“Хтось­ці ха­вае, хтось­ці зна­ход­зі­ць…”

Berestovickaja gazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА -

Так на­зы­ва­ец­ца вы­стаўка скар­баў Бе­ла­русі, якая ад­кры­ла­ся 30 чэрве­ня ў Гро­дзен­скім дзяр­жаў­ным гісто­ры­ка-ар­хе­а­ла­гіч­ным му­зеі. У прас­тор­най Се­на­тар­скай за­ле Но­ва­га зам­ку вы­стаў­ле­на ка­ля 30 скар­баў, знойдзе­ных на тэ­ры­то­рыі Грод­на, Гро­дзен­скай воб­лас­ці і Мін­ска. Ся­род іх і скарб, знойдзе­ны ў Мін­чы­ках Бе­рас­тавіц­ка­га ра­ё­на.

Скарбы мож­на пад­зя­лі­ць пат­э­мах: ма­нет­ныя, бы­та - выя, фа­міль­ныя, гіста­рыч­ныя. Ці­ка­вас­ць у даслед­чы­каў пра­буд­жа­ю­ць гіста­рыч­ныя рэчы, якія зніклі на пэў­ны час, а по­тым іх неча­ка­на знай­шлі. І адра­джа­ец­ца гісто­рыя.

Вя­лікую част­ку ўсіх прад­стаў­ле­ных скар­баў скла­да­ю­ць мед­ныя, ср­эб­ныя, за­ла­тыя ма­не­ты роз­ных ча­соў і эпох. Гэта ан­тыч­ныя ма­не­ты Сяр­эд­нявеч­ча, Вя­ліка­га княст­ва Літоўска­га, Ка­ра­леўства Поль­ска­га, Расій­с­кай ім­пе­рыі і ін­шых краін све­ту па­чат­ку ХХ ста­годдзя.

Най­больш ці­ка­выя фа­міль­ныя скарбы Ча­ц­вяр­цін­скіх з Жа­луд­ка, Вен­жык- Ві­даўскіх з Грод­на, Ням­ц­э­ві­чаў з Це­ця­роўкі. Вы­со­ка­ма­стац­кі ср­эб­ны по­суд з Мін­ска­га скар­бу мож­на раз­гля­да­ць гад­зі­на­мі. У бе­рас­таві­чан жа ці­ка­вас­ць з гіста­рыч­на­га пунк­ту гле­джан­ня, без­умоў­на, вы­клі­кае скарб, знойдзе­ны 18 жніў­ня 1989 го­да на тэ­ры­то­рыі па­гран­за­ста­вы Мін­чы­кі ва­ен­на­слу­жа­чы­мі в/ ч 2141 М. Ка­лен­чу­ком і В. Кас­цец­кім пад­час здаб­ы­чы пяс­ку на мес­цы бы­ло­га фаль­вар­ка Це­ця­роўка.

Скарб уяў­ляе са­бой гіста­рыч­ныя рэчы, якіз­біралі ся­ро­дам Ням­ц­э­ві­чаў на пра­ця­гу двух з па­ло­вай ста­годдзяў. Па­чы­наль­ні­кам ка­лек­цыі з’яў­ляў­ся Юліян ур­сы­нням­ц­э­віч.

У склад скар­бу ўва­х­од­зілі 68 прад­ме­таў. Гэта ста­ло­вае ср­эб­ра, вай­с­ко­выя ат­ры­бу­ты, узна­га­ро­ды, ювелір­ныя куб­кі, ма­не­ты Рэчы Пас­палітай і Ан­гліі 1920-ых, да­ку­мен­ты на імя поль­ска­га рот­міст­ра Ежы Ур­сын- Ням­ц­э­ві­ча ( 18921951), апош­ня­га ўла­даль­ніка ма­ёнт­ка Це­ця­роўка. Скарб быў сха­ва­ны ў ве­рас­ні 1939 го­да пас­ля да­луч­эн­ня За­ход­няй Бе­ла­русі да БССР.

Род Ням­ц­э­ві­чаў вя­до­мы ў Бе­ла­русі. На­прыклад, Станіслаў Фран­ці­шак ( 1753- 1817) – дзяр­жаў­ны дзе­яч ВКЛ, гро­дзен­скі мар­ша­лак і гу­бер­на­тар. Юліян ( 1758- 1841) – вя­до­мы поль­скі пісь­мен­нік і гісто­рык.

У па­чат­ку ХХ ста­годдзя Ням­ц­э­вічы па­рад­нілі­ся з Ка­са­коўскі­мі бе­рас­тавіц­кай лініі і пра­жы­валі ў ма­ёнт­ку Це­ця­роўка. Ці­ка­вас­ць да гэ­та­га ро­ду я пра­явіў, вы­ву­ча­ю­чы спад­чы­ну Ка­са­коўскіх на Бе­рас­тавіч­чыне. У кні­зе А. Гла­дыш­чу­ка “Ням­ц­э­вічы. Са­праўд­ная гісто­рыя” ( Мінск, 2009) су­стр­эў пісь­мо Ежы Ур­сын-Ням­ц­э­ві­ча ад 28 студ­зе­ня 1990 го­да, які з’яў­ля­ец­ца непа­ср­эд­ным удзель­ні­кам ха­ван­ня па­мят­ных рэ­чаў пад Мін­чы­ка­мі.

Пісь­мо з’явіла­ся вод­гу­кам на пуб­ліка­цыю ар­ты­ку­ла “Тай­на скар­бу” ў “Гро­дзен­скай праўд­зе” ад 26 жніў­ня 1989 го­да. З лі­ста Ежы ста­ла вя­до­ма, што свае па­мят­ныя рэчы ха­валі трое ча­ла­век: ён сам, дзяд­зь­ка-вай­с­ко­вец Ежы Ур­сы­нНям­ц­э­віч, ула­даль­нік ма­ёнт­ка Це­ця­роўка, і яго 16-га­до­вы сын Юзаф. Аўтар лі­ста меў на той час 15 год. Ха­валі най­больш каш­тоў­ныя ся­мей­ныя рэ­ліквіі. Гэта два ср­эб­ныя імян­ныя куб­кі кан­ца ХVIIXVIII ста­годдзяў Юлія­на Ур­сы­нНям­ц­э­ві­ча. Ад­зін з іх зроб­ле­ны ў Гдань­ску май­страм М. Яка­бам і аз­доб­ле­ны рэ­льеф­ны­мі вы­я­ва­мі сц­эн, якія да­ты­чац­ца свя­таў, звя­за­ных з Раством Хры­сто­вым. У дру­гім куб­ку вар­шаўскі май­стар Т. Клі­ма­ш­эўскі ўма­ца­ваў ка­лек­цыю з двац­ца­ці ма­нет і ме­да­лёў XIV– XVIII ста­годдзяў.

Ся­род вай­с­ко­вых па­мят­ных рэ­чаў – брон­за­вая бу­ла­ва Ан­др­эя Ур­сын- Ням­ц­э­ві­ча, ка­ман­дзі­ра пе­ра­мож­най біт­вы з тур­ка­мі пад Ве­най у 1683 год­зе. Бу­ла­ва сім­валіч­ная, мае се­рыю парт­р­этаў ва­я­роў па­між шчы­та­мі з пчо­ла­мі. Бу­ла­ва, як джа­ла, на­па­мі­нае во­ра­гам аб небя­спе­цы. Ёс­ць тут і рын­граф афі­ц­эр­скі XVIII ст. ча­соў паўстан­ня Та­д­э­ву­ша Кас­ц­юш­кі (1794 г.), ад’ютан­там яко­га быў Юліян Ур­сын-Ням­ц­э­віч. На брон­за­вай шчы­та­па­доб­най пла­с­ціне на­гравіра­ва­ны поль­скі арол у ка­роне з ме­да­льё­нам на груд­зях.

У мін­чыц­кай ка­лек­цыі так­са­ма тры ўз­на­га­ро­ды – зна­кі пал­коў вой­ска Поль­ска­га 1920- 1929 га­доў, якія на­ле­жалі рот­міст­ру Ежы Ур­сын-Ням­ц­э­ві­чу, апош­ня­му ўла­даль­ніку Це­ця­роўкі. Ста­ло­вае ср­эб­ра – пры­да­нае Людвікі Ма­рыі Ка­са­коўс­кай ( 1893- 1978), жон­кі рот­міст­ра Ежы Ур­сын-Ням­ц­э­ві­ча і стар­эй­шай дач­кі ўла­даль­ніка ма­ёнт­ка ў Вя­лі­кай Бе­рас­таві­цы Юза­фа Ка­са­коўска­га (1866-1917). Леп­шым узо­рам вы­со­ма­стац­кай вы­тан­ча­най ра­бо­ты ся­род ста­ло­вых прад­ме­таў з’яў­ля­ец­ца збан­туа­лет­ны, ср­эб­ныз ваннач­кай.

Вя­лікая вы­ста­ва скар­баў буд­зе ці­ка­вая не толь­кі для гісто­ры­каў і апан­та­ных кра­яз­наў­цаў, але і для шы­ро­ка­га ко­ла да­пыт­лі­вых жы­ха­роў Бе­рас­тавіч­чы­ны. Ан­др­эй ВТАРУШЫН, на­стаўнік гісторыі ма­стацтваў Бе­рас­тавіц­кай ДШМ, кра­яз­наў­ца. Фо­та аўта­ра

Ср­эб­ныя куб­кі з ка­лек­цыі Юлія­на Ур­сын-Ням­ц­э­ві­ча (17581841)

Мін­чыц­кі скарб ро­ду Ням­ц­э­ві­чаў

Бу­ла­ва, рын­граф, тры пал­ка­выя зна­кі ро­ду Ням­ц­э­ві­чаў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.