праў­да, на­пі­са­на, што ўз­ро­вень за­кр­эды­та­ва­на­сь­ці ра­сей­скіх сем’яў у пер­шым квар­та­ле 2019г. па­д­вы­сіў­ся да 28%.

Год та­му быў 24%. Гэта азна­чае, што сям’я ад­дае 28% свай­го га­да­во­га да­хо­ду на па­га­ш­э­ньне бан­каўскіх кр­эды­таў. А ў шмат якіх рэ­гіё­нах (Кал­мы­кія, Ты­ва, ХМАА-Юг­ра, Ір­куц­кая воб­лась­ць, Чу­ва­шыя) уз­ро­вень за­кр­эды­та­ва­на­сь­ці сем’яў - 40% і вы­ш­эй. Су­куп­ная за­па­зы­ча­на­сь­ць ра­сей­цаў па бан­каўскіх кр­эды­тах уз­рас­ла з па­чат­ку го­ду на 4% і скла­ла RUB 15,4 трлн у пер­шым квар­та­ле 2019г. І гэта на 23% больш, чым го­дам ра­ней.

Між ін­шым фі­нан­са­вы ам­буд­см­эн Аса­цы­я­цыі ра­сей­скіх бан­каў РФ Па­вал

Мяд­зь­вед­зеў 31 траў­ня рас­па­вёў рэ­гія­наль­ным фі­нан­са­вым жур­налістам з усяе Ра­сеі, што са­бралі­ся ў Мас­кве, пра тое, што, дзя­ка­ва­ць бо­гу, у гісто­рыі за­стаў­ся пэ­ры­яд са­цы­я­лі­стыч­на­га рэаліз­му: гэта калі ча­гось­ці бы­ць у прын­цыпе ня мо­жа, але павін­на. Прыклад: пля­на­выя па­казь­нікі вы­твор­чась­ці, рас­пра­цоўка й за­пуск ча­го­коль­век да кан­кр­эт­най да­ты. Маў­ляў, доб­ры пра­дукт і так ства­ры­ць цяж­ка, а калі тр­э­ба да кан­кр­эт­най да­ты - дык ства­ра­ец­ца які-коль­век. Але Мяд­зь­вед­зеў да­даў, што, на жаль, ця­пер ра­сей­скі фі­нан­са­вы ры­нак зна­ход­зіц­ца ў во­страй фа­зе кры­тыч­на­га рэаліз­му. Гэта калі ча­гось­ці не павін­на бы­ць, але гэта ёсь­ць. Прыклад: пані­ж­э­ньне ўз­роў­ню за­кр­эды­та­ва­на­сь­ці ра­сей­скіх сем’яў - вы­нік вы­да­чы бан­ка­мі но­вых кр­эды­таў, што йду­ць на па­га­ш­э­ньне ста­рых.

Яш­чэ ад­зін прыклад: бан­кі на­вяз­ва­ю­ць кліен­ту пас­лу­гу стра­хоўкі дэпа­зы­ту. Ко­штам, на­прыклад, у RUB800. Ад яе мож­на ад­мо­віц­ца на пра­ця­гу 14 дзён з мо­ман­ту за­клю­ч­э­нь­ня да­мо­вы, калі кліент вы­ра­шыў, што гэтая пас­лу­га яму непа­тр­эб­ная. Але ў да­мо­ве бан­ку за ажы­ць­цяў­леньне пас­лу­гі стра­хоўкі дэпа­зы­ту пра­пі­сва­ец­ца ка­місія бан­ку ў па­ме­ры RUB 15 тыс. Якая не вяр­та­ец­ца. То бок кліент «аха­лад­зіў­ся» на RUB800, а на RUB 15 тыс. пра­цяг­нуў гар­эць.

Кар­ці­на тр­эцяя. Ад 27 да 31 траў­ня ў Мас­кве прай­шоў дру­гі тыд­зень прад­п­ры­маль­ніцтва, ар­гані­за­ва­ны ўра­дам Мас­к­вы й на­кіра­ва­ны на пад­т­рым­ку дроб­на­га й сяр­эд­ня­га біз­нэ­су. 5 буй­ных мэ­ра­пры­ем­стваў, 60 тыс. удзель­нікаў з 40 краін. Больш за 1500 спі­ке­раў ды экс­пэр­таў. А тым ча­сам 31 траў­ня Але­на Ды­ба­ва, ві­цэ-пр­э­зы­д­энт Ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты Ра­сеі, што ад­каз­ная за разь­ві­ць­цё прад­п­ры­маль­ніцтва, у вы­сту­пе пе­рад ляўр­эа­та­мі кон­кур­су фі­нан­са­вай жур­налі­сты­кі «Руб­лё­вая зо­на» ка­за­ла су­пра­ць­лег­лае:

