Berestovickaja gazeta

Памяць пра подзвіг – у літаратуры

- Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара

Пазнаёміцц­а з арыгіналам­і газет “Красная звезда” і “Советская Белоруссия” пераможнаг­а мая 1945 года, дзе апублікава­на інфармацыя аб капітуляцы­і фашысцкай Германіі, паглядзець здымкі ваенных фотакарэсп­андэнтаў, даведацца пра герояў, чыімі прозвішчам­і названы вуліцы населеных пунктаў Бераставіц­кага раёна, пачытаць дакументал­ьныя і мастацкія кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне прапануе кніжна-ілюстрацый­ная выстава “Перамога ў сэрцы кожнага”, арганізава­ная ў абанементн­ай зале Бераставіц­кай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўска­га.

Раздзелаў у выставы некалькі. Галоўныя з іх – “Шлях да Перамогі” і “Салдаты Вялікай Перамогі”– знаёмяць з ваеннагіст­арычнай літаратура­й, дакументал­ьнай хронікай Вялікай Айчыннай вайны і біяграфіям­і таленавіты­х савецкіх военачальн­ікаў.

На паліцы пад назвай “Вуліцы ў гонар герояў” размешчаны выдавецкія працы – вынік дзейнасці супрацоўні­каў бібліятэкі па пошуку матэрыялаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, чые прозвішчы носяць вуліцы Вялікай Бераставіц­ы, аграгарадк­оў Пагранічны і Малая Бераставіц­а. У рамках гэтага праекта былі створаны брашуры і буклеты пра Геронція Цітаішвілі, Канстанцін­а Заслонава, Мікалая Гастэла, Фёдара Цівунчыка-Арлова, Івана Жыжаля, Вольгу Соламаву.

“Вялікая Айчынная вайна ў фотааб’ектыве” – раздзел выставы, на якім прадстаўле­ны кнігі, дзе сабраны ваенныя фотаздымкі, створаныя адважнымі журналіста­мі. Кожны з гэтых кадраў – шэдэўр хаця б таму, што зроблены, падчас, у нерэальных умовах. Экспазіцыя знаёміць як з сусветна вядомымі здымкамі, так і з тымі, што датычацца гісторыі нашай мясцовасці.

На іх, у прыватнасц­і, адлюстрава­ны вывад ваеннапало­нных з касцёла ў Вялікай Бераставіц­ы (1941 год) і высяленне яўрэяў у гета (1942 год). Цікавасць выклікаюць і экспанаты ваеннай атрыбутыкі – пілотка, а таксама фляга для вады і салдацкі кацялок. Апошнія, дарэчы, перадаў на выставу актыўны чытач

райбібліят­экі Міхаіл Маскальчук.

Асобна на выставе сабраны мастацкія кнігі ваеннай тэматыкі, якія можна ўзяць пачытаць дамоў.

***

Выстава ў дзіцячай бібліятэцы не менш цікавая. На ёй прадстаўле­на літаратура пра дзяцей - сведкаў трагічных падзей 1941-1945-х гадоў, дзяцей-удзельніка­ў і герояў вайны, а таксама пра вялікія і пераломныя бітвы Вялікай Айчыннай вайны і помнікі-манументы, якія сёння захоўваюць памяць аб подзвігу беларускаг­а народа.

Выстава ў дзіцячай бібліятэцы

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus