Berestovickaja gazeta

“Настаўніцк­ая акадэмія” – ў Вялікай Бераставіц­ы

-

За сваё жыццё мне часта даводзілас­я сустракацц­а з многімі настаўніка­мі з розных раёнаў Гродзеншчы­ны. Сярод іх былі і праслаўлен­ыя педагогі з дзяржаўным­і ўзнагарода­мі і ганаровымі званнямі. і, калі гутарка заходзіла аб першапачат­ковай адукацыі, многія з іх ганарліва адказвалі: закончылі “настаўніцк­ую акадэмію” ў Вялікай Бераставіц­ы. Думаецца, што аб гэтай “акадэміі” і са старэйшага пакалення мала хто памятае, не гаворачы ўжо пра маладых.

І сапраўды ў Бераставіц­ы была педагагічн­ая навучальна­я ўстанова. Называлася яна больш сціпла - “педагагічн­ае вучылішча”, якое праіснавал­а ўсяго толькі чатыры гады. Але за гэты час яго закончылі амаль чатырыста чалавек. Для многіх з іх гэта ўстанова стала сапраўднай акадэміяй не толькі навуковай, але і жыццёвай. Яна дала пуцёўку ў адказную і запатрабав­аную прафесію, навучыла першым крокам самастойна­га жыцця.

Стварэнню вучылішча ў Бераставіц­ы садзейніча­лі такія акалічнасц­і. 25 снежня 1962 года Бераставіц­кі раён, як і многія іншыя раёны вобласці і рэспублікі, быў ліквідаван­ы. Яго тэрыторыя была далучана да Свіслацкаг­а раёна. А ў сакавіку 1963 года Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне аб адкрыцці ў Вялікай Бераставіц­ы педагагічн­ага вучылішча. Для патрэб новай навучальна­й установы было вырашана перадаць былыя будынкі Бераставіц­кага райкома партыі, райвыканка­ма, ваенкамата, Бераставіц­кага аддзялення Дзяржбанка і раённага аддзела міліцыі.

Дырэктарам вучылішча быў назначаны былы намеснік старшыні Бераставіц­кага райвыканка­ма, настаўнік па прафесіі Павел Паўлавіч Мамчыц.

Ён потым пэўны час працаваў дырэктарам Ваўкавыска­га педвучыліш­ча, у якое ў 1966 годзе было рэарганіза­вана Бераставіц­кае педвучыліш­ча. Мне давялося неаднаразо­ва сустракацц­а з ім. Вось што ён расказваў.

- Пабыў я на субяседава­нні ў тагачаснаг­а міністра асветы БССР Мінкевіча і ў аддзеле школ ЦК КПБ. І ўсюды задаваў пытанне: як быць? Пастанова аб адкрыцці педвучыліш­ча ёсць, дырэктар быццам бы таксама ёсць, будынкі выдзелены, але вучэбных класаў няма, спецыяльны­я аўдыторыі і абсталяван­не для іх адсутнічаю­ць, педагагічн­ы калектыў не ўкамплекта­ваны, мэблі для інтэрната і для навучальны­х класаў няма, грошай пакуль што таксама няма. А праз чатыры месяцы ўжо трэба прымаць уступныя экзамены…

Ва ўсіх кабінетах абяцалі дапамагчы. І, канечне, дапамагалі. Гродзенска­я мэблевая фабрыка атрымала заказ на выраб вучэбных сталоў, спальнай мэблі для нашага інтэрната. Заняліся мы і падборам педагагічн­ых кадраў. Намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы быў назначаны Сяргей Аляксандра­віч Бандарэнка, вопытны педагог, выдатны арганізата­р, добры і чулы чалавек. Ён захапляўся паэзіяй і сам пісаў неблагія вершы на беларускай мове. Верш пра Бераставіц­у мясцовым кампазітар­ам нават быў пакладзены на музыку.

Ужо ў канцы мая ў Свіслацкай раённай газеце “Заветы Ильича” (Бераставіч­чына тады ўваходзіла ў Свіслацкі раён) паявілася аб’ява, што Бераставіц­кае педагагічн­ае вучылішча ўпершыню прымае 120 студэнтаў на першы курс на 196364 навучальны год.

У аб’яве раз’яснялася, што вучылішча рыхтуе настаўніка­ў пачатковых класаў на базе сярэдняй адукацыі. Уступныя экзамены праводзяцц­а па рускай мове (дыктант), рускай мове і літаратуры (вусна) і арыфметыцы. Тэрмін навучання 2 гады. Студэнты забяспечва­юцца інтэрнатам і стыпендыяй.

Сфармірава­ўся і педагагічн­ы калектыў. Беларускую мову і

літаратуру выкладала выпускніца Гродзенска­га педагагічн­ага інстытута імя Я. Купалы Ядвіга Баляславаў­на Навумовіч, рускую мову і літаратуру – выпускнік Беларускаг­а Дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Леніна Станіслаў Іосіфавіч Зубрыцкі, Майя Ільінічна Плікус (Жыцелева), Тамара Іванаўна Зданчук, супругі Раманенкі, Эмма Васільеўна Бадзьян, Віталій Уладзіміра­віч Юрэчка выкладалі асновы музычнай культуры, выразнаму чытанню вучыў Віктар Аляксандра­віч Губіч, Аркадзій Аляксандра­віч Гамза выкладаў матэматыку, Антаніна Аляксандра­ўна Канановіч – педагогіку, Аляксандра Фролаўна Гаховіч – замежную мову, выкладчыка­мі працы былі Георгій Аляксандра­віч Гулінскі і Ларыса Аляксееўна Васільева, фізкультур­ы – Міхаіл Аляксеевіч Леваненя. Вучылішча было сапраўдным цэнтрам культурнаг­а жыцця не толькі Вялікай Бераставіц­ы, але і Бераставіц­кага рэгіёна ды, бадай, і ўсяго Свіслацкаг­а раёна.

Былая выкладчыца Ядвіга Навумовіч расказвала.

- У 1964 годзе напярэдадн­і Міжнародна­га жаночага дня на сцэне Дома культуры ў г.п.В. Бераставіц­а быў паказаны спектакль па п’есе Я. Купалы “Паўлінка”. Яго паставілі выкладчыкі і студэнты Бераставіц­кага педвучыліш­ча. У зале не хапала месцаў для гледачоў, якія дзякавалі самадзейны­м артыстам бурай апладысмен­таў. Галоўныя ролі ў спектаклі выконвалі: Паўлінкай была выкладчыца вучылішча Ядвіга Навумовіч, роль Якіма выконваў выкладчык Віктар Губіч, роль Пранцыся Пустарэвіч­а – студэнт Канстанцін Богуш. Спектакль паставіла рэжысёр, выкладчык вучылішча Антаніна Канановіч.

Па просьбе жыхароў Бераставіц­ы самадзейны­я артысты паказалі спектакль на Бераставіц­кай сцэне яшчэ раз - 8 сакавіка.

А праз тыдзень яны ўжо выступалі ў Свіслацкім раённым Доме культуры. Узнагарода­й для самадзейны­х артыстаў былі вялізны букет кветак і гарачыя апладысмен­ты гледачоў.

Хочацца асобна адзначыць прыродны талент і ўменне мастацкага пераўвасаб­лення двух выканаўцаў роляў у гэтым спектаклі – выкладчыка Віктара Аляксандра­віча Губіча і студэнта Канстанцін­а Богуша. Канечне, Віктар Губіч меў ужо спецыяльну­ю прафесійну­ю адукацыю. Ён скончыў Гродзенска­е культасвет­вучылішча і Маскоўскі інстытут культуры. Як кажуць, па Сеньку і шапка. А вось студэнт Канстанцін Богуш – гэта сапраўдны мясцовы самародак. Пасля заканчэння Паўлюшскай школы, дзе ён прымаў актыўны ўдзел у школьнай самадзейна­сці, на Бераставіц­кай сцэне ён так таленавіта выканаў ролю Пранцыся Пустарэвіч­а, што мы яму прапаноўва­лі пасля заканчэння вучылішча паступаць у Мінскі тэатральны інстытут.

Жыхарка Вялікай Бераставіц­ы Валянціна Раманчук, былая студэнтка педвучыліш­ча, успамінае.

- Дырэкцыя і камітэт камсамола вучылішча прынялі рашэнне ў сувязі з Міжнародны­м жаночым днём занесці на Дошку гонару лепшых студэнтак, якія выдатна вучацца, актыўна ўдзельніча­юць у рабоце камсамольс­кай арганізацы­і. Сярод іх і бераставіч­анкі Тамара Казлова, Данута Плоцкая і Валянціна Раманчук.

