АШЧАДЗІ АБО ЗБАНКРУТУЙ!

Belgazeta - - ЭКОНОМИКА - Наш ча­ла­век у Мас­кве Зь­мі­цер ДРЫГАЙЛА

Пер­шы г.зв. «Тыд­зень аш­ча­д­ж­э­нь­няў» у Ра­сеі прай­шоў

пя­ць га­доў та­му, у 2014-м, на піку аб­ва­лу ра­сей­ска­га руб­ля. Гэта пра­ект Мініст­эр­ства фі­нан­саў РФ, які скла­да­ец­ца з аду­ка­цый­ных мэ­ра­пры­ем­стваў па ўсёй краіне

для школь­нікаў, студ­эн­таў, пра­цоў­ных, дзе­ля па­д­вы­ш­э­нь­ня ўз­роў­ню фі­нан­са­вай пісь­мен­на­сь­ці.

Прыб­ліз­на ў той жа час ва ўрад­зе аб­мяр­коў­валі маг­чы­мась­ць пры­ня­ць­ця ад­мыс­ло­ва­га за­ко­ну пра

аса­бістае бан­круцтва. І ў 2016м гэты за­кон пры­ня­лі. У нас ані тыд­ню та­ко­га ня­ма, ані пра­ц­э­ду­ры аса­біс­та­га бан­круцтва. Сум­на

жы­вем, спа­дар­ства!

Але ўжо ле­пей, ма­бы­ць, та­кі сум. 54% ра­сей­цаў, што пра­цу­ю­ць, ма­ю­ць кр­эды­ты (39,5 млн ча­ла­век). Гэта больш, чым кож­ная дру­гая ра­сей­ская сям’я. А ця­пер - ува­га! У больш чым па­ло­вы зь іх на пачатак 2015г. кр­эды­таў не бы­ло. Што гэта азна­чае? Што коль­кась­ць кр­эды­таў ім­клі­ва рась­це. 20 млн гра­мад­зя­наў РФ ад­да­ю­ць на па­га­ш­э­ньне кр­эды­таў больш чым 50% свай­го ме­сяч­на­га да­хо­ду. Няр­эд­кае пе­ра­кры­жа­ва­нае кр­эды­та­ва­ньне: люд­зі бяру­ць но­вы кр­эдыт, каб разь­лічыц­ца па па­пяр­эд­нім. Усё больш люд­зей пе­рас­та­ю­ць ад­да­ва­ць: 10% сем’яў ма­ю­ць прат­эр­мі­на­ва­ную за­па­зы­ча­на­сь­ць.

Ча­му кр­эды­таў усё бо­лей? Бо спы­ніў­ся рост да­хо­даў. Больш за тое, апош­нія пя­ць га­доў рэаль­ныя да­хо­ды на­сель­ніцтва непе­ра­ры­ў­на па­да­ю­ць, у сяр­эд­нім на 3% у год. А звыч­ка спа­жы­ва­ць як ра­ней, «да Кры­ма», заха­ва­ла­ся.

Та­кім чы­нам, у Ра­сеі ча­ка­ец­ца кры­зіс

непла­ця­жоў па спа­жы­вец­кіх кр­эды­тах роз­на­га па­ход­жа­нь­ня: бан­каўска­га, мікра­фі­нан­са­ва­га ды інш. Мін’юст ужо рых­ту­ец­ца да цу­на­мі, якое на­крые бан­каўскі сэк­тар з-за прат­эр­мі­на­ва­ных даў­гоў. Ўвод­зіц­ца па­са­да ро­ба­та-ка­лек­та­ра. Мініст­эр­ства юс­ты­цыі су­поль­на з Фэд­эраль­най служ­бай су­до­вых пры­ста­ваў рас­пра­ца­ва­ла кан­ц­эп­цыю но­ва­га закона «Аб дзей­на­сь­ці па вяр­та­нь­ні прат­эр­мі­на­ва­най за­па­зы­ча­на­сь­ці фі­зыч­ных асо­баў». За­ко­на­пра­ект пра­ду­г­ле­дж­вае ўста­ля­ва­ньне аба­вяз­ко­ва­га да­су­до­ва­га (пр­эт­эн­зій­на­га) па­рад­ку вяр­та­нь­ня прат­эр­мі­на­ва­най за­па­зы­ча­на­сь­ці.

