«Пры­го­ды Пі­но­кіа» - упер­шы­ню па-бе­ла­рус­ку

Пра­ект ство­ра­ны на ulej.by, каб вы­да­ць кні­гу «Пры­го­ды Пі­но­кіа» праз на­род­нае фі­нан­са­ванне

Belgazeta - - СОБЫТИЯ. ОЦЕНКИ/ МНЕНИЯ -

Да ня­даў­ня­га ча­су мы чулі больш пра Бу­ра­ці­на, а Пі­но­кіа быў ней­кім та­ям­нічым ге­ро­ем. Ма­ла хто з нас яго ве­даў на­ват праз рус­кую мо­ву. За са­вец­кім ча­сам больш ак­ты­ў­на вы­да­валі «Бу­ра­ці­на», бо «ні­бы­та наш» - пры­ду­ма­ны са­вец­кім пісь­мен­ні­кам. А Пі­но­кіа ча­каў, ча­каў свай­го ча­су прый­с­ці

да бе­ла­рус­ка­га чы­та­ча.

Як буд­зе вы­гля­да­ць кні­га?

Поў­ны пе­рак­лад з вы­дан­ня 1983г., што вый­ш­ла пры пад­т­рым­цы На­цы­я­наль­на­га фон­да Кар­ла Ка­лод­зі ў Італіі. Па­пя­ро­вая кні­га 220х220 мм. Цвёр­дая во­клад­ка. 288 ста­ро­нак. Поў­на­ка­ля­ро­вы друк. Буй­ны шрыфт. Пер­шае вы­данне на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Для ка­го кні­га?

Каз­кі, што сталі класі­кай, за­ўж­ды бу­ду­ць ці­ка­выя да­рос­лым. Сло­ва­мі Клай­ва Льюі­са, кнi­га для тых, «хто дастат­ко­ва да­ро­слы, каб зноў чы­та­ць каз­кі». Для ся­мей­на­га чы­тан­ня. Так­са­ма «Пі­но­кіа» ўва­х­од­зі­ць у школь­ны спіс для па­за­клас­на­га чы­тан­ня ў ма­лод­шых кла­сах.

Асоб­на мож­на ска­за­ць, што кні­га - для ама­та­раў кніж­най ілюстра­цыі і ма­ла­ты­раж­ных вы­дан­няў. Стыль ілюстра­цый на­га­д­вае іта­льян­скі фр­эс­ка­вы жы­ва­піс і ім­пр­эс­іянізм плынь у вы­яў­лен­чым ма­стац­тве, якая рас­паў­сюдж­ва­ла­ся ў той жа пе­ры­яд, калі Кар­ла Ка­лод­зі на­пі­саў свай­го «Пі­но­кіа».

Ства­раль­нікі кні­гі

Пе­рак­лаў твор Яў­ген Са­лей­чук. У яго пе­рак­ла­дах вый­шлі кні­гі: Ры­шар­да Ка­пус­цін­ска­га - «Ім­пе­рыя» і «Чор­нае др­э­ва», «Шахін­шах», «Кір­гіз злазі­ць з ка­ня», Улад­зі­ме­жа Су­леі - «Юзаф Піл­суд­скі».

Рэ­дак­тар Ак­са­на Спрын­чан. Пісь­мен­ні­ца і па­эт­э­са, ды­р­эк­тар Па­этыч­на­га тэат­ра «Арт. С.».

Мастак Ан­др­эй Паз­няк. Ілюстра­ваў тво­ры Ні­ла Гілеві­ча, На­тал­лі Бучын­с­кай («Атрак­цы­ё­ны для вад­зянікоў»), Вік­та­ра Гард­зея («Са­рочы­на цы­руль­ня»).

Чым «Пі­но­кіа» ад­роз­ні­ва­ец­ца ад «Бу­ра­ці­на»?

Абод­ва га­лоў­ных ге­роя ка­зак - драў­ля­ныя ляль­кі. Але Бу­ра­ці­на су­пра­ціў­ля­ец­ца ўсім спро­бам змяні­ць яго, прых­од­зі­ць у рэш­це рэ­шт да сва­ёй ма­ры пра тэатр і за­ста­ец­ца ляль­кай. Пі­но­кіа ўдас­ка­наль­ва­ец­ца, пра­ход­зячы праз жу­дас­ныя вы­пра­ба­ван­ні, пе­рат­ва­ра­ец­ца ў ча­ла­ве­ка. У гісто­рыі пра Пі­но­кіа ня­ма за­ла­то­га клю­чы­ка, ча­ра­пахі Тар­ці­лы і ма­ры пра тэатр, але ёс­ць Во­страў Пра­ца­вітых Пчол і Краі­на За­ба­ваў.

Пра­ект скан­ча­ец­ца 1 жніў­ня. Вы­данне кні­гі за­пла­на­ва­на на каст­рыч­нік. Яш­чэ мож­на пад­пі­сац­ца на кні­гу і ат­ры­ма­ць яе па мен­шым кош­це, чым по­тым яна буд­зе ў кра­мах. Хут­ка пе­рай­с­ці на ста­рон­ку пра­ек­та мож­на праз QR-код.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.