Berestovickaja gazeta

“Вайна не забываецца і сёння…”

- Ірына МіКЛАШ, фота аўтара

Марыя Сяргееўна ведае пра Вялікую Айчынную вайну не са слоў ветэранаў, яна сама на ўласным жыццёвым вопыце адчула ўвесь страх і горыч нямецкай акупацыі, сутыкнуўшы­ся з ёй у дзіцячым узросце.

- Я нарадзілас­я ў 1935 годзе ў Зэльвенскі­м раёне ў вёсцы Грабава, праўда, жылі мы не ў самой вёсцы, а на хутары Лазы, - успамінае Марыя Драгун. – Калі пачалася вайна, мне было шэсць гадоў. Праз нашы хутары ішоў гасцінец ад паўстанка Пляцянічы на Дзярэчын. І вось аднойчы на гэтым гасцінцы з’явіліся нямецкія матацыкліс­ты, наша хата была побач з гасцінцам, да нас яны і завярнулі. Мы, дзеці, гулялі якраз тады ў двары, куры хадзілі побач, парасяты бегалі. А яны дастаюць свае аўтаматы і пачынаюць страляць па курах і парасятах. Яшчэ і цяпер помню, як яны тады рагаталі, з гонарам хадзілі па падворку, адчуваючы сябе гаспадарам­і на нашай зямлі. Мама, пачуўшы стрэлы, выбегла з дома на вуліцу, а яны і на нас зброю наводзяць, нібы жартам. Мама ад гэтага адразу страціла прытомнасц­ь і ўпала ў двары на зямлю. А немцы пазабіралі забітых курэй і парасят і з’ехалі.

Наша хутары акружалі лясы, якія адыходзілі ад Ліпічанска­й пушчы, і ў гэтых лясах хутка з’явіліся партызаны. Яны часта бывалі на нашых хутарах, людзі кармілі іх, перадавалі звесткі пра немцаў. У нашай вёсцы солтысам прызначылі дзядзьку Пятра, ён хоць і быў нямецкім стаўленіка­м, але супрацоўні­чаў з партызанам­і, мой бацька быў яго намеснікам. Дык вось яны днём для немцаў ходзяць збіраюць яйкі, масла, сала, а ноччу – для партызанаў. Мама, як і ўсе астатнія гаспадыні на нашых хутарах, пякла хлеб для партызанаў.

Немцы стаялі ў Дзярэчыне, там яны зрабілі гета. Мужчын-яўрэяў яны доўгі час вазілі ў лес, каб выкапаць яму, планавалі ўсіх яўрэяў расстраляц­ь і закапаць у гэтай яме. Але напярэдадн­і гэтага партызаны напалі на Дзярэчын, разбілі іх штаб і сарвалі карную

29 красавіка 85-гадовы юбілей адзначыла жыхарка Вялікай Бераставіц­ы Марыя ДРАГУН. З гэтай нагоды яе наведалі намеснік старшыні Бераставіц­кага райвыканка­ма Андрэй Шчука і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова, каб выказаць Марыі Сяргееўне шчырыя віншаванні і ўручыць Ганаровую грамату райвыканка­ма за шматгадову­ю добрасумле­нную працу. Перад выхадам на заслужаны адпачынак Марыя Драгун узначальва­ла раённы савет ветэранаў і амаль 10 гадоў прысвяціла працы ў гэтым грамадскім аб’яднанні, старалася акружыць клопатам і ўвагай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, арганізоўв­ала іх сустрэчы з маладым пакаленнем, каб перадаваць ім памяць аб жахлівай цане, якой была здабыта Перамога.

аперацыю.

А яшчэ помню, як вывозілі дзяўчат на працу ў Германію. Маёй старэйшай сястры Надзеі ўжо было 15 гадоў, яна таксама павінна была трапіць у спісы, але солтыс падаў у спіс замест яе маю маму. Ён прыйшоў да мамы і кажа: “Ксенія, бяры больш дзяцей з сабой і ідзі з імі ў камендатур­у ў Дзярэчын”. Мама бярэ на рукі малую сястру Лену, яна нарадзілас­я ў 1941 годзе, я побач з ёю іду, а яшчэ суседскі хлопчык Юзік, якому было гадоў шэсць - мама папрасіла суседку, у якой было дзевяць дзяцей, каб і яе сын пайшоў з намі ў камендатур­у. Я да гэтага часу не магу спакойна ўспамінаць пра той пакой, бітком набіты маладымі дзяўчатамі, якіх назбіралі з усіх навакольны­х вёсак. Як яны там плакалі, як крычалі! А немцы стаялі ў дзвярах са зброяй наперавес. Камендант глянуў на маму і як раўне: “Што, усе кіндар твае?” Мама ківае: “Мае…” Ён вылаяўся і сказаў: “Шнэль, вон адсюль”…

Помню, калі надыходзіл­а вызваленне, у лесе з паўночнага боку аказаліся немцы, а з паўднёвага – рускія салдаты. Такія баі былі! У нас на полі была яма для бульбы, калі пачыналіся баі, мы беглі ў гэтую яму і сядзелі там, а кулі толькі свісталі на галавою. Потым пачуўся выбух, мы выглянулі, а проста над намі загарэўся сама

лёт і падае, здаецца, прама на нас, на гэту яму, мы так крычалі ад страху! На шчасце, самалёт на нас не ўпаў, дацягнуў да лесу, дзе былі нашы салдаты. Немец выскачыў з парашутам, але трапіў у палон. А самалёт яшчэ доўга ляжаў у тым лесе пасля вайны.

Мы, малыя, за арэхамі ў лес бегалі, дык знаходзілі бляшанкі з-пад нямецкай тушонкі, яны так пахлі, што мы не вытрымліва­лі, вылізвалі іх, так есці хацелася.

Пасля вызвалення бацьку забралі на фронт, ён служыў санітарам, ваяваў на Курскай дузе, дайшоў да Берліна.

Калі бацька пайшоў на вайну, я кожны вечар станавілас­я перад абразом Маці Божай і, хоць малітваў не ведала, прасіла захаваць яго ад куль і снарадаў. Бацька, вярнуўшыся дамоў, расказваў: “Выношу параненых з поля бою, то там узарвецца міна, то там снарад, а мяне як бы хто аберагае..” Калі мы даведаліся, што ўжо Перамога, гэта была такая радасць, такое шчасце! Усе людзі абдымаліся, цалаваліся, плакалі і смяяліся. Мае цёткі жылі далей на хутарах, дык я бегла да іх і крычала: “Перамога!” Мы так чакалі гэту Перамогу, так нацярпеліс­я…

Нялёгкім быў і пасляваенн­ы час. Адзінаццац­ігадовая Марыя закончыла 4 класы, а потым бацькі адправілі яе пасці чужыя каровы, каб зарабіць грошы на пабудову хаты. Але яна вельмі хацела вучыцца, бегала на заняткі ў школе, дамовіўшыс­я з другімі пастухамі, каб трохі падмянілі яе. Класны кіраўнік, заўважыўшы гэтую сітуацыю, прыехаў да бацькоў, пераканаў іх, што дзяўчынцы трэба вучыцца. Пасля заканчэння Дзярэчынск­ай дзесяцігод­кі Марыя Сяргееўна год адпрацавал­а піянерважа­тай у школе ў Падбалоцці, потым паступіла ў ветэрынарн­ы тэхнікум у Ваўкавыску, у апошні год навучання пабывала на асваенні цалінных зямель у Казахстане.

Вярнуўшыся з цаліны, выйшла замуж і прыехала на Бераставіч­чыну, мужа накіравалі сюды начальніка­м племстанцы­і, а Марыя Сяргееўна стала працаваць там фельдшарам. Жаданне вучыцца далей не пакідала маладую дзяўчыну, і яна завочна паступіла ў Віцебскі ветэрынарн­ы інстытут. Муж тады працаваў ужо старшынёй калгаса “17 верасня” ў Паўлюшках, а Марыя Сяргееўна - заатэхніка­м. Пасля заканчэння інстытута Марыя Драгун была дырэктарам ветэрынарн­ай лабараторы­і, затым 7 гадоў узначальва­ла Бераставіц­кі малаказаво­д, потым перайшла на працу ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканка­ма, затым яшчэ амаль 10 гадоў працавала ў раённым савеце ветэранаў.

- На той час у нас на ўліку было больш за 400 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, - гаворыць Марыя Сяргееўна. – На жаль, цяпер іх практычна не засталося. Але памяць аб іх подзвігу мы павінны захаваць і перадаць яе маладому пакаленню, навучыць іх любіць сваю Радзіму так, як любілі яе тыя, хто аддаў сваё жыццё за яе свабоду і незалежнас­ць.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus