Пэр­са­наль­ныя дад­зе­ныя:

ТЫ - МНЕ, Я - ТАБЕ/

Belgazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА - Наш ча­ла­век у Мас­кве Зь­мі­цер ДРЫГАЙЛА

Як даў­но вы апош­ні раз дзя­лілі­ся зь кім­сь­ці сваімі пэр­са­наль­ны­мі дад­зе­ны­мі? Я - у су­б­о­ту, прай­шоў бяс­плат­ны тэст на ста­рон­цы

ві­за­вай аген­цыі. Па­кі­нуў тэле­фон. Пе­разваніў мэнэд­ж­эр

праз 15 хвілі­наў.

Мы

пе­ра­жы­лі ліч­ба­вую транс­фар­ма­цыю. Ліч­ба­выя тэхна­лё­гіі па­мя­ня­лі на­шыя па­вод­зі­ны й звыч­кі. Мы аб­раслі элек­трон­ны­мі пры­ла­да­мі, зьвя­за­ны­мі з інт­эр­нэтам (г.зв. «інт­эр­нэт рэ­чаў»). Мы вучым­ся пра­ца­ва­ць зь вя­лікі­мі аб ёма­мі дад­зе­ных, каб пас­таві­ць іх са­бе на ка­ры­сь­ць. Шмат хто ўжо ка­ры­ста­ец­ца інт­эр­нэт-сэ­рві­са­мі так­сі Uber, Gett,

Yandex за­мест тэле­фа­на­ва­нь­няў у так­са­пар­кі. Па­шы­ра­ец­ца звыч­ка за­маў­ля­ць ежу па-за ме­жа­мі кра­маў. У Паўд­нё­вай Кар­эі пра­дук­ты на­бы­ва­ю­ць бес­па­ср­эд­на ў мэт­ро, дзе на ма­біль­ны тэле­фон фа­та­гра­фу­ю­ць QR­ко­ды пра­дук­таў зь вя­лікіх рась­ця­жак, адра­зу ро­бячы апла­ту ды ўказ­ва­ю­чы час і мес­ца дастаўкі.

Асоб­ныя вя­лікія кам­паніі, што зай­ма­юц­ца стра­ха­ва­нь­нем жы­ць­ця, вы­да­ю­ць кліен­там на­руч­ныя кро­ка­ме­ры, зьяд­на­ныя па спа­да­рож­ніку з цэн­трам апра­цоўкі дад­зе­ных. І ў за­леж­на­сь­ці ад коль­кась­ці кро­каў на дні да­ю­ць зь­ніж­кі на пас­лу­гі. Чым бо­лей кро­каў - тым боль­шая зь­ніж­ка. Тое са­мае робі­ць скан­ды­наўская энэр­ге­тыч­ная кам­панія

Fortum, якая ад­чы­ні­ла спар­то­вы клюб, дзе люд­зі, бе­га­ю­чы па да­рож­ках, пра­ду­ку­ю­ць энэр­гію, і чым бо­лей яны бе­га­ю­ць, тым боль­шую зь­ніж­ку за элек­трыч­на­сь­ць ат­ры­ма­ю­ць ў ра­хун­ку.

Шмат якія вы­твор­цы, што ма­ю­ць сэт­ку кра­маў, за­мест та­го, каб вы­да­ва­ць па­куп­ні­кам пля­сты­ка­выя карт­кі на зніж­кі, ро­бя­ць пра­гра­му ля­яль­на­сці інакш: да­сы­ла­ю­ць sms са спа­сыл­кай на ад­мыс­ло­вы да­д­а­так

(applicatio­n), і, калі вы ў сэт­цы інт­эр­нэт (wi-fi аль­бо 3/4/5G), і пад яж­д­жа­е­це да блі­ж­эй­шай кра­мы, то ат­ры­ма­е­це sms з па­ве­дам­лень­нем пра сёнь­няш­нія ак­цыі, зь­ніж­кі, на­він­кі. І, маг­чы­ма, па да­ро­зе за­ед­зе­це ту­ды.

Мар­ке­тынг ста­ец­ца стратэ­гіяй уця­г­ва­нь­ня кан­кр­эт­на­га пра­дук­ту ці пас­лу­гі ў ва­шае жыц­цё, каб яно ста­ла прась­цей­шым. Каб вы ад­чулі ад гэ­та­га аса­ло­ду. І каб пад­зя­лілі­ся гэтым зь ін­шы­мі. Гэта ўжо не дзеі па на­праў­лень­ні пра­дук­таў ад вы­твор­цы да па­куп­ніка, а са­цы­яль­ны пра­ц­эс, які вы­ліч­вае й пра­ду­куе па­вод­зі­ны асоб­ных люд­зей ды й цэ­лых груп. Не за­да­волі­ць патр­э­бы, а прад­ба­чы­ць жа­да­нь­ні. Не пры­мусі­ць на­бы­ць рэч, а спра­ва­ка­ва­ць га­вор­ку пра гэта, сфар­ма­ва­ць су­поль­на­сь­ць, што дзеліц­ца ад­но з ад­ным ін­фар­ма­цы­яй

(shearing). Як Nike, што ра­ней пра­да­ваў спар­то­вы абу­так, а по­тым пры­ду­маў сло­ган «Калі ў вас ёс­ць це­ла, вы - ат­лет» і ад­рас­а­ваў рэк­лям­ную кам­панію ўсім люд­зям, пра­да­ю­чы «па­ке­там» не толь­кі абу­так, але й ад­зенне, лад жыц­ця, ка­муніка­цыю ў са­цы­яль­ных сэт­ках, свай­го кштал­ту эка­сыст­эму, плят­фор­му для зна­ём­стваў.

Па­куль мы яш­чэ мо­жам уяві­ць, як мож­на жы­ць без internet. Ну, ска­жам, зран­ку - га­з­эта ў пашто­вай скры­ні, по­тым - гра­мад­скі транс­парт, ста­нок-кан­ве­ер, кра­ма з пра­дук­та­мі, тэлеві­зар, вяч­э­ра. І - кноп­ка­вы ма­біль­ны тэле­фон. Але, па­гад­зі­це­ся, ужо на­ват ця­пер гэта для на­шай краі­ны - па­вод­зі­ны 10-га­до­вай даўні­ны. Сь­вет ім­клі­ва зь­мя­ня­ец­ца.

А вось як і хто рас­па­ра­джа­ец­ца на­шы­мі пэр­са­наль­ны­мі дад­зе­ны­мі? Дзе, у якіх рэе­страх яны йс­ну­ю­ць? Коль­кі та­кіх мес­цаў, ад­куль іх мож­на ўзя­ць? Ну вось, ска­жам, зай­шлі вы ў ар­гані­за­цыю, па­кі­нулі ў ахоўніка свае па­шпарт­ныя дад­зе­ныя. І як по­тым яны вы­ка­ры­стоў­ва­юц­ца? І што ра­бі­ць, калі вы хо­ча­це іх пры­бра­ць? Пас­пра­ба­ва­ць вы­клю­чы­ць гэты грос­бух? А ў кра­ме, на­бы­ў­шы карт­ку ля­яль­на­сь­ці? Хто ўр­эш­це ат­ры­мае ўсю гэтую ба­зу дад­зе­ных, калі сэт­ка кра­маў рап­там лясьне? У краі­нах ЕС, дзе ад вяс­ны 2018г. пра­цуе «Агуль­нае па­ла­ж­э­ньне аб аба­роне дад­зе­ных» (GPDR), у Ра­сеі, дзе ад вяс­ны 2019г. за­пра­ца­ваў за­кон 152ФЗ «Аб пэр­са­наль­ных дад­зе­ных», ды й у нас у пра­ек­це за­ко­ну «Пра пэр­са­наль­ныя дад­зе­ныя», што ў чэрвені ў пер­шым чы­та­нь­ні пры­ня­ла Па­ла­та прад­стаўнікоў, га­во­рыц­ца, што дад­зе­ныя мож­на вы­ка­ры­стоў­ва­ць толь­кі са зго­ды ча­ла­ве­ка.

Ок. Пры­ват­ныя ар­гані­за­цыі, тр­э­ба ду­ма­ць, мож­на буд­зе штра­фа­ну­ць за ўцеч­ку пэр­са­наль­ных дад­зе­ных. А што зь дзяр­жаў­ны­мі ін­сты­ту­цы­я­мі? Скла­да­на ўяві­ць, што іх за гэта аштра­фу­ю­ць. Хо­ць у ід­эа­ле мусілі б. Што та­ды ад­буд­зец­ца? Сь­вет не пе­ра­куліц­ца, про­ста пач­ну­ць ле­пей са­чы­ць і ад­лад­зя­ць пра­ц­эс за­хоў­ва­нь­ня й бясь­пе­кі дад­зе­ных.

Доб­рая по­каз­ка «Ня ў стане спы­ні­ць, дык тр­э­ба ўзна­чалі­ць» як раз пра гэта вось усё. Як гэтым мож­на кіра­ва­ць на ка­ры­сь­ць нас з ва­мі? У кож­на­га ёсь­ць свой аса­бі­сты ліч­ба­вы про­філь. Там - як фак­тыч­ныя дад­зе­ныя, так і «імё­ны, яўкі, па­ролі», то бок сьля­ды на­шых дзе­янь­няў. Ка­му гэта на­ле­жы­ць? Нам ці та­му, хто гэтыя дад­зе­ныя са­браў? Ду­маю, што нам. Калі гэта про­філь дзе­янь­няў ча­ла­ве­ка, дык сьля­ды гэтых дзе­янь­няў і на­ле­жа­ць ча­ла­ве­ку, дзе б яны ні за­хоў­валі­ся. (Пры гэтым зра­зу­ме­ла, што сьля­ды дзей­на­сь­ці ча­ла­ве­ка як са­цы­яль­най істо­ты не за­хоў­ва­юц­ца ў яго­най кі­ш­эні.) А калі нам, то ўсе гэтыя дад­зе­ныя павін­ныя нешта ж каш­та­ва­ць, і за іх ча­ла­век паві­нен нешта ат­рым­лі­ва­ць. Коль­кі? Няш­мат. Але ма­лень­кі грош ніколі не за­шкод­зі­ць.

Па-пер­шае, маг­чы­ма пла­ці­ць не гра­шы­ма, а пас­лу­га­мі. Вось вы, на­прыклад, ка­ры­ста­е­це­ся Google Maps ці на­ві­га­та­ра­мі? Вы ад­да­я­цё ін­фар­ма­цыю аб сваім пе­ра­соў­ва­нь­ні або зна­ход­жа­нь­ні, ды наў­за­мен вам ад­да­ю­ць бяс­плат­на інт­элек­ту­аль­ны пра­дукт. Вы пла­ці­це пер­шас­ны­мі дад­зе­ны­мі, вам пла­ця­ць інт­элек­ту­аль­ным пра­дук­там. Па-дру­гое, мож­на ства­ры­ць ад­зі­ны

online-«ка­та­лёг зго­даў», дзе ўсе зго­ды на збор і за­хоў­ва­ньне пэр­са­наль­ных дад­зе­ных мо­гу­ць за­хоў­вац­ца. І вы ў сваім аса­бі­стым ка­бінэце змо­жа­це ап­э­ра­ты­ў­на пра­ве­ры­ць, ка­му да­валі зго­ду на за­хоў­ва­ньне дад­зе­ных, а так­са­ма ска­са­ва­ць даз­вол, што адра­зу змо­жа ўба­чы­ць ар­гані­за­цыя, якой вы толь­кі што за­ба­ранілі ка­ры­стац­ца ва­шы­мі дад­зе­ны­мі. Зруч­на? Так! Фан­та­сты­ка? Ані! Гэтак шмат дзе ўжо пра­цуе, у тым ліку й неда­лё­ка ад нас. Тыя, ка­му вы даз­волілі ка­ры­стац­ца сваімі дад­зе­ны­мі, пла­ця­ць вам, ска­жам, 10 руб­лёў у год і ма­ю­ць сваю вы­га­ду.

Да прыкла­ду, вы па­мя­ня­лі ну­мар тэле­фо­на, і банк, пась­ля та­го як ня здо­леў дат­эле­фа­на­вац­ца па ста­рым ну­ма­ры, робі­ць за­пыт да ап­э­ра­та­ра: ці ня­ма ў яго но­ва­га ну­ма­ра гэ­та­га кліен­та? А ап­э­ра­тар яму ў ад­каз: а ці ёсь­ць у бан­ка даз­вол (зго­да)? Ап­э­ра­тар гру­ка­ец­ца ў аса­бі­сты ка­бінэт кліен­та праз API і ба­чы­ць, што зго­да ёсь­ць. Бо мы ж за­цікаў­ле­ныя ў тым, каб сво­е­ча­со­ва ат­рым­лі­ва­ць ін­фар­ма­цыю пра штра­фы, па­дат­кі й г.д. То бок, як толь­кі гэта ста­но­віц­ца зруч­ным, гэта ста­но­віц­ца звыч­кай.

А па­куль у нас за­кон пра пэр­са­наль­ныя дад­зе­ныя толь­кі на эта­пе пад­рых­тоўкі да дру­го­га чы­та­нь­ня ў пар­лям­эн­це, кар­так ля­яль­на­сь­ці ў га­ман­цы ўсё больш, а ка­та­лёг зго­даў - пы­та­ньне бу­дучы­ні. Про­ста кож­ны раз, калі вам пра­па­ну­ю­ць па­кі­ну­ць свае імя, про­зь­віш­ча, да­ту на­ра­дж­э­нь­ня, тэле­фон і ад­рас элек­трон­най скры­ні - за­ду­май­це­ся на хвілін­ку, ці тр­э­ба гэта вам. Бо та­му, хто гэтыя дад­зе­ныя ў вас просі­ць - да- клад­на тр­э­ба.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.