Да­вед­ка «БелГа­зе­ты».

Belgazeta - - РЕАЛИИ -

Алесь Бя­ляц­кі, стар­шы­ня за­кры­та­га ўла­да­мі пра­ва­а­ба­рон­ча­га цэн­тру «Вяс­на», пісь­мень­нік і гра­мад­скі дзе­яч, быў ары­шта­ва­ны 04.08.2011г. за пра­ва­а­ба­рон­чую дзей­на­сь­ць. Ві­ну не прызнаў. Асуд­жа­ны 24.11.2011г. на ча­ты­ры з па­ло­вай га­ды паз­баў­лень­ня волі ва ўмо­вах уз­моц­не­на­га рэ­жы­му з кан­фіска­цы­яй ма­ё­мась­ці і спа­гна­нь­нем на­не­се­най шко­ды дзяр­жа­ве. Да су­да сяд­зеў у СІЗА Мен­ска і Жод­зі­на. Па­ка­ра­ньне ад­бы­ваў у ПК № 2 Ба­б­руй­ска, пра­ца­ваў упа­коўш­чы­кам у швей­ным цэ­ху. Зня­во­леньне пра­ва­а­ба­рон­цы вы­кліка­ла шы­ро­кую кам­панію салі­дар­на­сь­ці ва ўсім сь­ве­це. Алесь Бя­ляц­кі быў вы­лу­ча­ны на Но­бе­леўскую пр­эмію мі­ру, у 2013г. стаў пер­шым лаўр­эа­там пр­эміі за пра­вы ча­ла­ве­ка Ра­ды Эўро­пы імя Вац­ла­ва Га­вэ­ла. Дзя­ку­ю­чы між­на­род­на­му ціску быў дат­эр­мі­но­ва вы­зва­ле­ны. Пра­вёў за кра­та­мі 1052 дні. Пад­час зь­ня­во­лень­ня Бя­ляц­кі вёў ак­ты­ў­ную пе­ра­піску, на­пі­саў ба­га­та роз­ных тэкс­таў, у тым ліку на літа­ра­ту­раз­наўчыя тэмы, эсэ, успа­мі­ны. З да­па­мо­гай сяброў і ка­лег у гэты пе­ры­яд вый­шлі тры яго­ныя кні­гі: «Ась­ве­ча­ныя бе­ла­руш­чы­най» (2013), «Ір­тут­нае ср­эб­ра жы­ць­ця» (2014) і «Ха­лод­нае кры­ло Рад­зі­мы» (2014). Но­вая кні­га бы­ло­га паліт­вязь­ня ў се­рыі «БТЛ» «Тур­эм­ныя сшыт­кі» скла­да­ец­ца зь дзёнь­ні­ка­вых за­пі­саў, якія пунк­цір­на ра­білі­ся ў роз­ных сшыт­ках ці на асоб­ных ар­ку­шах, за­звы­чай ся­род ін­шых за­пі­саў і па­пер. Аб’яд­на­ныя і расчы­та­ныя ра­зам, яны склалі турэмны тэкст без пры­ўкра­саў і ўнут­ра­най цэн­зу­ры. Вы­да­ньне пра­сяк­ну­тае су­час­най «ла­гер­най» ат­ма­сфе­рай, пэр­са­на­жа­мі, ад­но­сі­на­мі, да­поў­не­нае аўтар­скі­мі кам­эн­та­ра­мі і ліста­мі, не пра­пуш­ча­ны­мі ла­гер­най цэн­зу­рай. «Гэта, мож­на ска­за­ць, неза­пла­на­ва­ная кні­га. Сво­е­а­саб­лі­вы турэмны дзёнь­нік. Калі быў у ка­лоніі, нешта за­пі­сваў для ся­бе, спад­зя­ю­чы­ся, што на ас­но­ве гэ­та­га дзёнь­ніка на­пі­шу ней­кія нар­маль­ныя ўс­па­мі­ны. Ра­біў пунк­цір­ныя за­пі­сы та­го, што ба­чыў, каб не за­бы­ць, - рас­па­вя­дае Алесь Бя­ляц­кі. - Спа­чат­ку за­пі­сы бы­лі вель­мі рас­кі­да­ныя. Я пі­саў у роз­ных сшыт­ках нераз­бор­лі­вым почыр­кам, за­шы­ф­роў­ваў про­звіш­чы, ха­ваў до­пі­сы ў роз­ных па­пе­рах, якіх у мяне ў вы­ніку на­збіра­ла­ся ка­ля двух пу­доў. Ві­да­ць, та­му ад­міністра­цыя гэты­мі за­пі­са­мі і не за­ці­кавіла­ся, ха­ця пэў­на, што мае па­пе­ры яны пе­ра­біралі. І калі я ўжо вы­даў тыя тэкс­ты, якія ра­ней за­дум­ваў, за­сталі­ся толь­кі гэтыя тур­эм­ныя на­тат­кі з дзёнь­ніка. Вы­ра­шыў, што гэта, на­п­эў­на, так­са­ма мно­гім буд­зе ці­ка­ва».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.