Да­вед­ка «БелГа­зе­ты».

Belgazeta - - РЕАЛИИ -

Міко­ла Дзядок - ся­бар ар­гані­за­цыі бе­ла­рус­кіх анар­хістаў. На­рад­зіў­ся ў 1988г. З ся­мі га­доў зай­маў­ся ўс­ход­ні­мі ад­зі­на­бор­ства­мі. Пас­ля за­кан­ч­эн­ня юры­дыч­на­га ка­ле­джа БДУ быў за­лі­ча­ны на тр­эці курс юр­фа­ка ўнівер­сіт­эта, але пас­ту­піў у ЕГУ на аддзя­ленне паліта­ло­гіі, вучы­ў­ся за­воч­на і пра­ца­ваў. 03.09.2010г. за­тры­ма­ны, 27.05.2011г. асуд­жа­ны на 4,5 го­да паз­баў­лен­ня волі ў ка­лоніі ўз­моц­не­на­га рэ­жы­му па ч. 2 арт. 339 КК («Злос­нае хулі­ган­ства, зд­зейс­не­нае групай асо­баў») - т.зв. «спра­ве бе­ла­рус­кіх анар­хістаў». Вя­дучы­мі пра­ва­а­ба­рон­чы­мі ар­гані­за­цы­я­мі Бе­ла­русі прызна­ны палітыч­ным вяз­нем. 26.02.2015г., за некаль­кі дзён за за­кан­ч­эн­ня тэр­мі­ну, Міко­ла Дзядок быў асуд­жа­ны да­дат­ко­ва яш­чэ да ад­на­го го­да зня­во­лен­ня па арт. 411 КК («Злос­нае непад­па­рад­ка­ванне патра­ба­ван­ням ад­міністра­цыі па­праў­чай уста­но­вы»). У ві­ну яму пас­тавілі 16 эпізо­даў па­ру­ш­эн­ня рэ­жы­му ад­быц­ця па­ка­ран­ня. 22.08.2015г. вы­зва­ле­ны ў ліку шас­ці бе­ла­рус­кіх паліт­вяз­няў згод­на з пад­пі­са­ным пр­эзід­эн­там Лу­ка­ш­эн­кам ука­зам аб па­міла­ван­ні. Пас­ля вы­зва­лен­ня ак­ты­віст ад­навіў­ся ў ЕГУ і ат­ры­маў ды­п­лом па пра­гра­ме «Су­свет­ная паліты­ка і эка­но­міка». «За пя­ць га­доў свай­го зня­во­лен­ня я па­бы­ваў у ча­ты­рох тур­мах і трох ка­лоніях, - ка­жа

Міко­ла. - Та­кі лёс вы­па­дае вель­мі ням­но­гім ары­штан­там у Бе­ла­русі. Больш за год агу­лам пра­вёў у ад­зі­ноч­най ка­ме­ры, змог зблі­зу па­ба­чы­ць кры­мі­наль­ны свет і яго прад­стаўнікоў; ад­чуў на са­бе ўсе без вы­клю­ч­эн­ня ме­та­ды «вы­праў­лен­ня» (ад паз­баў­лен­ня пе­ра­дач да ад­праў­лен­ня ў тур­му стро­га­га рэ­жы­му) і пас­пра­ба­ваў усе без вы­клю­ч­эн­ня ме­та­ды тур­эм­на­га прат­эс­ту (ад на­пі­сан­ня скар­гаў да га­ла­до­вак і чле­наш­код­ніцтва)». «Тур­эм­ная аналіты­ка» - так на­зы­вае аўтар свой збор­нік апа­вя­дан­няў «Фар­бы па­ра­лель­на­га

све­ту»: «Лю­бы во­пыт, жыц­цё­вы, палітыч­ны ці эма­цый­ны, у сто разоў больш эфек­ты­ў­ны, калі ён пра­аналі­за­ва­ны. Пя­ць га­доў у тур­ме далі мне шы­ро­кую гле­бу для роз­ду­маў, ац­энак і рэфлексіі: як пра ўба­ча­нае ў за­сцен­ках, так і пра тую рэ­ва­лю­цый­ную пра­цу, якой мы зай­ма­ем­ся. Вы­ні­кам, па мен­шай ме­ры, пра­меж­ка­вым, гэтай рэфлексіі ста­ла кні­га «Фар­бы па­ра­лель­на­га све­ту». Гэта не толь­кі пе­ра­каз уба­ча­на­га, не толь­кі ўс­па­мі­ны і ўра­жан­ні пра бе­ла­рус­кую кар­ную сіст­эму. Гэта - аналіз ба­яво­га во­пы­ту, ін­струк­цыя па ра­зу­мен­ню (на­коль­кі гэта маг­чы­ма па гэты бок пло­та) жорст­кай іе­рар­хіч­най сіст­эмы, якая штод­зён­на ла­мае во­лю ты­сяч люд­зей».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.