- коль­кась­ць прад­пры­ем­стваў дроб­на­га й сяр­эд­ня­га біз­нэ­су ска­ра­ча­ец­ца. З 6 млн юры­дыч­ных асо­баў, за­рэ­гістра­ва­ных у сыст­эме ма­ло­га прад­п­ры­маль­ніцтва, тых, што пра­цуе - ка­ля 500 тыс. (менш за 10%);

- за апош­нія шэс­ь­ць га­доў дзяр­жа­ва вы­да­тка­ва­ла на разь­ві­ць­цё прад­п­ры­маль­ніцтва RUB 489 млрд. Але на што ме­навіта пай­шлі гро­шы? На 5 тыс. ка­манд тр­эне­раў, якія му­ся­ць на­вучы­ць прад­п­ры­маль­нікаў зай­мац­ца прад­п­ры­маль­ніцтвам. Гэта на­зы­ва­ец­ца «ін­фра­струк­ту­ра разь­ві­ць­ця». А ці яна патр­эб­ная? Ін­сты­тут пад­т­рым­кі біз­нэ­су - гэта аг­ром­ні­сты дзяр­жа­па­рат, і 30% гро­шай сы­ход­зі­ць на тр­энін­гі, а 70% - на аб­слу­гоў­ва­ньне «офі­саў пад­т­рым­кі прад­п­ры­маль­ніцтва»;

- неаб­ход­на­сь­ць уста­ля­ва­нь­ня ан­лайн-кас. Што гэта? Ан­лайн-ка­са апроч звы­чай­ных ка­са­вых функ­цы­яў мае ад­ну фіш­ку, якой не бы­ло ра­ней: апа­ра­ты аб­ста­ля­ва­ныя г.зв. фіскаль­ны­мі на­кап­ляль­ні­ка­мі, якiя праз інт­эр­нэт пе­ра­да­ю­ць зь­вест­кі пра ўсе апла­ты наў­прост у па­дат­ко­вую ін­с­пэк­цыю, то бок па­да­ткавікі адра­зу да­вед­ва­юц­ца пра про­даж ці зва­рот та­ва­ру. Згод­на з за­ко­нам 54-ФЗ та­кія ка­сы му­ся­ць бы­ць уста­ля­ва­ныя ва ўсіх суб’ек­таў прад­п­ры­маль­ніцтва. Анід­зе ня­ма та­ко­га манія­каль­на­га імкнень­ня пад­лічы­ць кож­ны по­дых прад­п­ры­маль­ніка.

Эпілёг. Заслу­жа­ны эка­на­міст РФ, док­тар навук, за­гад­чык аддзе­лу між­на­род­ных рын­каў ка­піта­лу Ін­сты­ту­ту ўсясь­вет­най эка­но­мікі Ра­сей­с­кай ака­д­эміі навук Якаў

Мір­кін у сваім вы­сту­пе пе­рад жур­наліста­мі 31 траў­ня за­явіў, што фі­нан­са­выя кры­зі­сы ў Ра­сеі на­да­лей бу­ду­ць паўта­рац­ца раз на некаль­кі га­доў, бо яе эка­но­міка, на­мёрт­ва пры­вя­за­ная да ко­штаў на сы­раві­ну, неэф­эк­ты­ў­на­сь­ці кіра­ва­нь­ня, мі­стыч­на­га ўс­пры­ма­нь­ня рэ­чаісна­сь­ці, цы­кліч­на вы­раб­ляе кры­зі­сы. Чвэр­ць ста­год­зьд­зя - вя­лікiя эка­на­міч­ныя няў­да­чы. Гэта, ка­жа, та­кі са­бе ла­ты­на­ам­э­ры­кан­скі «ма­гіч­ны рэалізм» Ама­ду, Мар­ке­са. Ра­сей­ская эка­но­міка ад­но ў ад­но па­доб­ная на бразіль­скую, а ра­сей­скі рубль - на бразіль­скі рэал.

Пы­та­ньне ў пра­цяг: нам на­са­мр­эч патр­эб­ная са­юз­ная дзяр­жа­ва вось з гэтым вось усім? По­каз­ка ў тэму. «Да­сяг­нулі фі­нан­са­вай ста­біль­на­сь­ці» азна­чае, што гро­шай не бы­ло, ня­ма і, на­п­эў­на, ня буд­зе.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.