З пер­са­наль­най вы­ста­вай – на ма­лую рад­зі­му

Berestovickaja gazeta - - СОБЫТИЯ. ФАКТЫ. ЛЮДИ -

Яго здым­кі мож­на ба­чы­ць у ча­со­пі­сах “Род­ная пры­ро­да”, “Ле­саві­чок” і “Рюк­за­чок”, у дру­ка­ва­ных тво­рах бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў Улад­зі­мі­ра Ягоўд­зіка і Але­ся Ба­да­ка, ін­шых вы­дан­нях. А яш­чэ – у Му­зеі Вавёркі ў Вя­лі­кай Бе­рас­таві­цы. Ме­навіта там ця­пер дзей­ні­чае пер­са­наль­ная фо­та­вы­ста­ва Міка­лая ГУЛІН­СКА­ГА пад на­звай “Птуш­кі ва­кол нас”, а ў мі­ну­лую пят­ні­цу, 10 жніў­ня, ад­бы­ла­ся су­стр­э­ча з яе аўта­рам, дар­эчы на­шым зем­ля­ком. Міка­лай Іва­навіч рас­ка­заў пра тое, як уз­нік­ла гэта яго за­хап­ленне, пад­зя­ліў­ся са­кр­эта­мі фо­та­па­ля­ван­ня і за­пэўніў усіх пры­сут­ных, што жыц­цё на пен­сіі толь­кі па­чы­на­ец­ца. Узяц­ца за фо­та­ка­ме­ру да­па­мог вы­па­дак

Сён­ня, у век раз­на­стай­ных га­д­ж­этаў і ліч­ба­вай тэхнікі, на­п­эў­на толь­кі ляні­вы не фа­та­гра­фуе. Ад­нак і непра­фесій­ным во­кам ві­да­ць, што для та­го, каб зра­бі­ць здым­кі, прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­ве, ад­ной толь­кі тэхнікі ма­ла. Ці­ка­вы ра­курс, буй­ны план – птуш­ка на фо­та ні­бы жы­вая, зда­ец­ца, вось-вось і ўз­ні­мец­ца з па­лат­на. Коль­кі ж ча­су тр­э­ба патра­ці­ць, каб бліз­ка па­даб­рац­ца да ас­ця­рож­ных пту­шак у по­шу­ку трап­на­га ра­кур­су, як ста­ць непрык­мет­ным, каб не спу­жа­ць іх? Ці апраў­да­на доў­гае ча­канне ў хо­ван­ках і за­са­дах, ча­ста ў няз­руч­ных умо­вах?

– Зай­мац­ца гэтым мож­на, калі ёс­ць ці­ка­вас­ць, за­хопле­на­сць і, без­умоў­на, вы­трым­ка, – рас­каз­вае Міка­лай Іва­навіч, сён­ня ад­зін з са­мых ты­ту­ла­ва­ных бёрд­вот­ча­раў, ці на­зіраль­нікаў за птуш­ка­мі, на Гро­дзенш- чыне. – Ад­нак за­да­валь­ненне ад уда­ла­га фо­та­па­ля­ван­ня ат­рым­лі­ва­еш невы­каз­нае. Пра тое, што гэта спра­ва так за­хо­пі­ць мяне і не зда­га­д­ваў­ся, па­коль­кі да вы­хаду на пен­сію ніколі не браў у рукі фо­та­руж­жо.

На­рад­зіў­ся Міка­лай Гулін­скі ў вёс­цы Хмеліска. Дзе­ся­ць га­доў вучы­ў­ся ў Вя­ліка­бе­рас­тавіц­кай сяр­эд­няй шко­ле, по­тым у чы­гу­нач­ным ін­сты­ту­це, па раз­мер­ка­ван­ні тра­піў у Лі­ду ін­жы­не­рам. За­тым бы­ла шко­ла КДБ і ра­бо­та ў Ма­гілё­ве. На пен­сію вый­шаў пал­коўні­кам.

