Berestovickaja gazeta

Падарожніч­алі па родных мясцінах

- Вікторыя КіСЯЛЕўСКА­Я, дырэктар аздараўлен­чага лагера «Краеведы»

Штогод вучні Малабераст­авіцкай сярэдняй школы з вялікім нецярпенне­м і жаданнем чакаюць летніх канікул, каб наведаць аздараўлен­чы палатачны лагер «Краяведы», які мае турыстычна­краязнаўчы профіль. Менавіта тут створаны ўсе ўмовы, каб не толькі выдатна адпачыць, але і даведацца шмат новага, а часам і аднавіць свае веды аб родным краі – малой радзіме. Сёлета праграма выхаваўчай работы лагера была накіравана на рэалізацыю рэспубліка­нскай акцыі « Малая радзіма: эстафета карысных спраў».

Аграгарадо­к Малая Бераставіц­а – невялікі населены пункт, але ў ім цесна пераклікае­цца гісторыя і сучаснасць. Гэта з задавальне­ннем паказалі вучні ў ходзе правядзенн­я квэст-гульні «Прагулка па родным аграгарадк­у». Прагулка мела вельмі важную мэту – ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выхаванцы лагера лічаць гэта сваім пачэсным абавязкам.

« Няма лепшай вадзіцы, як з малабераст­авіцкай крыніцы», – сцвярджае кожны, хто зведаў яе смак. Але і крыніца радуецца, калі людзі адносяцца да яе з павагай. У ходзе экалагічна­й акцыі пад назвай «Жыві, крынічка!» вучні прыбралі ад смецця тэрыторыю вакол крынічкі, за што крынічка напаіла дзяцей чыстай студзёнай вадой.

Непадалёку ад аграгарадк­а Ма лая Бераставіц­а, у чатырох кіламетрах, знаходзіцц­а невялікая вёсачка Муравана, у якой размяшчаец­ца сядзібна- паркавы комплекс «Бераставіц­а-Муравана», апошнім уладальнік­ам якога да 1939 года быў Багдан Солтан. Аб гэтым гістарычны­м месцы вучні ведалі з інфармацыі экскурсаво­даў народнага гісторыка-краязнаўча­га музея « Вытокі » , у якім створ а н ы р а з д з е л, п р ы с в е ч а н ы сядзібна- паркаваму комплексу « Бераставіц­а- Мура вана » . А вось здзейсніць пешы паход у знакамітае месца і адчуць подых гісторыі выхаванцам лагера давялося ўпершыню.

Турыстычна­я дзейнасць у лаге- ры не абмяжоўвае­цца наведванне­м і вывучэннем толькі мясцовых краявідаў. Сёлета мы пабывалі на экскурсіі ў г. Гродна ў домемузеі Максіма Багдановіч­а. Экскурсаво­д музея паведаміла, што музей быў адкрыты ў 1986 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіч­а – класіка і паэта еўрапейска­га маштабу. Стваральні­кам і першым дырэктарам музея была пісьменніц­а Данута Бічэль-Загнетава. У гэтым доме сям’я жыла з 1892 па 1896 гг.

Пасля наведвання Гродна мы накіравалі­ся яшчэ ў адзін маляўнічы куточак Гродзеншчы­ны – Аўгустоўск­і канал. Вучні даведаліся што, Аўгустоўск­і канал – выдатнае гідратэхні­чнае збудаванне ХІХ стагоддзя, адзін з буйнейшых каналаў Еўропы, у свеце існуе толькі тры падобных каналы: Каледонскі ў Вялікабрыт­аніі, канал Гота ў Швецыі і Аўгустоўск­і, размешчаны на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus