Кам­са­мо­лец 1930-х га­доў Аляк­сандр Гры­ш­э­нь: ба­ра­ць­біт за пра­вы бе­ла­ру­саў

Berestovickaja gazeta - - ПЕРВАЯ СТРАНИЦА - Та­ма­ра ЭЙСМАНТ, кіраўнік на­род­на­га гісто­ры­ка­к­ра­яз­наў­ча­га му­зея “Вы­то­кі” Мала­бе­рас­тавіц­кай сяр­эд­няй шко­лы

Юныя даслед­чы­кі на­род­на­га гісто­ры­ка-кра­яз­наў­ча­га му­зея “Вы­то­кі” Мала­бе­рас­тавіц­кай сяр­эд­няй шко­лы пас­пя­хо­ва пра­цу­ю­ць над вы­вуч­эн­нем і дасле­да­ван­нем дзей­на­сці зем­ля­коў, якія па­кі­нулі свой ад­мет­ны след у гісто­рыі ма­лой рад­зі­мы. З на­го­ды свя­тка­ван­ня 100-годдзя Усе­са­юз­на­га Ленін­ска­га Ка­муні­стыч­на­га Са­ю­за Мо­лад­зі асаб­лівую ак­ту­аль­на­сць на­быў на­кіру­нак па вы­вуч­эн­ні гісто­рыі кам­са­мо­ла, жыц­ця і дзей­на­сці ар­гані­за­та­раў і кіраўнікоў кам­са­моль­ска­га ру­ху. Ад­ным з та­кіх дзе­я­чаў на Бе­рас­тавіч­чыне з’яў­ля­ец­ца кам­са­мо­лец 1930-х га­доў Аляк­сандр Гры­ш­э­нь, дзей­на­сць яко­га пры­па­ла на пе­ры­яд зна­ход­жан­ня на­ша­га краю ў склад­зе Польш­чы.

Гэта быў час, калі бе­ла­ру­сы ад­чу­валі на са­бе са­цы­яль­ны і на­цы­я­наль­ны прыг­нёт, па­на­ваў жорст­кі палітыч­ны рэ­жым і палі­ц­эй­скі тэрор. На­сель­ніцтва апы­ну­ла­ся ў вель­мі цяж­кім ста­но­віш­чы, што пад­штурх­ну­ла пра­цоў­ных За­ход­няй Бе­ла­русі да на­цы­я­наль­на­вы­зва­лен­чай ба­ра­ць­бы.

Ак­ты­ў­ны ўд­зел у на­цы­я­наль­на­вы­зва­лен­чай ба­ра­ць­бе пры­ня­ла мо­ладзь. У 1920 – 1930 га­дах іс­на­ваў шэраг ма­лад­зёж­ных ар­гані­за­цый, але ме­навіта неле­галь­ная ка­муні­стыч­ная ар­гані­за­цыя мо­лад­зі За­ход­няй Бе­ла­русі – КСМЗБ, ігра­ла вя­ду­чую ро­лю ў на­цы­я­наль­на-вы­зва­лен­чым ру­ху мо­лад­зі За­ход­няй Бе­ла­русі.

Яс­кра­вым свед­чан­нем і прыкла­дам ба­ра­ць­бы мо­лад­зі - чле­наў КСМЗБ за пра­вы і на­цы­я­наль­ную год­на­сць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да з’яў­ля­ец­ца дзей­на­сць Аляк­сандра Гры­ш­эня.

Аляк­сандр Васі­льевіч Гры­ш­э­нь на­рад­зіў­ся 1 жніў­ня 1916 го­да ў вёс­цы Іна­коўка Там­боўс­кай гу­бер­ні, калі яго ба­ць­кі па пры­чыне Пер­шай су­свет­най вай­ны зна­ход­зілі­ся ў бе­жан­стве. Не­ка­то­ры час сям’я жы­ла ў Мас­кве, за­тым у па­чат­ку 1920- х га­доў вяр­нулі­ся ў вёс­ку Ка­валі. Вёс­ка ў той час ува­х­од­зі­ла ў склад Мала­бе­рас­тавіц­кай гмі­ны Гро­дзен­ска­га па­ве­та Бе­ла­стоц­ка­га ва­явод­ства. Якой су­стр­э­ла ма­лая рад­зі­ма сям’ю Гры­ш­эняў?