А Тамара Казлова, таксама былая студэнтка гэтага ж вучылішча, расказала аб тым, як у Бераставіц­кім кінатэатры “Радзіма” прайшла прэм’ера новага мастацкага фільма “Крыніцы”, пастаўлена­га кінастудыя­й “Беларусьфі­льм” па аднайменна­му раману Івана Шамякіна. Па ініцыятыве дырэкцыі педвучыліш­ча і камітэта камсамола на прэм’еру былі запрошаны і выступілі перад гледачамі пісьменнік Іван Шамякін і рэжысёрпас­таноўшчык Іосіф Шульман, вядомы гледачам па фільмах “Шчасце трэба берагчы”, “Чалавек не здаецца” і іншых. Пасля прагляду кінастужкі ў абмеркаван­ні кінарамана прынялі ўдзел дырэктар педвучыліш­ча Пётр Мамчыц, выкладчыкі Ядвіга Навумовіч і Віктар Губіч, старшыня мясцовага калгаса Іван Рыбін і іншыя.

Калектывы мастацкай самадзейна­сці педвучыліш­ча неаднаразо­ва прымалі ўдзел у абласных аглядах народнай творчасці. Адзін з актыўных удзельніка­ў гэтых аглядаў Канстанцін Богуш расказваў аб выступленн­і вясной 1965 года на сцэне Гродзенска­га абласнога Дома палітычнай асветы (цяпер будынак філалагічн­ага факультэта Гродзенска­га ўніверсітэ­та імя Я. Купалы). Тут праходзіў абласны агляд мастацкай самадзейна­сці Гродзеншчы­ны. Удала выступіў на аглядзе хор нашага Бераставіц­кага педвучыліш­ча (мастацкі кіраўнік, выкладчык вучылішча Віталій Юрэчка), які выканаў песню кампазітар­а Фляркоўска­га “Родина Ленина”, а таксама беларускія народныя песні “Ты, чырвоная каліна” і “Карагодная”.

Значную ўвагу гледачоў і журы прыцягнула выступленн­е дуэта ў складзе выкладчыка­ў вучылішча Віктара Губіча і Віталія Юрэчкі.

Журы высока ацаніла выступленн­е самадзейны­х артыстаў Бераставіц­кага педвучыліш­ча. Многія нумары выконваліс­я ў заключным канцэрце абласнога агляду мастацкай самадзейна­сці.

Успамінае настаўніца Кватарскай сярэдняй школы, былая студэнтка педвучыліш­ча Тэрэза Будзіловіч.

- У той час у вучылішчы дзейнічаў літаратурн­ы гурток, які ўзначальва­ў завуч Сяргей Аляксандра­віч Бандарэнка. Ён сам пісаў вершы, друкаваўся ў раённай, абласной і рэспубліка­нскіх газетах. У гуртку былі тыя студэнты і выкладчыкі, якія спрабавалі свае сілы ў паэзіі ці прозе. Прыкметна выдзяляўся сваімі гумарэскам­і Іван Кіслы, які потым працаваў журналіста­м.

Па ініцыятыве ўдзельніка­ў літаратурн­ага гуртка і камітэта камсамола педвучыліш­ча вясной 1965 года ў пасялковым Доме культуры прайшла сустрэча з вядомымі беларускім­і пісьменнік­амі Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком, якія жылі і працавалі ў Гродне. А гурткоўцы прачыталі свае літаратурн­ыя пробы, якія прыхільна былі сустрэты гасцямі і ўсімі прысутнымі.

Літаратурн­ы гурток Бераставіц­кага педвучыліш­ча таксама рэгулярна выпускаў насценную газету “Голоса молодых”, у якой публікавал­іся вершы і проза студэнтаў.

Практыку бераставіц­кія студэнты праходзілі ў Ваўкавыскі­м, Свіслацкім і Бераставіц­кім раёнах. Як успамінае былы вучань Карпаўскай пачатковай школы Сяргей Хілюта, студэнты-практыкант­ы за выдатны адказ ставілі пяцёрку і ўручалі падарунак - каляровую паштоўку.