Што гэта азна­чае? Спа­гна­нь­нік доў­гу змо­жа звяр­нуц­ца ў суд, толь­кі калі пас­ля ат­ры­ма­нь­ня пра­па­но­вы аб вяр­та­нь­ні прат­эр­мі­ноўкі даўж­нiк у 30-дзён­ны тэр­мін не за­крые аба­вяз­кі. За­раз кр­эды­тор мае пра­ва зьвяр­нуц­ца ў суд зь яко­га-коль­век дня прат­эр­мі­ноўкі.

Якое тут вый­сь­це? Больш ак­ты­ў­на вы­ка­ры­стоў­ва­ць ін­сты­тут аса­біс­та­га бан­круцтва. Па­куль па сваё ўлас­нае бан­круцтва ў РФ зьвяр­ну­ла­ся блі­зу 100 тыс. ча­ла­век, па па­ло­ве зь іх су­до­выя ра­ш­э­нь­ні ўжо пры­ня­тыя. Зр­э­шты, якія плю­сы й мі­ну­сы аса­біс­та­га бан­круцтва?

Мі­ну­саў больш. У пер­шую чар­гу - пра­ц­э­ду­ра не бяс­плат­ная. Па-дру­гое, на час вяд­зень­ня спра­вы гра­мад­зяні­на паз­баў­ля­ю­ць пра­ва пра­вод­зі­ць уго­ды па куп­лі і про­да­жы ма­ё­мась­ці, пе­ра­да­чы яго ў за­клад, вы­да­чы да­ру­чаль­ніцтваў. Калі ча­ла­ве­ка прызна­ю­ць бан­кру­там, ён цал­кам спы­няе рас­па­ра­дж­э­ньне ма­ё­мась­цю. Яму за­ба­ро­не­на вы­яж­д­жа­ць за мя­жу (калі так вы­ра­шы­ць суд); рас­па­ра­джац­ца гра­шы­ма на бан­каўскіх ра­хун­ках. Гра­мад­зянін аба­вя­за­ны пе­ра­да­ць фі­нан­са­ва­му кіраўні­ча­му ўсе бан­каўскія кар­ты. Ча­ла­век, які прызна­ны бан­кру­там,

на пра­ця­гу на­ступ­ных пя­ці га­доў аба­вя­за­ны па­ве­дам­ля­ць пра гэты факт бан­ку пры зва­ро­це за ат­ры­ма­нь­нем кр­эды­ту або па­зы­кі. На тры га­ды яго паз­баў­ля­ю­ць пра­ва зай­ма­ць якія-коль­век па­са­ды ў ор­га­нах кіра­ва­нь­ня юры­дыч­най асо­бай.

Мі­ну­сы бан­круцтва фізіч­ных асоб са­праў­ды зда­юц­ца істот­ны­мі. Ад­нак мно­гія до­бра­ахвот­на іду­ць на пра­ц­э­ду­ру дзе­ля ас­ноў­най мэты, то бок плю­саў: з мо­ман­ту прызна­нь­ня ча­ла­ве­ка бан­кру­там спы­ня­ец­ца за­да­валь­неньне патра­ба­ва­нь­няў кр­эды­то­раў па гра­шо­вых аба­вя­за­цель­ствах, па вы­пла­це аба­вяз­ко­вых пла­ця­жоў (за вы­клю­ч­э­нь­нем па­дат­каў, збо­раў, штра­фаў). Патра­ба­ва­нь­ні да гра­мад­зяні­на мож­на прад‘яў­ля­ць толь­кі ў ме­жах спра­вы аб бан­круц­тве; спы­ня­ец­ца гэтак­са­ма наліч­э­ньне ад­сот­каў па аба­вя­заль­ніцтвах; дзе­яньне вы­ка­наўчых да­кум­эн­таў па ма­ё­мас­ных спа­гна­нь­нях. Ін­шы­мі сло­ва­мі, прызна­ны бан­кру­там гра­мад­зянін не павін­ны вы­кон­ва­ць патра­ба­ва­нь­ні кр­эды­то­раў, якія за­сталі­ся неза­да­во­ле­ны­мі пась­ля рэалі­за­цыі яго ма­ё­мась­ці...

Ка­ра­цей, для та­го, каб збан­кру­та­ва­ць, неаб­ход­на на­ня­ць юры­ста, вы­да­тка­ва­ць час і, га­лоў­нае, нема­лыя гро­шы на юры­дыч­нае су­пра­ва­д­ж­э­ньне спра­вы. А гэта азна­чае, што пе­ра­важ­ная боль­шась­ць пат­эн­цый­ных бан­кру­таў про­ста ня ў стане рас­па­ча­ць пра­ц­э­ду­ру ўлас­на­га бан­круцтва з-за неда­хо­пу гро­шай. Што ра­бі­ць? Аль­бо спрась­ці­ць і зра­бі­ць та­нь­ней­шай ці бяс­плат­най пра­ц­э­ду­ру, ці па­кі­ну­ць як ёсь­ць і буд­зе пра­фа­на­цыя, то бок за­кон пра­ца­ва­ць ня буд­зе. І буд­зе яш­чэ 50 тыс. бан­кру­таў. Пры вась­мі мі­льё­нах «канды­да­таў».

А тым ча­сам пад­час «Тыд­ня аш­ча­д­ж­э­нь­няў» сё­ле­та га­лоў­най тэ­май бы­ла ліч­баві­за­цыя фі­нан­са­вых пас­луг. Бы­ло пра­вед­зе­нае агуль­на­ра­сей­с­кае апы­та­ньне, у вы­ніку яко­га 43% люд­зей ад­ка­за­лі, што ім больш кам­форт­на ўза­е­мад­зей­ні­ча­ць зь фі­нан­са­вы­мі ар­гані­за­цы­я­мі ад­да­ле­на. Ска­жам, узя­ць кр­эдыт за па­ру клікаў, на­бы­ць ак­цыі, аб­лі­га­цыі, струк­тур­ныя пра­дук­ты, CFD. Гэтак і «Год аш­ча­д­ж­э­нь­няў» не да­па­мо­жа. А што мо­жа да­па­маг­чы? Рост да­хо­даў? Гэ­та­га на гары­зон­це не прад­ба­чыц­ца. За­ба­ро­на на кр­эды­та­ва­ньне? Гэтак па­дох­ну­ць усе бан­кі. Ці амаль усе. За апош­нія пя­ць га­доў коль­кась­ць бан­каў у Ра­сеі й так ска­ра­ціла­ся зь 924 да 414, а ў бан­каў, па вя­лікім ра­хун­ку, уся­го два пра­дук­ты - кр­эды­ты й дэпа­зы­ты. Вось пры­бяры­це пер­шыя - і бан­каўская сыст­э­ма па­ме­нее на па­ра­дак. Та­му й іду­ць фак­тыч­на по­руч дзь­ве існа­сь­ці, што ўза­е­ма­вы­клю­ча­ю­ць ад­на ад­ну: аж­ча­д­ж­э­ньне й кр­эды­та­ва­ньне. Та­му Банк Ра­сеі што­год пры­мае ка­ля 400 нар­ма­ты­ў­ных ак­таў, што ма­ю­ць на до­брай мэце ахо­ву пры­ват­на­га ін­вэ­с­та­ра. А на­са­мр­эч - усё больш уск­лад­ня­ю­ць пра­цу ўд­зель­ні­кам рын­ку й па­д­вы­ша­ю­ць на­груз­ку на біз­нэс, бо фі­нан­са­выя кам­паніі вы­му­ша­ны бяс­кон­ца па­вя­ліч­ва­ць штат су­пра­цоўнікаў, якія зай­ма­юц­ца ўсё но­вай і но­вай спра­ва­з­дач­на­сь­цю.

Мы, ка­нечне, без­над­зей­на ад­сталі ад Ра­сеі ў част­цы бан­круцтва й кр­эды­та­ва­нь­ня. Ня­ма ў нас ані «Тыд­ня аш­ча­д­ж­э­нь­няў», ані за­ко­ну пра аса­бістае бан­круцтва. Ды й дзя­куй бо­гу. У нас, праў­да, сваё мікра­кр­эды­та­ва­ньне бу­яе: у боль­шась­ці ма­лых га­ра­доў у кра­мах ёсь­ць свае сь­пі­сы даўж­нікоў, што ад­да­ду­ць з зар­пла­ты. І ў цал­кам кан­кр­эт­ным Хо­цім­ску, як вы­яў­ля­ец­ца, іс­ну­ю­ць разь­лі­ко­выя ар­ку­шы на 120 руб­лёў. Па­гуглі­це, хто ня ве­ры­ць. За та­кія гро­шы мож­на та­кі «Ме­сяц аш­ча­д­ж­э­нь­няў» злад­зі­ць, што га­мон. Але гэта, як ка­жу­ць, ужо зусім ін­шая гісто­рыя.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.