У ад­ной з гу­та­рак стар­эй­шы сын яго Улад­зі­мір Аляк­сандравіч рас­каз­ваў, што яму вель­мі за­пом­нілі­ся сло­вы ба­ць­кі аб ра­с­ча­ра­ва­на­сці і неза­да­во­ле­на­сці мяс­цо­вым жыц­цём пас­ля вяр­тан­ня з Расіі. Васіль Гры­ш­э­нь пад­час жыц­ця ў Расіі з ра­дас­цю ўс­пры­няў рэ­ва­лю­цый­ныя ід­эі. Акра­мя гэ­та­га ён, як жы­хар вё­скі, ба­чыў і ад­чу­ваў на са­бе цяж­кае жыц­цё ся­лян­ства. По­гля­ды ба­ць­кі, прыкла­ды ба­ра­ць­бы і аўта­рыт­эт чле­наў КПЗБ і КСМЗБ ся­род жы­ха­роў вё­скі знач­на паў­плы­валі на юна­га Аляк­сандра і пад­штурх­нулі яго да ўд­зе­лу ў на­цы­я­наль­на-вы­зва­лен­чым ру­ху.

На тэ­ры­то­рыі Бе­рас­тавіч­чы­ны з 1923 го­да дзей­ні­чалі пад­поль­ныя яч­эй­кі КПЗБ, а з 1924 го­да пад­поль­ныя яч­эй­кі КСМЗБ. Ка­муні­сты і кам­са­моль­цы ак­ты­ў­на зма­галі­ся за пра­вы бе­ла­ру­саў. Най­больш ак­ты­ў­на ў Мала­бе­рас­тавіц­кай гміне дзей­ні­ча­ла мо­ладзь вё­сак Ка­валі, Ка­мен­ка, Спудві­лы, Дзі­невічы, Ма­лая Бе­рас­таві­ца.

Ран­няе юнацтва Аляк­сандра Гры­ш­эня бы­ло звя­за­на з удзе­лам у ар­гані­за­цыі юных ба­ра­ць­бітоў. Спра­ва ў тым, што КСМЗБ вёў ак­ты­ў­ную ба­ра­ць­бу ся­род мо­лад­зі, для ча­го ства­рыў шэраг юнац­кіх ар­гані­за­цый, ся­род якіх бы­лі дзі­цячыя пія­нер­скія яч­эй­кі і групы “чы­рво­ных ган­цоў” для су­вязі па­між вёс­ка­мі ў час за­ба­сто­вак ці мітын­гаў.

Стаў чле­нам пія­нер­скай ар­гані­за­цыі “Чы­рво­ны пія­нер За­ход­няй Бе­ла­русі” і Аляк­сандр. Аб гэтым свед­ча­ць яго ўс­па­мі­ны аб ад­ным з пія­нер­скіх схо­даў, на якім кам­са­мо­лец Ан­тон Алі­за­ро­віч рас­па­вя­даў аб неаб­ход­на­сці ба­ра­ць­бы і да­па­мо­гі стар­эй­шым та­ва­ры­шам.

Вя­лі­кае ўзд­зе­янне на по­гля­ды Аляк­сандра ака­заў мітынг 19 жніў­ня 1930 го­да ў Алек­шы­цах. Па­д­рых­тоўку да мітын­гу і ахо­ву пра­моў­цаў, дэпу­та­таў поль­ска­га сей­ма ад ра­бочых і ся­лян За­ход­няй Бе­ла­русі І.С. Двар­чані­на і Ф. І. Ва­лын­ца да­ручы­лі чле­нам КПЗБ вё­скі Ка­валі. Пад­час вы­ступ­лен­ня дэпу­та­таў палі­цыя па­ча­ла раз­га­ня­ць мітынг. Аляк­сандр ба­чыў, як па­ранілі і ары­шта­валі яго стар­эй­шых та­ва­ры­шаў.

Пад­зеі ў Алек­шы­цах не на­па­ло­халі Аляк­сандра. На­а­д­ва­рот, з ця­гам ча­су ён усё ак­ты­ў­ней уклю­ча­ец­ца ў ба­ра­ць­бу. У мат­э­ры­я­лах на­род­на­га му­зея шко­лы заха­ваў­ся апо­вед, у якім ён пад­ра­бяз­на апі­свае сваё пер­шае ад­каз­нае да­руч­энне: “Ішоў 1934 год. Да свя­тка­ван­ня Вя­ліка­га Каст­рыч­ніка Міка­лай Бу­бе­нец да­ручыў мне на­пі­са­ць на чы­рво­ным па­лот­ніш­чы вя­лікі­мі літа­ра­мі “Ня­хай жы­ве 17 га­даві­на Каст­рыч­ніц­кай са­цы­я­лі­стыч­най рэ­ва­лю­цыі! Да­лой поль­скі фа­шызм!” Зле­ва я на­ма­ля­ваў пя­ці­кут­ную зор­ку з сяр­пом і мо­ла­там па­сяр­эд­зіне. Гэта быў сцяг. Та­кія сця­гі вы­ве­швалі, як праві­ла, на тэле­граф­ных пра­ва­дах, каб ця­ж­эй бы­ло зня­ць іх палі­цыі.

На дру­гі дзень пас­ля свя­тка­ван­ня ў на­шу вёс­ку пры­бы­ла палі­цыя і дэфен­зі­ва. Прый­шлі і да нас. Ад­кры­ва­ць дзве­ры пай­шоў ба­ць­ка і адра­зу палі­цы­ян­ты па­чалі во­быск. Пе­ра­траслі ўсё ў ха­це, але ні­чо­га знай­с­ці не зма­глі. Яны за­га­далі мне ад­зя­вац­ца і над­зелі на рукі сталь­ныя на­руч­нікі. Пла­ка­ла ма­ці ад стра­ху, ад бо­лю, як мяне, яе ма­лод­ша­га сы­на, за­ка­ва­на­га ў кай­да­ны, за­бірае палі­цыя. Калі вы­велі мяне з ха­ты, то я ўба­чыў, што та­кая са­мая зг­рая вяд­зе за­ка­ва­на­га май­го та­ва­ры­ша Міка­лая Бу­бен­ца. Паўта­ра кіла­мет­ра бы­ло да пас­та­рун­ку, што зна­ход­зіў­ся ў су­сед­няй вёс­цы Ка­лес­нікі. Я ішоў і ду­маў, што дэфен­зі­ва не маг­ла да­ве­дац­ца, што мы з Бу­бен­цам пі­салі сцяг. Та­му стра­ху асаб­лі­ва­га я не ад­чу­ваў. Я га­на­ры­ў­ся, што ўжо ве­даю, як пі­шуц­ца сця­гі ў пад­пол­лі.

Прый­шлі ў Ка­лес­нікі і мяне па­вя­лі на до­пыт. Шмат ча­го спра­ба­валі ў мяне да­ве­дац­ца па­ны. І хто вы­ве­шваў сцяг на ўз­гор­ку на тэле­граф­ных пра­ва­дах не­да­лё­ка ад Ка­ва­лёў, хто рас­кід­ваў лістоўкі, і хто так го­лас­на ў нас спя­ваў рэ­ва­лю­цый­ныя пес­ні, хто на­ле­жы­ць да на­шай ар­гані­за­цыі. Але так ні­чо­га і не да­ве­далі­ся. Та­ды я зра­зу­меў, што лёс пад­польш­чы­ка вель­мі цяж­кі. Не палічы­ць тых ары­штаў, до­пы­таў, бі­зу­ноў і зд­зе­каў, што прый­ш­ло­ся зве­да­ць!”

Дасле­да­ванне дзей­на­сці Аляк­сандра пра­вед­зе­на на ас­но­ве аналі­зу да­ку­мен­таў Дзяр­жаў­на­га ар­хі­ва Гро­дзен­скай воб­лас­ці і мат­э­ры­я­лаў на­род­на­га му­зея шко­лы. Архіў­ныя да­ку­мен­ты да­з­ва­ля­ю­ць сц­вяр­джа­ць, што ак­ты­ў­ную пад­поль­ную кам­са­моль­скую дзей­на­сць Аляк­сандр Гры­ш­э­нь па­чаў у 1935 год­зе як са­кра­тар кам­са­моль­скай яч­эй­кі, а з кра­савіка 1936 го­да як са­кра­тар Алек­шыц­ка­га ра­ён­на­га ка­міт­эта КСМЗБ.

Та­кім чы­нам, дзей­на­сць Аляк­сандра пры­па­дае на сяр­эд­зі­ну 1930-х га­доў, калі поль­скія ўла­ды ўз­мац­нілі рэпр­эс­іі і су­до­выя рас­пра­вы над чле­на­мі Ка­муні­стыч­най пар­тыі За­ход­няй Бе­ла­русі і Ка­муні­стыч­на­га са­ю­за мо­лад­зі За­ход­няй Бе­ла­русі.

Няг­лед­зячы на гэта, Аляк­сандр Гры­ш­э­нь ар­гані­зуе і кіруе дзей­на­сцю мо­лад­зі ў ба­ра­ць­бе за пра­вы і год­на­сць бе­ла­ру­саў. У мат­э­ры­я­лах да­знан­няў ары­шта­ва­ных пад­польш­чы­каў з Мала­бе­рас­тавіц­кай гмі­ны неад­на­ра­зо­ва ўпа­мі­на­ец­ца про­звіш­ча Гры­ш­эня як кам­са­моль­ска­га кіраўніка і агіта­та­ра.

Мо­ладзь ак­ты­ў­на ўд­зель­ні­ча­ла ў палітыч­най і эка­на­міч­най ба­ра­ць­бе на­сель­ніцтва Бе­рас­тавіч­чы­ны. Для рэ­ва­лю­цый­най агіта­цыі кам­са­моль­цы вы­ка­ры­стоў­валі дні 1 Мая, га­даві­ны Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, Між­на­род­ны юнац­кі дзень (МЮД) і ін­шыя. А. Гры­ш­э­нь успа­мі­наў: “Мы ад­зна­чалі кож­нае рэ­ва­лю­цый­нае свя­та. У глы­бо­кім пад­пол­лі пра­вод­зілі схо­ды, гу­тар­кі, ма­соўкі, дэ­ман­стра­цыі, за­ба­стоўкі, рас­кід­валі або рас­клей­валі ка­муні­стыч­ныя адо­з­вы. Вы­ве­швалі чы­рво­ныя сця­гі. Што­год у пер­шую няд­зе­лю ве­рас­ня ад­зна­чалі свя­та МЮД. На­прыклад, у 1937 год­зе па­та­ем­на вы­ве­ша­ны на­мі ў гэты дзень сцяг лу­наў над усёй Ма­лой Бе­рас­таві­цай. ”

Як сын се­ляні­на і жы­хар вё­скі Аляк­сандр ра­зу­меў неаб­ход­на­сць ба­ра­ць­бы з ма­ла­зя­мел­лем, цяж­кі­мі па­дат­ка­мі, ніз­кі­мі цэна­мі на сель­ска­га­спа­дар­чыя пра­дук­ты, са­ма­воль­ствам палі­ц­эй­скіх. У ад­па­вед­на­сці з ра­ш­эн­ня­мі КПЗБ ён ар­ганізоў­ваў ак­цыі па ад­маў­лен­ні аб вы­пла­це па­дат­каў і невы­ка­нан­ні ся­ля­на­мі неза­кон­ных ра­бот, кіра­ваў сель­ска­га­спа­дар­чы­мі за­ба­стоў­ка­мі.

28 кра­савіка 1937 г. Аляк­сандр быў за­тры­ма­ны, аб­ві­на­ва­ча­ны ў пад­ры­ў­ной дзей­на­сці і асуд­жа­ны да тур­эм­на­га за­клю­ч­эн­ня ў Гродне, але з-за ад­сут­на­сці неаб­ход­ных до­ка­заў быў вы­зва­ле­ны з тур­мы.

Няг­лед­зячы на па­ка­ранне, Аляк­сандр пра­даў­жае ба­ра­ць­бу: ён ар­гані­зуе ак­цыю па збо­ры гро­шай на да­па­мо­гу ба­сту­ю­чым ра­бочым Бе­ла­сто­ка і на да­па­мо­гу на­ро­ду Іс­паніі.

У ар­хіў­ных да­ку­мен­тах ёс­ць да­клад­ная ха­рак­та­ры­сты­ка Аляк­сандра і яго дзей­на­сці. Яна дад­зе­на ў да­ня­сен­ні Гро­дзен­скай па­вя­то­вай ка­мен­да­ту­ры палі­цыі: “… на пра­ця­гу ўся­го ча­су пры­на­леж­на­сці да ка­муні­стыч­най ар­гані­за­цыі быў вы­ключ­ным і ак­ты­ў­ным дзе­я­чам, пра­вод­зіў бес­пе­ра­пын­ную ка­муні­стыч­ну ю дзей­на­сць… З’яў­ля­ец­ца вы­дат­ным ка­муністам, ва­ро­жа на­стро­е­ным да поль­скай дзяр­жа­вы. “Не­аб­ход­на ад­зна­чы­ць, што Аляк­сандр Васі­льевіч неад­на­ра­зо­ва пад­кр­эс­лі­ваў сваю аса­бі­стую пазі­цыю, што ён зма­га­ец­ца су­пра­ць поль­скай ула­ды, а не су­пра­ць поль­ска­га на­ро­да.

Кам­са­мо­лец Гры­ш­э­нь быў вер­ным та­ва­ры­шам, па­ва­жа­ным і моц­ным ду­хам ча­ла­ве­кам. Для гэ­та­га ёс­ць цэ­лы шэраг па­цвер­джан­няў. На­прыклад, член КПЗБ Мі­хаіл Ма­кулік успа­мі­наў, што ся­род пад­польш­чы­каў ак­ру­гі вель­мі вы­зна­чаў­ся Аляк­сандр Гры­ш­э­нь. “Гэта быў ад­чай­на сме­лы, але па­ся­лян­ску раз­важ­лі­вы ча­ла­век. У час до­пы­таў і ка­та­ван­няў у за­сцен­ках дэфен­зі­вы ён тры­маў­ся вель­мі муж­на, за­ў­сё­ды пад­бад­зёр­ваў та­ва­ры­шаў”.

У 1937 год­зе Гро­дзен­скі ак­ру­го­вы ка­міт­эт кам­са­мо­ла даў са­кра­та­ру Алек­шыц­ка­га рай­ко­ма КСМЗБ Аляк­сан­дру Гры­ш­эню за­данне: вы­шы­ць сцяг для бе­ла­рус­ка­га ба­та­льё­на ў Іс­паніі. Да гэ­та­га ад­каз­на­га за­дан­ня ён да­лучыў мяс­цо­вых дзяў­чат – За­міроўскую Зі­ну, Ка­кар­эка Ве­ру і Сяўко Со­ню. Але за­вяр­шы­ць ра­бо­ту не ўда­ло­ся, так як Аляк­сандра і яго па­плеч­нікаў у кра­савіку 1937 г. ары­шта­ва­ла дэфен­зі­ва. Пас­ля цяж­кіх до­пы­таў за пад­ры­ў­ную ка­муні­стыч­ную дзей­на­сць Аляк­сандр быў асуд­жа­ны на 6 га­доў тур­эм­на­га зня­во­лен­ня. Яго, ма­ла­до­га хлоп­ца, ча­калі цяж­кія вы­пра­ба­ван­ні, але сі­ла ду­ха да­па­маг­ла вы­тры­ма­ць іх з год­на­сцю.

Зня­во­ленне па­ча­ло­ся з ад­бы­ван­ня тэр­мі­ну ў Гро­дзен­скай тур­ме. Не­за­доў­га да па­чат­ку Дру­гой су­свет­най вай­ны Аляк­сандра як і ін­шых паліт­вяз­няў Гро­дзен­скай тур­мы ад­правілі блі­ж­эй да ня­мец­кай мя­жы - у Ка­ра­ноўскую тур­му.

Пад­час ма­ёй аса­бістай су­стр­эчы, якая ад­бы­ла­ся ў 1978 год­зе, Аляк­сандр Васі­льевіч рас­каз­ваў аб тым, як склаў­ся яго да­лей­шы лёс. 1 ве­рас­ня 1939 г., па­чуў­шы стр­э­лы ня­мец­кіх гар­мат, палітыч­ныя вяз­ні раз­ла­малі ва­ро­ты тур­мы ў Ка­ра­но­ва і ру­шы­лі на ўс­ход. Неў­за­ба­ве Аляк­сандр усту­піў у поль­скі ра­бочы ба­та­льён і пры­няў удзел у аба­роне Мод­лі­на, дзе і тра­піў у па­лон . Змог з та­ва­ры­шам уцячы з па­ло­ну і з вя­лікі­мі скла­да­на­сця­мі вяр­нуў­ся ў род­ныя Ка­валі, якія, дзя­ку­ю­чы вы­зва­лен­ча­му па­хо­ду Чы­рво­най Ар­міі 17 ве­рас­ня 1939 го­да, бы­лі ўжо ў склад­зе БССР.

У маі 1941 го­да ў жыц­ці Аляк­сандра ад­бы­ла­ся знач­ная пад­зея – ён упер­шы­ню ат­ры­маў кам­са­моль­скі білет, стаў чле­нам Усе­са­юз­на­га Ленін­ска­га Ка­муні­стыч­на­га Са­ю­за Мо­лад­зі.

У лі­пе­ні 1944 го­да Аляк­сандр быў пры­зва­ны ў Чы­рво­ную Ар­мію. У склад­зе войск 3-га Бе­ла­рус­ка­га фрон­та муж­на ва­яваў су­пра­ць ня­мец­ка-фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў ва Ус­ход­няй Прусіі. Быў па­ра­не­ны ў бітве за Кёнігсберг, узна­га­род­жа­ны ме­да­ля­мі і ор­д­энам Ай­чын­най вай­ны.

Пас­ля вай­ны Аляк­сандр Васі­льевіч до­бра­сум­лен­на пра ца­ваў сле­са­рам, ша­фё­рам. На пра­ця­гу ўся­го жыц­ця яго не па­кі­даў кам­са­моль­скі за­дор. Аляк­сандр Васі­льевіч пра­вод­зіў знач­ную ра­бо­ту па пат­ры­я­тыч­ным вы­ха­ван­ні мо­лад­зі, неад­на­ра­зо­ва вы­сту­паў і пе­рад вуч­ня­мі Мала­бе­рас­тавіц­кай сяр­эд­няй шко­лы.

Сваі­мі ўс­па­мі­на­мі Аляк­сандр Гры­ш­э­нь няр­эд­ка дзя­ліў­ся на ста­рон­ках ра­ён­най га­зе­ты “За ка­мунізм”.

У кра­савіку 2018 го­да ў на­род­ным гісто­ры­ка-кра­яз­наўчым му­зеі шко­лы ад­бы­ла­ся хва­лю­ю­чая пад­зея – су­стр­э­ча з ма­лод­шым сы­нам Аляк­сандра Васі­льеві­ча Гры­ш­эня. Ігар Аляк­сандравіч быў уз­ру­ша­ны тым, што на ма­лой рад­зі­ме за­хоў­ва­ец­ца па­мя­ць пра яго ба­ць­ку, пад­зя­ка­ваў за пра­вед­зе­ную вуч­ня­мі по­шу­ка­ва­даслед­чую пра­цу. На аб­лас­ной кра­яз­наў­чай наву­ко­ва-прак­тыч­най кан­фер­эн­цыі вуч­няў “Край Га­рад­зен­скі” наву­ко­ва-даслед­чая работа “Кам­са­мо­лец 1930-х га­доў Аляк­сандр Гры­ш­э­нь: вы­біт­ны ба­ра­ць­біт за пра­вы бе­ла­ру­саў”, якую прад­ставі­ла Тац­ця­на Гуц­ко, ву­чані­ца 10 кла­са, ат­ры­ма­ла вы­со­кую ац­эн­ку і бы­ла ўз­на­га­род­жа­на ды­п­ло­мам пер­шай сту­пе­ні.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.