– Я за­ду­маў­ся: а што я бу­ду ра­бі­ць на пен­сіі? – успа­мі­нае Міка­лай Іва­навіч. – Хо­ць і вы­рас у вёс­цы, да дач­ных спраў мяне асаб­лі­ва не цяг­ну­ла. Да­па­мог вы­па­дак. У Бе­ла­русі аб'яў­ляў­ся кон­курс пад на­звай «Бер­кут». Неаб­ход­на бы­ло знай­с­ці жы­лыя гнёз­ды дра­пеж­ных пту­шак, за­не­се­ных у Чы­рво­ную кні­гу Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь. Я знай­шоў гняз­до ма­ло­га ар­ля­ца – дар­эчы, тут у Бе­рас­таві­цы, за ста­ва­мі, – прад­ставіў мат­э­ры­я­лы на кон­курс і стаў ад­ным з яго лаўр­эа­таў. Пад­час удзе­лу ў кон­кур­се пазна­ё­міў­ся з гро­дзен­скі­мі ар­ніто­ла­га­мі, фо­та­па­ляўнічы­мі, уба­чыў іх апан­та­на­сць і так­са­ма за­гар­эў­ся ід­эяй зды­ма­ць пту­шак. Мно­гія зна­ё­мыя гляд­зелі на мяне са зд­зіў­лен­нем: “На­во­шта, дзя­ду­ля, гэта та­бе патр­эб­на?” Але фо­та­па­ля­ванне на пту­шак так мяне за­ха­пі­ла, што і да гэ­та­га ча­су яш­чэ зды­маю, ха­ця

мне ўжо 80 га­доў. Лю­бі­мая спра­ва і ак­ты­ў­на­сць – за­лог зда­роўя і даў­га­лец­ця

Ніколі не да­ла б Міка­лаю Іва­наві­чу 80 га­доў. Па­дцяг­ну­ты, ху­дар­ля­вы, энер­гіч­ны. На­п­эў­на ж, лю­бі­мы за­ня­так і па­хо­ды ў пры­ро­ду пры­да­ю­ць гэта­му ча­ла­ве­ку сі­лу і бад­зё­рас­ць. Дар­эчы, так лічы­ць і Змі­цер Він­ч­эўскі, на­мес­нік стар­шы­ні са­ве­ту Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га аддзя­лен­ня ГА “Ахо­ва пту­шак Ба­ць­каўш­чы­ны”, з якім Міка­лай Гулін­скі ча­ста ван­друе па Гро­дзен­шчыне ў по­шу­ках рэд­кіх пту­шак.

– Міка­лай Іва­навіч – ча­ла­век над­звы­чай ак­ты­ў­ны і ма­ла­ды ду­шой, – га­во­ры­ць Дз­міт­рый Він­ч­эўскі, які так­са­ма пры­сут­ні­чаў на су­стр­эчы, па­коль­кі вы­ста­ва пра­вод­зіц­ца пад эгі­дай гра­мад­скай ар­гані­за­цыі “Ахо­ва пту­шак Ба­ць­каўш­чы­ны”. – Ён са сва­ёй фо­та­ка­ме­рай – пас­та­ян­ны спа­да­рож­нік на­шых наву­ко­вых экс­пе­ды­цый. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на фа­та­гра­фіч­ная спад­чы­на за апош­нія 20 га­доў.

Пра кож­ны зды­мак мож­на рас­каз­ва­ць асоб­на і шмат. Я ска­жу так. Ёс­ць наву­коў­цы­біё­ла­гі, вы­ву­ча­ць пры­ро­ду – гэта іх пра­ца, яны за гэта ат­рым­лі­ва­ю­ць гро­шы. А ёс­ць на­ту­ралі­сты, якія тра­ця­ць свой час, свае гро­шы і свае маг­чы­мас­ці для та­го, каб ат­ры­ма­ць за­да­валь­ненне ад су­стр­эч з пры- ро­дай, ад вы­вуч­эн­ня яе. І ёс­ць яш­чэ тр­эцяя катэ­го­рыя – гэта фа­то­гра­фы-ані­малі­сты. Яны не толь­кі ўме­ю­ць ба­чы­ць ці­ка­выя мо­ман­ты, але і ўме­ю­ць па­ка­за­ць гэта ін­шым. Гэты дар спа­лу­чае ў ся­бе і Міка­лай Іва­навіч. Ён і на­ту­раліст, і фа­то­граф- ані­маліст, унікаль­ныя здым­кі рэд­кіх пту­шак і пту­шак­чы­рво­нак­ніж­ніц яко­га бу­ду­ць даступ­ны ўва­зе бе­рас­таві­чан на пра­ця­гу ме­ся­ца.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.