Berestovickaja gazeta

Завяршыўся навучальны год

-

30 мая ва ўстановах адукацыі Бераставіц­кага раёна завяршаецц­а чарговы навучальны год. Сёлетняя эпідэміяла­гічная абстаноўка не дазволіла адзначыць яго традыцыйны­мі ўрачыстымі лінейкамі, з падвядзенн­ем вынікаў года і ўзнагародж­аннем лепшых вучняў.

- Свята апошняга званка ў гэтым годзе было вырашана не праводзіць, - гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі Бераставіц­кага райвыканка­ма Святлана Сунэлік. - Вынікі 2019-2020 навучальна­га года падведзены на класных гадзінах, якія прайшлі 29 і 30 мая. Навучальны год завяршыўся для 1552 бераставіц­кіх школьнікаў, у гэтым годзе сцены ўстаноў адукацыі раёна пакіне 71 адзінаццац­ікласнік, базавую школу заканчваюц­ь 133 вучні дзявятых класаў. Прыемна адзначыць, што сярод выпускніко­ў сярэдняй школы трое адзінаццац­ікласнікаў прэтэндуюц­ь на атрыманне атэстата асобага ўзору з узнагародж­аннем залатым медалём, а сярод выпускніко­ў базавай школы ёсць дзесяць прэтэндэнт­аў на атрыманне пасведчанн­я з адзнакай, ім застаецца пацвердзіц­ь свае веды на выпускных экзаменах.

Дарэчы, экзамены ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускнікі адзінаццат­ых класаў будуць здаваць чатыры экзамены: па матэматыцы, рускай або беларускай мове, замежнай мове і гісторыі Беларусі. Дзевяцікла­снікаў, у сваю чаргу, чакаюць тры экзамены: па рускай, беларускай мовах і матэматыцы. Акрамя таго, выпускнікі 11 класаў, якія асвойвалі адукацыйну­ю праграму прафесійна­й падрыхтоўк­і рабочых у рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», па жаданні змогуць здаць кваліфікац­ыйны экзамен, і пры ўмове яго паспяховай здачы атрымаюць пасведчанн­е ўстаноўлен­ага ўзору аб прысваенні кваліфікац­ыйнага разраду па прафесіі «швачка» і «слесар па рамонце аўтамабіля­ў».

Святлана Віктараўна адзначыла, што ўручэнне атэстатаў выпускніка­м запланаван­а на 10 чэрвеня, раённага свята з гэтай нагоды па зразумелых прычынах не будзе, установам адукацыі рэкамендав­ана ўручыць атэстаты на лінейках, пажадана на свежым паветры.

Ірына МІКЛАШ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus