А ці не ў аду­ка­цыі спра­ва?

Belgazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА -

НАШ ЧА­ЛА­ВЕК У МАСКВЕ ЗЬМIЦЕР ДРЫГАЙЛА/

Пай­шоў дру­гі тыд­зень но­ва­га н а в у ч а л ь н а г а г од у . З ь м я - ша­ныя па­чу­ць­ці. 12 га­доў в ы к л а д а ў у ш к ол е . І ўжо 14 н е в ы к л а д а ю . А л е д а г э т ул ь

яш­чэ сь­ніц­ца, што вя­ду за­нят­кі. Ужо не так ча­ста, як р а н е й , а л е б ы в а е . І ш т о г од з н е в ы тл у м а ч а л ь н ы м х в а л я в а н ь - нем ча­каю па­чат­ку на­ву­чальн а г а г од у . Х о ц ь , ч а к а й ц е , ча­му невы­тлу­ма­чаль­ным? Стар­эй­шая ж дач­ка ў 10-ю

кля­су пай­ш­ла.

Ад­на­ступ­на­га го­ду ў краіне пля­ну­ец­ца ўвяд­зеньне аба­вяз­ко­вай 11-га­до­вай аду­ка­цыі. Гэта за­клад­зе­на ў пра­ек­це Код­эк­су пра аду­ка­цыю, які пач­ну­ць раз­гля­да­ць пась­ля пар­лям­энц­кіх вы­ба­раў но­ва­а­бра­ныя дэпу­та­ты. Ця­пер тэар­этыч­на мож­на вый­сь­ці «на во­лю» пась­ля дзе­вя­ці, ат­ры­маў­шы ня­поў­ную сяр­эд­нюю аду­ка­цыю. А з пры­ня­ць­цём но­ва­га код­эк­су гэта ста­нец­ца немаг­чы­мым. Мая ма­ма скан­ча­ла ся­мі­га­доўку і пас­ту­пі­ла ў тэхні­кум, а баль­шы­ня яе кля­сы - не. Я скон­чыў во­сем кля­саў і пас­ту­піў у ка­ледж, а па­ло­ва ма­ёй кля­сы - не. Дач­ка ў гэтым год­зе скон­чы­ла дзя­вя­тую кля­су гім­на­зіі й пай­ш­ла ў 10-ты, і... усе пра­цяг­нулі на­ву­ча­ньне - хто ў 10-й кля­се, хто ў ка­ле­джах. Хут­ка гэтую тэн­д­эн­цыю за­ма­цу­ю­ць за­ка­на­даў­ча. Каб ня швэн­далі­ся абы-дзе.

Пры­ня­та лічы­ць, што на­шы люд­зі роз­на­ба­ко­ва аду­ка­ва­ныя, у ад­роз­нень­ні ад за­меж­нікаў, што

ма­ю­ць вуз­кую спэ­цы­я­лі­за­цыю. Маў­ляў, мо­жам пад­т­ры­ма­ць раз­мо­ву на якую-коль­век тэму, бо ў шко­ле ат­рым­лі­ва­ем фун­дам­эн­таль­ныя ве­ды. Дык вось, гэта міф. Ня мо­жам. Бо ня тыя ве­ды ат­рым­лі­ва­ем і ня так, як след. І я не пра коль­кась­ць ве­даў. З ёю ўсё ў па­рад­ку. У нас праб­ле­мы, па­пер­шае, з гу­манітар­ны­мі ве­да­мі, а па-дру­гое, з фар­ма­ва­нь­нем кант­экс­ту, то бок ве­ды не зьвя­за­ныя па­між са­бою, ня­ма сын­кр­этыз­му, як той ка­заў.

На­ша сьвя­до­мась­ць - клі­па­вая. Чым да­лей - тым бо­лей. Люд­зі ўсё ме­ней чы­та­ю­ць кні­гі, бо­лей успры­ма­ю­ць на­ва­коль­ле празь ві­зу­аль­ную ка­муніка­цыю, не імкнуц­ца за­хоў­ва­ць кан­кр­эт­ныя ве­ды пра кан­кр­эт­ныя рэчы, бо за­раз вель­мі про­ста знай­сь­ці патр­эб­ную ін­фар­ма­цыю ў сэт­цы. Гэта азна­чае, што га­лоў­ная ак­ту­аль­ная за­да­ча аду­ка­цыі зь­мяніла­ся: яна мусі­ць на­вучы­ць ча­ла­ве­ка ду­ма­ць аса­цы­я­ты­ў­на. Бо на лю­бую зья­ву мож­на зір­ну­ць зь некаль­кіх ра­кур­саў, бо кож­ная зья­ва зна­ход­зіц­ца на скры­жа­ва­нь­ні навук, дыс­цып­лі­наў. То бок ня­ма асоб­на ге­а­гра­фіі, бо ге­а­гра­фія - гэта мес­ца. Ня­ма асоб­на гісто­рыі, бо яна - час. А куль­ту­ра й наву­ка - іх на­паў­неньне. Я за­раз, дар­эчы, цы­тую на­ша­га сла­ву­та­га ма­стацтва­з­наў­цу Мі­хаі­ла Казініка.

Па-дру­гое, на­ша жы­ць­цё змяніла­ся, мы ўвай­шлі ў по­стын­ду­ст­ры­яль­ную эпо­ху. І ў бу­дучы­ні на рын­ку пра­цы буд­зе патр­эб­на ме­ней мат­э­ма­ты­каў, ін­жы­нэраў, хі­мікаў, фі­зы­каў, хле­ба­ро­баў. Та­му ўсе да­клад­ныя спэ­цы­яль­на­сь­ці - гэта про­фа­ры­ен­та­цыя. А што ж та­ды ба­за? Мо­вы. Літа­ра­ту­ра. Мастацтва. Гра­ма­да­з­наўства. То бок тое, з чым у на­шай аду­ка­цыі зусім бла­га. На­шыя вуч­ні мар­на на­ма­га­юц­ца вы­вучы­ць гра­ма­тыч­ныя праві­лы ад­ной за­меж­най мо­вы за­мест та­го, каб вучы­ць ка­муніка­цый­ныя ма­д­элі адра­зу некаль­кіх і прак­ты­ка­вац­ца га­ва­ры­ць. Яны вы­ву­ча­ю­ць рус­кую літа­ра­ту­ру за­мест сусь­вет­най і амаль ня ве­да­ю­ць літа­ра­тур­ных тэкс­таў. І вель­мі ць­мя­на ўяў­ля­ю­ць са­бе, якім жы­ць­цём за­раз жы­ву­ць люд­зі на пла­не­це Зям­ля.

На­шыя эка­на­міч­ныя праб­ле­мы, што ма­ю­ць пад са­бой тузін пры­чын, у пры­ват­на­сь­ці, неда­ды­вер­сі­фіка­цыя экс­пар­ту, неда­пры­ва­ты­за­цыя прад­пры­ем­стваў, неда­эфек­ты­ў­на­сь­ць вы­твор­чась­ці, маг­чы­ма, наў­прост зьвя­за­ныя з аду­ка­цы­яй. Тыя, у ка­го доб­рыя гу­манітар­ныя ве­ды, адра­зу і ўба­ча­ць патр­э­бы рын­каў, і пралі­ча­ць між­на­род­ную экс­пан­сію свай­го пра­дук­ту, і па­ра­зу­ме­юц­ца на біз­нэс-пе­ра­мо­вах з ін­вэ­с­та­ра­мі, і да­ду­ць ра­ды ар­гані­за­цыі пры­ват­най агра­сяд­зі­бы, ды й про­ста па­кі­ну­ць доб­рае ўра­жа­ньне, пра­цы­та­ваў­шы літа­ра­тур­ны твор ці рас­па­вёў­шы пра апош­нюю пр­эм‘еру ў тэат­ры. Дось­вед па­каз­вае, што ў гэтым рэчыш­чы мы моц­на ад­ста­ем ад на­шых за­ход­ніх су­сед­зяў. Дык, ма­бы­ць, спра­ва ў аду­ка­цыі?

Пад­сьвя­до­ма на­шыя ўла­ды гэта ра­зу­ме­ю­ць. І экс­пэ­рым­эн­ту­ю­ць, што­год мя­ня­ю­чы то зь­месь­ці­ва пад­руч­нікаў, то рас­клад і фор­му іс­пы­таў, то на­паў­неньне кур­су ў роз­ных кля­сах, то ўтва­ра­ю­ць гім­на­зіі, то ска­соў­ва­ю­ць уступ­ныя іс­пы­ты ў іх, то ўтва­ра­ю­ць цэн­тралі­за­ва­нае тэс­та­ва­ньне, то ду­ма­ю­ць вяр­тац­ца да вусна­га іс­пы­ту сам на сам з вы­клад­чы­кам. То ўвод­зя­ць адт­эр­мі­ноўку ад вой­ска для студ­эн­таў ВНУ, то ад­мя­ня­ю­ць умо­вы адт­эр­мі­ноўкі. Зам­но­га экс­пэ­рым­эн­таў, а сут­на­сь­ць не мя­ня­ец­ца: вы­клад­чы­кі за­ціс­ну­тыя ма­лы­мі за­роб­ка­мі, вя­лі­кай спра­ва­з­дач­на­сь­цю, ка­рот­кі­мі кан­трак­та­мі й вя­лі­кай коль­кась­цю ня­про­філь­най дзей­на­сь­ці: про­да­жам квіт­коў, ра­мон­там ка­бінэтаў, ар­гані­за­цы­яй вы­ба­раў, па­за­клас­ным вы­ха­ва­нь­нем. І ўз­ро­вень вклад­чы­каў што­год па­дае: кон­кур­саў на пэ­да­га­гіч­ныя спэ­цы­яль­на­сь­ці ў ка­ле­джы й ВНУ фак­тыч­на ня­ма, амаль паў­сюд­на на іх недаб­ор.

Што ра­бі­ць? Мож­на пас­ту­по­ва да­весь­ці коль­кась­ць аба­вяз­ко­вых га­доў аду­ка­цыі да 12. Ці да 15. А мож­на па­ду­ма­ць га­ла­вой. І:

- вы­звалі­ць вы­клад­чы­ка ад ід­эяля­гіч­най і на­о­гул ня­про­філь­най пра­цы;

- зь­мен­шы­ць коль­кась­ць вуч­няў у кля­сах, каб па­д­вы­сі­ць уз­ро­вень пэр­сані­фіка­цыі й пра­вер­кі ве­даў, та­го feedback’a, які ёсь­ць, ска­жам, пры на­ву­ча­нь­ні ITс­пэ­цы­яль­на­сь­цям;

- пак­лась­ці за­ро­бак хо­ць бы сяр­эд­ні па краіне, пра што ўжо ка­за­на сот­кі разоў;

- на­да­ць на­леж­ную ўва­гу якась­ці на­стаўніка, то бок да­пла­ч­ва­ць - за по­сь­пе­хі вуч­няў, за па­зы­ты­ў­ны feedback ба­ць­коў, за да­дат­ко­вы час, якім ахвяруе вы­клад­чык, каб на­вучы­ць;

- што­год ат­эс­тоў­ва­ць ды­р­эк­та­раў, за­мя­ра­ць та­ем­ным га­ла­са­ва­нь­нем ўз­ро­вень да­ве­ру ім з бо­ку вы­клад­чы­каў і да­пла­ч­ва­ць ім за по­сь­пе­хі вуч­няў і на­стаўнікаў шко­лы;

- лад­зі­ць іс­пы­ты па ве­да­нь­ні моў для на­стаўнікаў. І да­пла­ч­ва­ць за кож­ную на ўз­роўні Intermedia­te;

- вы­ву­ча­ць во­пыт кож­най сыст­эмы аду­ка­цыі, кож­най краі­ны, не ба­яц­ца экс­пэ­рым­эн­таў на ўз­роўні некаль­кіх школ у роз­ных га­ра­дах.

Асоб­ныя вуч­ні асоб­ных школ Бе­ла­русі вый­г­ра­ю­ць сусь­вет­ныя алім­пія­ды па роз­ных дыс­цып­лі­нах. У асоб­ных галі­нах (як, на­прыклад, у IT) лічыц­ца, што на­ша аду­ка­цыя - ад­на з най­леп­шых у сь­ве­це. Па ўз­роўні пісь­мен­на­сь­ці мы ад­ныя з усясь­вет­ных лід­эраў. На­шая мэ­ды­цы­на па-ра­ней­ша­му мае доб­рае рэнамэ, няг­лед­зячы ні на што. На­шыя ма­стац­кія по­сь­пе­хі ў сь­ве­це ві­да­воч­ныя: салі­сты, ар­кест­ры, оп­э­ра, ба­лет. За­ста­ло­ся ўсьвя­до­мі­ць, што гэта ўсё - не дзя­ку­ю­чы на­ма­га­нь­ням Мініст­эр­ства аду­ка­цыі. Усё гэта, на вя­лікі жаль, ніяк з пра­цай та­го мініст­эр­ства не зьвя­за­на. У нас ня­ма­ла доб­рых міністраў. Але, мне па­да­ец­ца, гэта не пра Мініст­эр­ства аду­ка­цыі. Пе­ра­ка­най­це мяне, што я па­мы­ля­ю­ся.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.