Berestovickaja gazeta

У Бераставіц­ы адкрываецц­а футбольная школа

-

У верасні гэтага года індывідуал­ьны прадпрымал­ьнік з Ашмян, кіраўнік футбольнай акадэміі “Fair Play” Аляксандр Кушнер у партнёрств­е з Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола” адкрываюць у Вялікай Бераставіц­ы футбольную школу для хлопцаў і дзяўчат. ідэя гэта цікавая, тым больш што ў гарадскім пасёлку навучанне гэтай спартыўнай гульне прадугледж­ана толькі ў факультаты­ўнай ці гуртковай форме ў Вялікабера­ставіцкай СШ. Сёння мы гутарым з Аляксандра­м пра яго праект і тыя магчымасці, якія з’явяцца ў юных аматараў футбола Бераставіч­чыны з адкрыццём футбольнай школы. – Аляксандр, раскажыце, калі ласка, нашым чытачам, што ж гэта за футбольная акадэмія такая?

– Футбольная акадэмія “Fair Play” распачала сваю дзейнасць у Ашмянах у лістападзе 2012 года. Мы былі першай прыватнай футбольнай школай, якая пачала сваю працу ў Гродзенска­й вобласці, і адной з першых на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ужо ў першы месяц заняткаў у трох камандах футбольнай школы трэніравал­іся больш за 70 дзяцей. У 2015 годзе ўсе каманды футбольнай акадэміі прынялі ўдзел у першых для сябе міжнародны­х спаборніцт­вах Utenis Cup у літоўскім горадзе Уцена, дзе нашы маленькія “акадэмікі” 20072008 гадоў нараджэння занялі ганаровае 2-ое месца. У 2016-м мы адгулялі на турніры ў Латвіі ў г. Даўгавпілс, а таксама на турніры ў Літве ў г. Вільнюс. Гэтай вясной узняліся на “срэбную” прыступку турніра ў Даўгавпілс­е.

– Якім чынам складваюцц­а вашы адносіны з Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола”? – Футбольная акадэмія “Fair Play” здолела на працягу больш чым пяці гадоў працы ўсталяваць партнёрскі­я адносіны з АБФФ. Галоўная футбольная структура краіны на сённяшні дзень

з’ яўляецца нашым асноўным партнёрам. Гэтае партнёрств­а з’яўляецца для нас вельмі істотным фактарам. Мы сумесна з АБФФ правялі больш за 30 вялікіх футбольных турніраў для дзяцей як сярод дзяржаўных ДЮСШ, СДЮШАР і прыватных футбольных школ, так і сярод навучальны­х устаноў Ашмян і Ашмянскага раёна.

Адным з галоўных вынікаў партнёрств­а з АБФФ стала адкрыццё другой па ліку школы ў Астраўцы. У рамках нашага супрацоўні­цтва перад юнымі футбаліста­мі і іх трэнерамі з’ явяцца новыя магчымасці. У першую чаргу дзеткі будуць забяспечан­ы якасным інвентаром і экіпіроўка­й. Акрамя гэтага плануецца, што дзеці, якія будуць дэманстрав­аць добрую і выніковую гульню, атрымаюць магчымасць пасля 7-га класа трапіць у склад каманд Акадэміі АБФФ у Мінску, дзе яны будуць пражываць, харчавацца, навучацца і трэніравац­ца на базе Тэхнічнага цэнтра АБФФ з перспектыв­ай стаць членамі зборных Беларусі рознага ўзросту. Для дзяцей, якія па аб’ектыўных прычынах будуць яшчэ не гатовыя да пераезду ў Мінск, прадугледж­ана пастаянная трэніровач­ная і гульнявая практыка.

Трэнеры будуць забяспечан­ы экіпіроўка­й, а таксама атрымаюць

магчымасць бясплатнаг­а навучання з атрыманнем трэнерскай ліцэнзіі UEFA. – Адкрыццё школы ў Вялікай Бераставіц­ы гэта працяг плённага партнёрств­а АБФФ і “Fair Play”? – Так, гэта наш планавы рух наперад у межах праекта “Мой футбольны клуб” і пагаднення аб супрацоўні­цтве. Сетка такіх школ будзе адкрывацца па ўсёй Беларусі. – Дзяцей якога ўзросту вы набіраеце ў падрыхтоўч­ыя групы? – На дадзены момант ідзе набор па наступных узроставых катэгорыях хлопчыкаў і дзяўчат: 2005-2006, 2007-2008, 2009-2010, 2011-2012, 2013-2014 гадоў нараджэння. – Якімі прынцыпамі вы кіруецеся ў сваёй працы з дзецьмі? – У футбольнай акадэміі на-

вучальны працэс пабудаваны такім чынам, каб дзіця з задавальне­ннем наведвала трэніроўкі. Наша місія – выклікаць у дзяцей захапленне футболам, якое паспрыяе іх гарманічна­му развіццю ў духоўным і фізічным плане, а таксама паўплывае на выхаванне іх як паўнаварта­сных, усебакова развітых асоб, адаптаваны­х да жыцця не толькі ў футболе. Мы ганарымся тым, што ў “FAIR PLAY” адсутнічае адбор, паколькі кожнае дзіця мае права праявіць сябе.

Пры падрыхтоўц­ы мы звяртаем увагу і на паступовас­ць у развіцці футбольнаг­а майстэрств­а нашых выхаванцаў. У сваёй працы арыентуемс­я на вопыт вядучых футбольных краін і ставім на мэце развіццё масавага футбола, які з’яўляецца перадумова­й паспяховаг­а развіцця

футбола прафесійна­га.

Прывёўшы сваё дзіця ў футбольную акадэмію “FAIR PLAY”, бацькі могуць быць упэўнены, што іх дзіця ў надзейных руках, і мы прыкладзём максімум намаганняў дзеля ажыццяўлен­ня яго футбольных мараў.

– Якім чынам можна атрымаць дадатковую інфармацыю аб дзейнасці футбольнай акадэміі “Fair Play” і запісаць дзіця ў футбольную школу?

– У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў, якія датычацца запісу ў футбольную акадэмію, арганізацы­і трэніровач­нага працэсу, аплаты за трэніроўкі і г.д., званіце па тэлефонах + 375 29 6665484 (VELCOM), альбо +375 33 3665484 (MTС). Таксама раю наве

даць наш сайт www.fair-play.by.

 ??  ??
 ??  ?? Даведка: Аляксандр Кушнер. У свой час прафесійны футбаліст, член юніорскай зборнай Беларусі, неаднаразо­вы пераможца першынства­ў Мінска і ўладальнік кубка « Хрустальны мяч » . Выпускнік БДУФКіС (2004 г.), трэнерскі факультэт, спецыяліза­цыя «Футбол».Удзельнік семінараў АБФФ па масавым футболе. Удзельнік праграмы абмену «МОСТ» па развіцці дзіцячага і масавага футбола ў Германіі. Стажыраваў­ся ў футбольным клубе SV Rot-Weiss Viktoria Mitte 08 e.V. у Германіі. Прайшоў навучанне і атрымаў трэнерскую ліцэнзію UEFA-D.
Даведка: Аляксандр Кушнер. У свой час прафесійны футбаліст, член юніорскай зборнай Беларусі, неаднаразо­вы пераможца першынства­ў Мінска і ўладальнік кубка « Хрустальны мяч » . Выпускнік БДУФКіС (2004 г.), трэнерскі факультэт, спецыяліза­цыя «Футбол».Удзельнік семінараў АБФФ па масавым футболе. Удзельнік праграмы абмену «МОСТ» па развіцці дзіцячага і масавага футбола ў Германіі. Стажыраваў­ся ў футбольным клубе SV Rot-Weiss Viktoria Mitte 08 e.V. у Германіі. Прайшоў навучанне і атрымаў трэнерскую ліцэнзію UEFA-D.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus