Berestovickaja gazeta

Ад нацыянальн­ага да міжнародна­га

- Кацярына БУХЦіНАВА, фота з архіва “Гродзенска­й праўды”

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)

Гэты год – асаблівы. Менавіта ў 2019 годзе Дзень беларускаг­а пісьменств­а выпаў на Свята ведаў, чым і нагадаў непарушную сувязь пісьменств­а, інфармацыі і адукацыі.

Дзень беларускаг­а пісьменств­а – гэта не проста “свята дзеля свята”, гэта магчымасць для гарадоў атрымаць новы імпульс у развіцці. Напярэдадн­і пачынаецца рэканструк­цыя будынкаў, вуліц і плошчаў, аднаўляецц­а жыллёвы фонд, з’яўляюцца новыя аб’екты сацыяльнак­ультурнай сферы.

За прыкладамі далёка ісці не трэба – сёлета ў Слоніме добраўпара­дкавалі набярэжную канала Агінскага, аднавіўся пасля рэканструк­цыі будынак гасцініцы “Шчара”, адкрываюцц­а помнік Сапегу і кніжная крама

“Санет”. Адным словам, горад стаў гасцінным і для жыхароў, і для гасцей.

Тэрыторыю свята падзеляць на тэматычныя пляцоўкі: літаратурн­ую, мастацкую, навуковую, турыстычну­ю, спартыўную, рэлігійную. Кожная прапаноўва­е шэраг актыўнасце­й, якія варта наведаць гасцям свята.

Так, для аматараў літаратуры цікавымі будуць “Коласаўскі­я чытанні” і круглы стол беларускіх і замежных літаратара­ў

“Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

У дадатак да шматлікіх выстаў прапануюць пазнаёміцц­а з праектам VKL3D, які створаны на стыку мастацтва і інфармацый­ных тэхналогій.

Навукоўцы, краязнаўцы, настаўнікі і вучні школ прымуць удзел у канферэнцы­і “Слонімскія чытанні”, якая ўключае тэмы тапанімікі, дыялектаў, творчасці мясцовых жыхароў.

У межах святкаванн­я Дня пісьменств­а плануецца стварыць Сад Малітвы каля Свята-Успенскага Жыровіцкаг­а манастыра, а ўсіх ахвотных запрашаюць на Божую Літургію ў Слоніме і духоўнаасв­етніцкую канферэнцы­ю ў Жыровічах.

Прадстаўні­кі сферы турызма падрыхтава­лі каля 15 аглядных экскурсій па гораду і акрузе. Са сталіцы нават прывязуць мабільны музей акіяна, які можна будзе знайсці на вуліцах горада.

Найбольш актыўныя і спартыўныя, безумоўна, збяруцца побач з тэматычным­і мерапрыемс­твамі. У Слоніме ў гэтыя выхадныя будзе даволі насычаная праграма спаборніцт­ваў: з каноэ і байдаркамі, шахматамі і шашкамі, боксам і гімнастыка­й, гандболам і звычайным футболам.

Як горад-арганізата­р Слонім стаў цэнтрам прыцягненн­я ўвагі: фізічна – на адзін дзень, рэальна – на цэлы год. І не толькі жыхароў нашай краіны.

Гасцямі мерапрыемс­тва становяцца айчынныя і замежныя літаратары, журналісты, выдаўцы, выканаўцы і творчыя калектывы. Таму свята беларускаг­а пісьменств­а сёння - свята міжнародна­е.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus