«Мы не вы­ка­ры­стоў­ва­ем тое, што даў нам Бог»

ПА ЛЮБIМЫХ МЕСЦАХ МIНСКА З РЫГОРАМ КАСТУСЁВЫМ ПАЕХАЛI!/

Belgazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА -

Стар­шы­ня Пар­тыі БНФ Ры­гор Касту­сёў не про­ста са­праўд­ны пат­ры­ёт. Ён з глы­бо­кай па­ва­гай ставіц­ца да гісто­рыі Бе­ла­русі, асаб­лі­ва да тых, хто ра­біў гэтую гісто­рыю і зма­гаў­ся за маг­чы­мас­ць сён­ня жы­ць ў неза­леж­най краіне.

Тэатр Ян­кі Ку­па­лы: «Быц­цам аку­на­еш­ся ў гісто­рыю ствар­эн­ня БНР»

-У мяне шмат лю­бі­мых кут­коў у Мін­ску. Але з асаб­лі­вым за­да­валь­нен­нем на­вед­ваю мес­цы, звя­за­ныя з гісто­ры­яй развіц­ця на­шай краі­ны, ста­наў­лен­ня неза­леж­на­сці Бе­ла­русі. Ме­навіта ў тэат­ры Ян­кі Ку­па­лы ад­бы­валі­ся больш чым знач­ныя для на­шай рэс­пуб­лікі пад­зеі - Пер­шы Усе­бе­ла­рус­кі з‘езд, які ад­бы­ў­ся больш за сто га­доў та­му. І калі тут апы­на­еш­ся, то як быц­цам аку­на­еш­ся ў гісто­рыю ствар­эн­ня Бе­ла­рус­кай на­род­най рэс­пуб­лікі. Я з вя­лі­кай па­ва­гай стаўлю­ся да люд­зей, якія у той ня­про­сты час на­па­чат­ку XX ста­годдзя, калі ва­кол вай­на, раз­ру­ха, рэ­ва­лю­цыя, не ду­малі пра ся­бе, пра тое, як вы­жы­ць, а пе­ра­жы­валі за свой род­ны край, бе­ла­рус­кую на­цыю і здо­лелі са­бра­ць амаль 2000 дэле­га­таў. Мне на­ват цяж­ка ўяві­ць, як у той, мяк­ка ка­жучы, ня­про­стай сіту­а­цыі яны зма­глі пра­вес­ці та­кое вя­лі­кае ме­ра­пры­ем­ства, якое і ста­ла пад­мур­кам ста­наў­лен­ня дзяр­жаў­на­сці Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Няг­лед­кан­кам, зячы на тое, што не ўсё та­ды ат­ры­ма­ла­ся і БНР не заха­ва­ла­ся, сён­ня мы ма­ем неза­леж­ную краі­ну. І тыя, хто ста­яў ля вы­то­каў ста­наў­лен­ня на­шай неза­леж­на­сці, па сут­на­сці ахвя­ра­валі са­бой. Пас­ля яны бы­лі вы­му­ша­ны з’еха­ць з Бе­ла­русі. Хтось­ці вяр­нуў­ся, хтось­ці за­гі­нуў. Але ў боль­шас­ці лёс склаў­ся вель­мі тра­гіч­на. Та­му, калі бы­ваю тут, за­ў­сё­ды ду­маю пра пад­зеі тых ча­соў і дзя­кую пат­ры­ё­там, якія ахвя­ра­валі са­бой дзе­ля на­шай дзяр­жаў­на­сці.

Тут вель­мі пры­го­жы сквер. Люб­лю хад­зі­ць у Ку­па­лаўскі тэатр на спек­таклі. На жаль, ат­рым­лі­ва­ец­ца ня­ча­ста. Шчы­ра ска­жу, што даў­но там не быў. А вось у са­мім скве­ры бы­ваю, але з-за за­ня­тас­ці рэд­ка ма­гу тут про­ста па­гу­ля­ць. Ча­ста пра­ход­жу мі­ма. Калі ж з’яў­ля­ец­ца маг­чы­мас­ць, вель­мі люб­лю па­сяд­зе­ць тут на ла­ва­ч­цы ля фан­та­на.