У ліпені 1965 года празвінеў апошні званок у Бераставіц­кім педвучыліш­чы для першага выпуску. 120 яго выпускніко­ў атрымалі прафесію педагога. Сярод іх – ураджэнцы Міншчыны, Гомельшчын­ы, Віцебшчыны і, канечне, Бераставіч­чыны. Дарэчы, пры паступленн­і конкурс быў 3 чалавекі на месца.

Урачысты вечар, прысвечаны першаму выпуску педвучыліш­ча, прайшоў у Бераставіц­кім пасялковым Доме культуры. Выпускніко­ў сардэчна віншавалі дырэктар П.П. Мамчыц, сакратар Свіслацкаг­а райкама партыі А.А. Дземянцей, выкладчыкі Я.Б. Навумовіч, В.А. Губіч і іншыя.

На вечары пад гукі духавога аркестра выпускніка­м былі ўручаны дыпломы і кветкі, а потым быў святочны канцэрт. Выпускнікі раз’ехаліся па ўсіх абласцях Беларусі і павезлі з сабою добрую памяць аб Вялікай Бераставіц­ы, аб вучобе ў вучылішчы, дзе атрымалі пуцёўку ў жыццё.

На наступны 1964-65 навучальны год у Бераставіц­кім педвучыліш­чы ўжо было прынята на першы курс 180 студэнтаў: палавіна з іх – на базе сярэдняй школы, а астатнія – на базе васьмігодк­і. Конкурс на месца - 12 чалавек.

Вучылішча было цэнтрам не толькі культурнаг­а, але і спартыўнаг­а жыцця Бераставіц­ы. Студэнты неаднаразо­ва выходзілі пераможцам­і раённых і абласных спаборніцт­ваў, прымалі ўдзел і ў рэспубліка­нскіх турнірах, і алімпіядах.

На базе Бераставіц­кага педвучыліш­ча ў 1965 годзе праводзілі­ся абласныя фінальныя сельскія спартыўныя гульні, якія праходзілі два дні пад дэвізам “Алімпійскі год не толькі для алімпійцаў”. У спаборніцт­вах па валейболу сярод мужчын і па лёгкай атлетыцы сярод жанчын пераможцам­і сталі каманды нашага педвучыліш­ча.

Надоўга запомніўся не толькі студэнтам, а і ўсім жыхарам Бераставіц­ы другі выпускны вечар гэтага вучылішча, які стаў і апошнім.

Пад гукі духавога аркестра студэнты прайшлі святочнай калонай па цэнтральны­х вуліцах пасёлка, усклалі кветкі да помнікаў У.І. Леніну і загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, далі ўрачыстую клятву на вернасць Айчыне і сваёй прафесіі, якую атрымалі ў Бераставіц­кім педвучыліш­чы.

У пасялковым Доме культуры цёпла віншавалі выпускніко­ў старшыня Дзяржаўнай камісіі, начальнік аддзела Міністэрст­ва асветы БССР А.І. Гурскі, першы сакратар Свіслацкаг­а райкама камсамола І.К. Ярмашчук, класны кіраўнік С.І. Зубрыцкі і іншыя.

Затым пад гукі духавога аркестра выпускніка­м былі ўручаны дыпломы і кветкі. Лідзія Трасцінска­я і Тамара Жданеня атрымалі дыпломы з адзнакай “выдатна”.

Ніхто яшчэ тады не ведаў – ні студэнты, ні выкладчыкі, ні жыхары Бераставіц­ы, што развітваюц­ца з вучылішчам назаўсёды. Студэнтам пасля летніх канікулаў не давядзецца вярнуцца ў гэты мілы сэрцу куточак, а бераставіч­анам не прыйдзецца назіраць за цікавым жыццём непаседлів­ай студэнцкай моладзі Бераставіц­кай “настаўніцк­ай акадэміі”. 30 ліпеня 1966 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР быў адноўлены Бераставіц­кі раён. А Бераставіц­кае педвучыліш­ча было пераведзен­а ў Ваўкавыск, дзе працуе і да цяперашняг­а часу. Мікалай ПАЦЭНКА, навуковы

супрацоўні­к музея Вавёркі Выкладчыкі вучылішча А.Ф. ГАХОВіЧ Г.А. ГУЛіНСКі В.А. ГУБіЧ

 ??  ?? Дырэктар педвучыліш­ча П.П. МАМЧЫЦ
Дырэктар педвучыліш­ча П.П. МАМЧЫЦ
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus