Аўтар «Бук­ва­ра» – на­ша зям­ляч­ка

Berestovickaja gazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА - Міка­лай ПАЦЭНКА, наву­ко­вы су­пра­цоўнік Му­зея Вавёркі ў Вя­лі­кай Бе­рас­таві­цы

Са­мы ста­ра­жыт­ны ў све­це «Бук­вар» свят­куе ў гэтым год­зе юбілей. 400 га­доў та­му пад­руч­нік пад та­кой на­звай пер­шы­мі ў све­це над­ру­ка­валі бе­ла­ру­сы. Кні­гу, вы­дад­зе­ную ў 1618 год­зе ў дру­кар­ні ві­лен­ска­га Свя­та-Ду­ха­ва пра­васлаў­на­га брацтва, даслед­чы­кі вы­явілі ў за­кры­тай біб­ліят­э­цы бры­тан­скіх юры­стаў. Ме­навіта бе­ла­ру­сы ўвя­лі ва ўжы­так сло­ва «бук­вар». Пас­ля вы­дан­ня пад­руч­ніка яго наз­ва ўвай­ш­ла ў дзя­сят­кі моў.

Мно­гім ма­ла­дым, не га­во­ра­чы пра стар­эй­шых, і сён­ня па­даб­а­ец­ца пес­ня “С че­го на­чи­на­ет­ся Ро­ди­на?” з са­вец­ка­га 4-се­рый­на­га блок­ба­ста­ра “Щит и меч”.

Ме­навіта з ма­люн­каў у “Бук­ва­ры”, як спя­ва­ла­ся ў пес­ні, з доб­рых сяброў і та­ва­ры­шаў, якіх бы­ла поў­ная вёс­ка і з які­мі сябра­ва­ла Над­зея Шы­пі­ца, па­чы­на­ла­ся і за­ра­джа­ла­ся па­чуц­цё лю­бо­ві да род­на­га ку­точ­ка, род­най вё­скі, шко­лы, на­стаўнікаў. І пе­сень, што спя­ва­ла яе ма­ма, Ма­рыя Іва­наў­на, пес­цячы сваю са­мую ма­лод­шую да­чуш­ку, і што спя­валі жан­чы­ны лет­ні­мі ве­ча­ра­мі, ідучы з по­ля пас­ля ня­лёг­ка­га пра­цоў­на­га дня на жніве ці пра­пол­кі бу­ра­коў, якія і кар­мілі, і за­біралі сі­лы з жа­ночых рук.

На­рад­зіла­ся Над­зеж­да Аляк­се­еў­на ў 1942 год­зе ў вёс­цы Ка­ню­хі, за­кон­чы­ла 7 кла­саў Каз­лоўс­кай шко­лы ў 1957 год­зе. Над­та ж лю­бі­ла Над­зея ў дзя­цін­стве ра­зам з сяб­ра­мі па­да­рож­ні­ча­ць па Ма­гі­лян­скіх га­рах, якія бы­лі за кіла­мет­ры два-тры ад вё­скі, сло­вам, зусім по­бач, бо хі­ба ж тры кіла­мет­ры гэта вя­лікая да­ро­га для дзі­цячых ног? Як рас­каз­валі ёй дзед і ба­бу­ля, тут, у га­рах, ха­валі­ся паўстан­цы Та­д­э­ву­ша Кас­ц­юш­кі і Касту­ся Калі­ноўска­га і раз­вед­чы­кі пар­ты­зан­ска­га атра­да “Звяз­да” у Вя­лікую Ай­чыйн­ную вай­ну. І бы­ло іх пры­станіш­ча ў зям­лян­цы ка­ля вя­ліз­на­га ка­ме­ня, які і ўкры­ваў іх ад вятроў і зім­ніх сц­ю­жаў.

І са­праў­ды аб гэтым вя­ліз­ным ва­луне хад­зі­ла шмат ле­ген­даў і па­дан­няў. Рас­каз­валі, што ў на­ва­коль­най вёс­цы — ці то ў Жор­наў­цы, ці ў Ма­гі­ля­нах — жы­ла бед­ная ўда­ва са сва­ёй дач­кою. Дзяўчы­ну звалі Алё­на, і бы­ла яна незвы­чай­най пры­га­жос­ці. Вочы яе бы­лі ні­бы тыя ва­лош­кі ў жы­це, а вус­ны быц­цам пе­рас­пе­лыя са­кавітыя яга­ды малі­ны, а по­ста­ць — як ма­ла­дая бя­роз­ка ў Ма­гі­лян­скім ля­соч­ку. А якая ж спраў­ная і слаў­ная бы­ла яна: і куд­зе­лю за ве­чар пас­пя­ва­ла спрас­ці, і яш­чэ паспее спрад­зе­ныя ніт­кі ў клу­бо­чак пе­ра­ма­та­ць. А калі ўжо сяд­зе за крос­ны — то з-пад яе рук вы­ход­зя­ць ды­ва­ны небы­ва­лай пры­га­жос­ці, усім жан­кам на зай­зд­рас­ць. І ка­ха­ла­ся гэтая Алён­ка з мяс­цо­вым хлоп­цам з Ма­гі­лян, яко­га ў вёс­цы на­зы­валі Ян­кам. Ды неза­доў­га да шлю­бу за­ня­ду­жы­ла Алён­ка, з ва­чы­ма штось­ці ста­ла­ся, свет бе­лы пе­рас­та­ла ба­чы­ць.

Вось і пад­ка­за­лі доб­рыя люд­зі та­му хлоп­цу знай­с­ці ў Ма­гі­лян­скіх га­рах са­мы вя­лікі ка­мень, са­бра­ць на яго вяр­шы­ні да ўс­хо­ду сон­ца кро­пель­кі ра­сы і пра­мы­ць ёю дзя­вочыя вочы — та­ды і на свет яна па­гляд­зі­ць па-ін­ша­му. Знай­шоў Ян­ка той ка­мень аж­но на 5- ты дзень, калі ўжо і да шлю­бу за­ста­ва­ла­ся 2 дні, са­браў тыя ня­бес­ныя расін­кі, і ўба­чы­ла Алён­ка зноў свет бо­скі ва ўсіх яго фар­бах і іскры­стых пра­ме­нях. Дый яш­чэ і ма­ля­ва­ць ста­ла ду­жа пры­го­жа, і пес­ні скла­да­ць па-кніж­на­му, вель­мі зграб­на, на­пе­ў­на і шчым­лі­ва.

Так гэта бы­ло ці не так, але знай­ш­ла той вя­лікі ва­лун з зям­лян­кай по­бач Над­зей­ка са сваі­мі сяброў­ка­мі. Па­гу­ля­лі ка­ля яго, во­гніш­ча рас­палілі, ха­ра­во­ды па­вад­зілі. Але вось уза­брац­ца на яго ўда­ло­ся толь­кі ёй, бо над­та ж быў ён вы­со­кі, стром­кі і вель­мі глад­кі. Як уза­бра­ла­ся на яго, аж­но дух за­ха­пі­ла і га­ла­ва кру­гам пай­ш­ла, ледзь на­зад спус­ціла­ся.

Над­зеж­да Аляк­се­еў­на, рас­каз­ва­ю­чы аб гэтым, хіт­ра пры­жму­ры­ў­шы вочы, усмі­ха­ец­ца: “Хо­ча­це вер­це, хо­ча­це не вер­це”.

Калі Над­зей­ка хад­зі­ла ў па­чат­ко­выя кла­сы, яна лю­бі­ла гу­ля­ць у шко­лу. Збіра­ла­ся ў іх ха­це, а ле­там — у два­ры куп­ка дзя­цей, а на­стаўні­цай, ка­нечне, бы­ла яна. Му­штра­ва­ла сваіх “па­да­печ­ных” за ня­вы­ву­ча­ныя ўро­кі, вучы­ла чы­та­ць па “Бук­ва­ру”.

— Ужо та­ды ма­ма мне пра­рочы­ла пра­фесію на­стаўні­цы ці “на­вучы­цель­кі”, — успа­мі­нае Над­зеж­да Аляк­се­еў­на. — З га­да­мі ву­чо­бы мне ўсё больш ха­це­ла­ся бы­ць на­стаўні­цай. Пас­ля за­кан­ч­эн­ня Каз­лоўс­кай ся­мі­год­кі — та­ды шко­ла зна­ход­зіла­ся ў двух бу­дын­ках у вёс­цы Каз­лы — я пай­ш­ла вучыц­ца ў Са­ра­сец­кую шко­лу. І там я вель­мі пад­ру­жы­ла­ся з на­стаўні­цай па­чат­ко­вых кла­саў Аляк­сандрай Кар­не­еў­най Ва­ра­нец. Ба­чы­ла, як яна ад­дае дзе­цям і ве­ды, і сэр­ца, і ду­шу, і як яны, па-дзі­ця­ча­му, наіў­на і непа­ср­эд­на лю­бя­ць сваю на­стаўні­цу. Яны ка­ля яе бы­лі як тыя ку­ра­нят­кі ка­ля ку­ры­цы-квах­тухі: шум­лі­выя, непа­сед­лі­выя, смяшлі­выя, а ін­шы раз — і плак­сі­выя. Вось та­ды я вы­ра­шы­ла ста­ць на­стаўні­цай па­чат­ко­вых кла­саў.

…Ус­па­мі­на­ец­ца і дра­ма­тыч­ны вы­па­дак школь­на­га жыц­ця. У Са­ра­сец­кую шко­лу хад­зі­ць прых­од­зіла­ся за кіла­мет­раў пя­ць. Та­ды ніх­то ніко­га не па­д­возіў, аўто­бу­сы так­са­ма не хад­зілі. Прых­од­зіла­ся і ле­там, і зі­мой даб­ірац­ца пе­х­атой. Па­мя­таю, ад­зін жу­дас­ны вы­па­дак, які зда­ры­ў­ся са мною зі­мой. З ве­ча­ра пад­ня­ла­ся за­ві­ру­ха, рані­цай яна быц­цам бы су­ці­шы­ла­ся. Але ма­ма, Ма­рыя Іва­наў­на, на­стой­ва­ла, каб я не іш­ла ў шко­лу. Ба­ць­ка, праў­да, маў­чаў. А тут яш­чэ сяброўка Аня Ста­сю­кевіч зай­ш­ла за мной, і мы на­кіра­валі­ся ў Са­ра­секі. На­двор’е быц­цам бы ні­чо­га бла­го­га не абя­ца­ла. Яр­ка да бо­лю ў ва­чах свя­ці­ла сон­ца, мі­льяр­да­мі ды­я­мен­таў іскры­ў­ся снег. Па­чы­на­ла па­кры­се і на ма­розік брац­ца. Праў­да, над Ма­гі­лян­скі­мі га­ра­мі на да­гляд­зе ледзь пра­соч­ва­ла­ся хмар­ка. Але бы­ла яна невя­лікая і ні­чо­га кеп­ска­га не прад­ба­чы­ла­ся, та­му мы і не звяр­нулі на яе нія­кай ува­гі.

А наш дзя­вя­ты клас зай­маў­ся ў дру­гую зме­ну. Уро­кі кан­чалі­ся ў доб­рым пры­цем­ку, вя­до­ма ж, зі­мой цям­нее ра­на. Па­куль ішлі за­нят­кі, зноў пад­ня­ла­ся снеж­ная кру­га­вер­ць. Настаўнікі за­стаў­ля­лі нас пе­рана­ча­ва­ць у шко­ле, але мы з сяброў­кай не пас­лу­халі­ся: пай­шлі ў снеж­ную за­віру­ху. Праз ней­кія паў­гад­зі­ны зусім за­віх­уры­ла, за­ску­голіў ве­цер, за­кру­жы­ла мя­це­лі­ца, поў­ны­мі пры­гарш­ча­мі сне­гу сы­па­ну­ла ў твар, ды так шчыль­на, што све­ту бо­ска­га не бы­ло ві­да­ць. Наўко­ла ні­ча­гут­кі не бач­на: ні ку­стоў, ні пры­да­рож­ных др­эў, якія сям-там раслі пры да­ро­зе.

Вы­ла, кру­ці­ла мя­це­лі­ца. З-пад ног пра­па­ла ўтрам­ба­ва­ная конь­мі і са­ня­мі па­ля­вая да­ро­га. А зусім неда­лё­ка за­свя­цілі­ся два зя­лё­ныя агень­чы­кі. І тут жа ўс­пом­ніла­ся, што не­каль­кі дзён на­зад ваўкі ў су­сед­няй вёс­цы Каз­лы за­лез­лі ў кал­гас­ны аў­чар­нік і за­дралі не­каль­кі аве­чак. Ва­ла­сы ды­бам пад­ня­лі­ся пад тоўстай ма­мі­най хус­цін­кай, а па спіне па­беглі му­раш­кі. І тут мы па­чулі го­лас ба­ць­кі, які за­прог кал­гас­на­га ка­ня і вы­ехаў нам на­су­страч. А конь, на­п­эў­на, па­чуў­шы ваўкоў, так го­лас­на і тры­вож­на за­ір­жаў, што, зда­ва­ла­ся, і мя­це­лі­ца су­па­коіла­ся, і за­вы­ванне вет­ру ста­ла на­мно­га ці­ш­эй­шым. А ба­ць­ка мой, Аляк­сей Ры­го­равіч, бы­лы фран­тавік, па­да­з­ро­на за­шмы­гаў но­сам, пра­цёр ці то вочы ад за­па­ру­ша­на­га сне­гу, ці ад муж­чын­с­кай ня­про­ша­най сля­зы (мне так зда­ло­ся), па­сад­зіў нас у сані, на­крыў вя­ліз­ным да­маш­нім ка­жу­хом, ад яко­га пах­ла і аўчы­най, і са­ма­са­дам, і яш­чэ мно­гі­мі бліз­кі­мі і род­ны­мі па­ха­мі. І мы з сяброў­кай за­пла­калі.

А по­тым, пом­ніц­ца, ад­ход­зі­ла ад пе­ра­жы­та­га на рус­кай пе­чы. Зноў-та­кі коль­кі дзі­цячых успа­мі­наў за­ста­ло­ся ад утуль­най ця­п­лы­ні той жа рус­кай пе­чы. А са­мым пры­ем­ным і шчым­лі­вым бы­ло тое, калі ма­ці даста­ва­ла з пе­чы да­маш­ні хлеб. Вы­пя­калі яго то на кля­но­вых лісточ­ках, то на ае­ры, каб не на­бралі­ся на яго по­пел і ву­голь­чы­кі. Але трап­ляў на тыя бо­ха­ны і по­пел, і ву­голь­чы­кі… А мо­жа ад гэ­та­га ён ста­навіў­ся яш­чэ больш смач­ным. І Над­зя, і яе дзве стар­эй­шыя сяст­ры — Воль­га і Ма­рыя — вель­мі лю­білі га­ра­чую, ду­х­мя­ную і хрумст­кую ска­рынач­ку.

Пас­ля за­кан­ч­эн­ня Гро­дзен­ска­га пе­да­га­гіч­на­га ін­сты­ту­та Над­зеж­да Шы­пі­ца пра­ца­ва­ла ў Ра­га­чоўс­кай ся­мі­га­до­вай шко­ле ў Гро­дзен­скім ра­ёне, а пас­ля вый­ш­ла за­муж і пе­ра­е­ха­ла ў Мінск. Пра­ца­ва­ла на­стаўні­цай па­чат­ко­вых кла­саў у роз­ных шко­лах Мін­ска. Ста­ра­ла­ся пры­мя­ня­ць на ўро­ках но­выя пры­ё­мы ў пра­ц­э­се на­ву­чан­ня чы­тан­ню і пісь­му, а так­са­ма ў ком­плекс­най вы­ха­ваў­чай ра­бо­це. У 1970-ыя га­ды, як і мно­гія са­вец­кія настаўнікі, аба­піра­ла­ся на во­пыт вя­до­ма­га пе­да­го­га В. Су­хам­лін­ска­га.

Над­зеж­да Аляк­се­еў­нар аней ча­ста пры­язд­жа­ла да­моў у вёс­ку Ка­ню­хі, су­стра­ка­ла­ся з на­стаўні­ка­мі і вуч­ня­мі мяс­цо­вай шко­лы. І за­ў­сё­ды хад­зі­ла ад­на, а по­тым з дач­кой да та­го ча­роў­на­га ка­ме­ня, які, зда­ва­ла­ся, да­ваў сі­лы, на­тх­ненне і пры­цяг­ненне да род­най зям­лі. Ме­навіта тут і на­рад­зіла­ся ў яе за­дум­ка аб скла­дан­ні бук­ва­ра для вуч­няў 1-га кла­са, а ўжо по­тым — і аб пад­рых­тоў­цы ме­та­дыч­най літа­ра­ту­ры для на­стаўнікаў. Ха­це­ла­ся, каб дач­ка спас­ці­га­ла наву­ку па но­вым “Бук­ва­ры”, над скла­дан­нем яко­га па­ці­хень­ку па­ча­ла пра­ца­ва­ць Над­зеж­да Аляк­се­еў­на.

А ў 1984 год­зе Мініст­эр­ства асве­ты БССР аб’яві­ла кон­курс на “Бук­вар” для рус­кіх школ рэс­пуб­лікі. Пра­ца­ва­ць прый­ш­ло­ся не­каль­кі га­доў. За ма­стац­кае афарм­ленне бук­ва­ра, пас­ля доў­гіх пе­ра­моў, узя­лі­ся вя­до­мыя ма­ста­кі В.В. Ду­да----

рэн­ка, Э.Э. Жа­кевіч, В.А. Ма­ка­ран­ка і ін­шыя — уся­го ў ілюстра­ван­ні кні­гі ўд­зель­ні­чалі 9 ча­ла­век. У кон­кур­се на леп­шы “Бук­вар” пры­малі ўд­зел не­каль­кі аўта­раў.

Але леп­шай бы­ла прызна­на кні­га Н. Сто­ра­жа­вай. Яе пер­шае вы­данне вый­ш­ла ты­ра­жом 100 ты­сяч эк­з­эм­пля­раў. Ні ад­на кні­га ў Бе­ла­русі — ні па­эта, ні пра­за­іка, ні гісто­ры­ка — не вы­ход­зі­ла та­кім вя­лікім ты­ра­жом.

Аўтар “Бук­ва­ра” Сто­ра­жа­ва, у ад­роз­ненне ад ін­шых аўта­раў, ужоў 1- ым кла­се­зна­ё­мі­ць вуч­няў з тво­ра­мі вя­до­мых рус­кіх і бе­ла­рус­кіх класікаў: Пуш­кі­на, Тал­сто­га, Чу­коўска­га, Ка­рат­кеві­ча, Вяр­бы, Тан­ка і ін­шых, уме­ла робі­ць іх інт­эр­пр­эта­цыю зра­зу­ме­лай для дзя­цей. У кні­зе мно­га ці­ка­вых ска­ра­га­во­рак, пры­ма­вак і за­га­дак. Бук­вар ба­га­та ілюстра­ва­ны, ба­гац­цем ма­люн­каў за­ха­п­ляе і школь­нікаў, і да­ро­с­лых.

“Бук­вар” на­шай­зям­ляч кі вы­да­ваў­ся мно­га разоў, агуль­ны яго ты­раж больш за 500 ты­сяч эк­з­эм­пля­раў. Па ім вучы­лі­ся і ву­чац­ца ў шко­лах Расіі, Чэхіі, Сла­ва­кіі і на­ват да­лё­кай Чар­на­го­рыі.

Над­зеж­да Аляк­се­еў­на на гэтым не су­па­коіла­ся. Яна пад­рых­та­ва­ла ў да­па­мо­гу на­стаўні­кам, дзе­цям і ба­ць­кам роз­ныя на­ву­чаль­ныя да­па­мож­нікі.

Штод­ня ты­сячы вуч­няў і на­стаўнікаў ад­кры­ва­ю­ць кні­гі аўта­ра Сто­ра­жа­вай, каб на­вучыц­ца гра­мат­на і пры­го­жа пі­са­ць. “Бук­вар”, “Про­пі­сы”, “Скла­до­выя таб­лі­цы”, – гэтыя і ін­шыя пад­руч­нікі і на­ву­чаль­ныя да­па­мож­нікі зна­ё­мыя мно­гім. На ба­зе свай­го ба­га­та­га пе­да­га­гіч­на­га во­пы­ту, ужы­ва­ю­чы леп­шыя наву­ко­выя ме­то­ды­кі і кан­ц­эп­цыі, яна ства­рае ра­бо­ты, якія да­па­ма­га­ю­ць на­стаўніку зра­бі­ць кож­ны ўрок мак­сі­маль­на эфек­ты­ў­ным. Н. Сто­ра­жа­ва – са­праўд­ны пад­звіж­нік асве­ты. Яна аб’езд­зі­ла ўсю краі­ну з мэтай да­па­маг­чы на­стаўні­кам па­чат­ко­вай шко­лы на­вучыц­ца пра­ца­ва­ць па яе ме­то­ды­цы ці­ка­ва і эфек­ты­ў­на. “Дзе­ці мо­гу­ць і павін­ны пі­са­ць гра­мат­на. На­пі­са­нае за­ста­ец­ца”, – сц­вяр­джае Над­зея Аляк­се­еў­на.

У на­ву­чаль­ным да­па­мож­ніку “Стра­на Бук­ва­рия” аўтар пра­па­нуе прын­цы­по­ва но­выя гуль­ня­выя пры­ё­мы ў на­ву­чан­ні дзя­цей гра­ма­це. Ба­га­та ілюстра­ва­нае, ці­ка­вае вы­данне мо­жа бы­ць вы­ка­ры­ста­на для пра­цы ў дзі­цячым сад­ку і ў шко­ле. Прад­стаў­ле­ныя ў кні­зе гуль­ні, га­ла­ва­лом­кі, ла­гіч­ныя за­да­чы за­ма­цоў­ва­ю­ць правіль­нае

Фо­та Сяр­гея ХіЛЮТЫ

на­пі­санне пар­ных зыч­ных, за­кла­д­ва­ю­ць ас­но­вы пісь­мен­на­сці, р а з в і в а ю ц ь п а ч у ц ц ё м о в ы. На­стаўні­кам кні­га ка­рыс­на для тлу­ма­ч­эн­ня і за­ма­ца­ван­ня мат­э­ры­я­лу, пра­вяд­зен­ня вік­та­рын і алім­піяд. Ба­ць­кі зной­ду­ць у ёй за­дан­ні для эфек­ты­ў­ных да­дат­ко­вых за­нят­каў з дзе­ць­мі.Над­зеж­да Сто­ра­жа­ва - не толь­кі доб­ры пе­да­гог і ме­тадыст, але і пісь­мен­нік. Яна пі­ша вер­шы, апа­вя­дан­ні і каз­кі для дзя­цей на рус­кай і бе­ла­рус­кай мо­вах. У кніж­цы “Пер­шае па­да­рож­жа” раз­меш­ча­ны вер­шы, лічыл­кі і ска­ра­га­вор­кі на бе­ла­рус­кай мо­ве. У кніж­цы “Сіні ма­ты­лёк” змеш­ча­ны за­гад­кі для дзя­цей да­школь­на­га і ма­лод­ша­га школь­на­га ўз­рос­ту. Тут і дзе­ці, і іх ба­ць­кі зной­ду­ць ці­ка­выя за­гад­кі пра звя­роў, пту­шак і да­маш­ніх жы­вёл, пра квет­кі, хат­нія рэчы і з’явы пры­ро­ды.Вя­лікую да­па­мо­гу аказ­вае на­стаўні­кам па­чат­ко­вых кла­саў кніж­ка Н. Сто­ра­жа­вай “Мо­ва мая і твая”. Аўтар зна­ё­мі­ць са сва­ёй сіст­э­май ра­бо­ты па на­ву­чан­ню шас­ці- і ся­мі­га­до­вых дзя­цей род­най мо­ве. Ство­ра­ная ёю “Зай­маль­ная гра­ма­ты­ка”, раз­на­стай­ныя гуль­ні і моў­ныя за­да­чы да­па­ма­га­ю­ць ба­ць­кам, на­стаўні­кам і вы­ха­ва­це­лям дзі­цячых сад­коў да­лучы­ць сваіх ма­лень­кіх вы­ха­ван­цаў да та­ям­ніц і скар­баў род­най мо­вы.Над­зеж­да Аляк­се­еў­на Сто­ра­жа­ва – за­слу­жа­ны ра­бот­нік аду­ка­цыі Бе­ла­русі, лаўр­эат мно­гіх літа­ра­тур­ных і пе­да­га­гіч­ных пр­эмій, аўтар вуч­эб­на-ме­та­дыч­на­га комп лек­су па на­ву­чан­ні гра­ма­це, вы­дат­ны пе­да­гог- прак­тык. Сіст­э­ма ды­дак­тыч­ных гуль­няў і прак­ты­ка­ван­няў Сто­ра­жа­вай, вы­клад­зе­ная ў яе кні­гах, да­з­ва­ляе пе­рат­ва­ры­ць лю­бы ўрок у зай­маль­нае дасле­да­ванне, спа­бор­ніцтва або ці­ка­вую гуль­ню.Над­зеж­да Аляк­се­еў­на лю­бі­ць сваю ма­лую рад­зі­му — Бе рас­тавіч­чы­ну, га­на­рыц­ца яе люд­зь­мі і іх спра­ва­мі. А мы, яе зем­ля­кі, га­на­рым­ся, што “Бук­вар” нашай зям­ляч­кі і сён­ня з’яў­ля­ец­ца за­патра­ба­ва­ным у мно­гіх шко­лах роз­ных краін све­ту. Жа­да­ем ёй но­вых по­спе­хаў і твор­чых зна­хо­дак.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.