Ка­нешне, мне вель­мі па­даб­а­ец­ца Мінск. Сён­ня гэта пры­го­жая еўра­пей­ская сталі­ца. Я не зусім жы­хар Мін­ска. З ім мяне больш звяз­вае пар­тый­ная дзей­на­сць, хо­ць ця­пер боль­шас­ць ча­су пра­вод­жу ме­навіта тут. Мне па­даб­а­юц­ца мно­гія ін­шыя мяс­ці­ны і кут­кі на­шай Рад­зі­мы. А я па­бы­ваў вель­мі шмат дзе. Асаб­лі­ва езд­зіў пад­час вы­бар­чай пр­эзід­энц­кай кам­паніі 2010г., калі быў канды­да­там. Гэта быў для мяне яш­чэ і до­свед не толь­кі палітыч­най дзей­на­сці. Кам­панія да­ла доб­рую маг­чы­мас­ць па­бы­ва­ць ва ўсіх кут­ках Бе­ла­русі. Та­ды я на­ве­даў у агуль­най коль­кас­ці больш рэ­гіё­наў, чым усе астат­нія канды­да­ты ра­зам узя­тыя. Лі­чу, што ма­гу гэтым га­на­рыц­ца. Для мяне гэта бы­ло за­да­валь­нен­нем. Мне ёс­ць з чым па­раў­на­ць, бо шмат бы­ваю ў ін­шых краі­нах. На­ша рэс­пуб­ліка вель­мі пры­го­жая. У Бе­ла­русі ёс­ць дзе ад­па­чы­ва­ць і дзе пра­ца­ва­ць. І я ад­зна­чаю з ро­спач­чу і зд­зіў­лен­нем, што пры та­кой пры­га­жос­ці, маг­чы­мас­цях для дзей­на­сці люд­зей, рэалі­за­цыі іх твор­ча­га пат­эн­цы­я­лу мы жы­вём так бед­на. У Бе­ла­русі ёс­ць усё: зям­ля, ля­сы, азё­ры, рэкі, га­ра­ды. Ёс­ць маг­чы­мас­ці для развіц­ця турыз­му. Але, на жаль, мы, бе­ла­ру­сы, не вы­ка­ры­стоў­ва­ем тое, што даў нам Бог. Мы ма­глі б па­вучыц­ца ў ін­шых на­ро­даў, але не хо­чам. Ёс­ць пры­маўка: ча­му мы та­кія ра­зум­ныя, а жы­вём так бед­на? На жаль, гэтая пры­маўка да бе­ла­ру­саў вель­мі па­ды­ход­зі­ць.

Пе­рад Еўра­пей­скі­мі гуль­ня­мі Мінск як быц­цам вы­лі­за­лі. Ён стаў яш­чэ больш чы­стым і пры­го­жым. Хо­ць па го­рад­зе за­ў­сё­ды пры­ем­на прай­с­ці­ся. Ён са­праў­ды вель­мі даг­ле­джа­ны. Але, калі бы­ва­еш у ад­да­ле­ных ад Мін­ска кут­ках, да­лей ад цэн­траль­ных трас, якія звяз­ва­ю­ць сталі­цу і ін­шыя аб­лас­ныя га­ра­ды, ра­зу­ме­еш, што так даг­ле­джа­на і пры­го­жа да­лё­ка не ўсю­ды. Гэта ро­спач, што па­між Мінс­кам і ін­шы­мі на­се­ле­ны­мі пунк­та­мі Бе­ла­русі (я не бя­ру аб­лас­ныя цэн­тры) та­кая вя­лікая роз­ні­ца. Ды і ў ля­сах, ка­ля рэк, азё­раў то­ны смец­ця. Асаб­лі­ва мне цяж­ка бы­ць у мяс­ці­нах, дзе я вы­рас, дзе прай­шло маё дзя­цін­ства і ў свой час я ба­чыў іх у ін­шым, леп­шым стане. Так, Мінск пры­бра­ны, чы­сты, пры­го­жы, але гэта не ўся Бе­ла­русь. А неаб­ход­на, каб так бы­ло ўсю­ды: ад Хо­цім­ска да Бр­э­с­та.

Парк Ян­кі Ку­па­лы: «Па­мят­ны ка­мень уста­ля­валі на мес­цы до­ма»

- Асаб­лі­ва для мяне лю­бi­мае мес­ца, ка­нешне, і парк імя на­ша­га вя­ліка­га су­ай­чын­ніка Ян­кі Ку­па­лы. Тут так­са­ма шмат звя­за­на з на­шай гісто­ры­яй. Так ста­ла­ся, што я меў да­луч­энне да ўста­ля­ван­ня і ад­крыц­ця па­мят­на­га ка­ме­ня куль­тур­ным і палітыч­ным дзе­я­чам па­чат­ку ХХ ста­годдзя бра­там Луц­кеві­чам. І для мяне гэта асаб­лі­вы го­нар. Ме­навіта яны вы­сту­пілі ад­ны­мі з іні­цы­я­та­раў аб­вяш­ч­эн­ня БНР 25 са­кавіка 1918г. Гэтая ід­эя ўз­нік­ла даў­но. Над пад­рых­тоў­кай свя­тка­ван­ня 100-годдзя БНР я аса­бі­ста і ў цэ­лым Пар­тыя БНФ па­чалі пра­ца­ва­ць адра­зу пас­ля чар­го­ва­га з’ез­ду, які ад­бы­ў­ся ў ве­рас­ні 2017г. У нас бы­ло шмат пра­па­ноў, але прак­тыч­на ўда­ло­ся рэалі­за­ва­ць прыб­ліз­на тр­эц­юю част­ку. Ад­ной з та­кіх пра­па­ноў і бы­ла ід­эя аб уста­ля­ван­ні па­мят­на­га зна­ка Луц­кеві­чам ме­навіта на тым мес­цы, дзе быў калісь­ці іх дом. Гэта ўда­ло­ся. Да­па­ма­глі і дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы. Та­ды быў та­кі па­сыл, што і Мін­скі гар­вы­за­дач, і Ака­д­эмія навук, у ней­кай сту­пе­ні і Ад­міністра­цыя пр­эзід­эн­та далі нам зя­лё­нае свят­ло. Ула­да ўпер­шы­ню да­лучы­ла­ся да свя­тка­ван­ня юбілею БНР. І Мін­гар­вы­кан­кам пры­няў ра­ш­энне аб уста­ля­ван­ні ме­ма­ры­я­ла Луц­кеві­чам. На жаль, за­раз та­ко­го ды­я­ло­гу з ула­да­мі, які быў пры пад­рых­тоў­цы да 100-годдзя БНР, ня­ма, калі, ка­нешне, гэта мож­на на­з­ва­ць ды­я­ло­гам. Калі нешта ўда­ец­ца да­сяг­ну­ць су­мест­ны­мі на­ма­ган­ня­мі, гэтым неаб­ход­на ка­ры­стац­ца для краі­ны, для гісто­рыі, па­мя­ці пра тых люд­зей, якія ра­білі гэту гісто­рыю і ства­ралі на­шу неза­леж­ную Бе­ла­русь.

І сён­ня мая дзей­на­сць як стар­шы­ні Пар­тыі БНФ, як гра­мад­зяні­на Бе­ла­русі на­кіра­ва­на ў пер­шую чар­гу на заха­ванне неза­леж­на­сці на­шай краі­ны. З гэтым у цэ­лым звя­за­ны мой лёс. Ка­нешне, пе­рад БНФ ня­ма­ла у тым ліку пы­тан­ні па­шы­р­эн­ня пар­тыі, адра­дж­эн­ня бе­ла­рус­кай мо­вы, па­ляп­ш­эн­ня сіту­а­цыі ў эка­но­мі­цы.

У мяне ёс­ць шмат рас­пра­цо­вак на ўсе гэтыя тэмы. На жаль, па­куль не зма­глі іх рэалі­за­ва­ць прак­тыч­на. Шмат ці­ка­вых ід­эй, якія знач­на б ма­глі паў­плы­ва­ць на па­ляп­ш­энне ста­ну эка­но­мікі, па­вы­ш­энне ўз­роў­ню жыц­ця на­ша­га на­ро­да. Па­куль яны за­ста­юц­ца на па­пе­ры, дзяр­жаў­ныя ор­га­ны не звяр­та­ю­ць на іх ува­гі. Хо­ць ча­сам я за­ў­ва­жаю, што гэтыя ід­эі ўва­саб­ля­юц­ца ў жыц­цё.

На­пе­рад­зе вель­мі важ­ныя для краі­ны палітыч­ныя пад­зеі: пр­эзід­энц­кая і пар­ла­менц­кая вы­бар­чыя кам­паніі. На­конт пр­эзід­энц­кай раз­мо­ву ра­на яш­чэ вес­ці. У нас ёс­ць роз­ныя ід­эі. Я аса­бі­ста не пла­ную вы­стаў­ля­ць сваю канды­да­ту­ру. Ад­нак бы­вае, што жыц­цё мо­жа па­вяр­ну­ць ку­ды хо­чаш. Але што да­ты­чыц­ца пар­ла­менц­кай кам­паніі, мы ўжо вяд­зем пад­рых­тоўку. Я не на­зы­ваю гэта сло­вам «вы­ба­ры», та­му што яно да вы­бар­чай кам­паніі ў нас не зусім па­ды­ход­зі­ць. 29 чэрве­ня ад­буд­зец­ца Сойм на­шай пар­тыі, дзе як раз бу­ду­ць раз­гля­дац­ца пы­тан­ні аб пра­вяд­зен­ні з’ез­да Пар­тыі БНФ з мэтай вы­луч­эн­ня канды­да­таў у дэпу­та­ты Па­ла­ты прад­стаўнікоў. На­ша пар­тыя пла­нуе пры­ня­ць у ця­пе­раш­няй кам­паніі са­мы ак­ты­ў­ны ўд­зел і за­ня­ць мес­цы ў пар­ла­мен­це, каб ме­ць маг­чы­мас­ць рэалі­за­ва­ць ід­эі, якія бу­ду­ць спры­я­ць развіц­цю на­шай Рад­зі­мы.

ры­гор касту­сёў: «Я меў да­луч­энне да ўста­ля­ван­ня і ад­крыц­ця па­мят­на­га ка­ме­ня куль­тур­ным і палітыч­ным дзе­я­чам па­чат­ку ХХ ста­годдзя бра­там Луц­кеві­чам. І для мяне гэта асаб­лі­вы го­нар»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.