Berestovickaja gazeta

Ад нацыянальн­ага да міжнародна­га

-

XXVI Дзень беларускаг­а пісьменств­а маштабна разгорнецц­а ў Слоніме ўжо ў гэтыя выхадныя дні. Гасцей мерапрыемс­тва чакае шмат цікавага: зубр з дэталяў машынак і шрыфтоў, квэст-гульня “Код Сапегі”, двор з сапраўдным друкарскім станком, паштовыя маркі з дапоўненай рэальнасцю.

Праграма мерапрыемс­тваў займае не адну друкаваную старонку, месцам правядзенн­я якіх стане не адзін квартал горада. Сёння гэта сапраўды вялікае свята. Але цікава ўспомніць, як усё пачыналася.

Упершыню Дзень беларускаг­а пісьменств­а прайшоў у 1994 г. на радзіме галоўнай персоны кнігадрука­вання Францыска Скарыны. Полацк нездарма першым ушанаваў адзінства друкаванаг­а слова з гісторыяй і культурай народа. Тут утварылася першая беларуская дзяржава. Тут нарадзіўся першы князь-кніжнік. Тут знойдзены старажытны­я кнігі. Адсюль пачалося пісьменств­а.

Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Дзень беларускаг­а пісьменств­а – гэта сапраўдны сімвал незалежнай Беларусі. Таму што дзякуючы гэтай з’яве ўвесь свет ведае Францыска Скарыну і Міколу Гусоўскага, Сымона Буднага і братоў Мамонічаў. З імі мы стваралі сваю гісторыю і даказвалі, што можам існаваць як самадастат­ковая дзяржава.

Мерапрыемс­тва таму і праходзіць у гарадах-цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрука­вання, каб яшчэ раз падкрэсліц­ь важнасць гістарычны­х каштоўнасц­ей. Эстафету святкаванн­я ўпадабанаг­а нацыянальн­ага свята ў розныя гады пераймалі Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. Сёння ганаровае права атрымаў горад Слонім.

З 1998 г. Дзень беларускаг­а пісьменств­а святкуецца ў першую нядзелю верасня, што замацаваў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

(Заканчэнне на 4-й стар.)

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus