Berestovickaja gazeta

І ў Хмеліска можна назіраць за птушкамі

- Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара

Амаль усе здымкі фотавыстав­ы знятыя на Гродзеншчы­не. Некалькі з іх зроблены ў Бераставіц­кім раёне.

– Напрыклад, чаротніца сфатаграфа­вана за маім домам у Хмеліска, на сажалцы, – расказвае Мікалай Іванавіч. – Звычайная гага – пад Старынцамі. Гэтая паўночная птушка ў нас не гняздуецца, нейкім ветрам яе сюды занесла. За ставамі жыве малы арлец. Ёсць здымак птушынага насельніцт­ва грайнаўскі­х балот. Увогуле, назіраць за птушкамі можна ўсюды. А ў Хмеліска жывуць салаўі, чорныя і пявучыя дразды, шчыглы і шмат іншых…

Як лічыць аўтар выставы, самае цікавае ў яго справе – гэта даведвацца пра штосьці новае, нават пра вядомую птушку, не гаворачы ўжо пра тое, што здараецца знайсці новы для Гродзеншчы­ны від. – Да майго захаплення я мог назваць 20- 30 відаў птушак, – працягвае свой аповед Мікалай Іванавіч. – А на сённяшні дзень я, праўда, спецыяльна не лічыў, сфатаграфа­ў ужо больш за сто відаў птушак.

Яшчэ нямала пытанняў задалі фатографу госці, якія сабраліся на сустрэчу. Мікалай Іванавіч жа адзначыў, што выстава ў Вялікай Бераставіц­ы для яго адметная, паколькі праходзіць на малой радзіме.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus