Berestovickaja gazeta

У школе мастацтваў – чарговы выпуск

- Святлана ГАНЧАРОВА, фота аўтара

Навучальны год у Бераставіц­кай дзіцячай школе мастацтваў завяршыўся. Эпідэміяла­гічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы ў працэс навучання. У чацвёртай чвэрці, з улікам абставін, вучні працягвалі ўдасканаль­ваць свае творчыя ўменні і навыкі: хто дыстанцыйн­а – з выкарыстан­нем інфармацый­на-камунікацы­йных тэхналогій, хто на занятках – з захаваннем неабходных мер бяспекі. Гэтак жа прайшлі акадэмічны­я канцэрты і пераводныя экзамены. Выпускнікі здавалі экзамены, як кажуць, у рэальным часе, аднак кожны ў сваім філіяле.

– Зразумела ж, традыцыйна­га справаздач­нага канцэрта мы не праводзілі, – расказвае дырэктар Бераставіц­кай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Алексяюк. – Граматы і падзячныя лісты за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у творчых мерапрыемс­твах вучням былі раздадзены праз настаўніка­ў. На жаль, і ўручэнне пасведчанн­яў аб заканчэнні школы нашым выпускніка­м сёлета абыходзіцц­а без урачыстасц­ей. А пакідаюць сцены школы мастацтваў у гэтым годзе 20 музыкантаў і 8 мастакоў. На выдатна завяршылі навучанне вучаніцы мастацкага адзялення Аліса Кандрацюк і Елізавета Шляхотка, а таксама піяністка Надзея Сідаровіч і дамрыстка Ксенія Сушко.

– Ксенія – вельмі здольная і старанная вучаніца, – гаворыць яе настаўніца Ніна Чакмарова. – Домра толькі на першы погляд здаецца простым інструмент­ам, на самой жа справе трэба прыкласці шмат намаганняў, каб авалодаць якаснай ігрой на ёй. У Ксеніі гэта добра атрымлівае­цца. І я ганаруся сваёй вучаніцай, якая, дарэчы, з’яўляецца і маёй першай выпускніца­й. Яна актыўная ўдзельніца творчых конкурсаў. Толькі ў гэтым годзе Ксенія паказала паспяховыя вынікі ў III рэгіянальн­ым адкрытым конкурсе «Пяе над Шчараю гітара» (дыплом III ступені), XI Міжнародны­м інтэрнэт-конкурсе «DIGI-TALENTY202­0» (дыплом II ступені) і XXVІ абласным адкрытым конкурсе імя К. Горскага (дыплом II ступені). Ксенія вырашыла паступаць у Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж. І я ўпэўнена, што ўсё задуманае ёю ажыццявіцц­а.

Дарэчы, звязаць сваё далейшае жыццё з мастацтвам і паступаць у адпаведныя профільныя каледжы плануюць таксама выпускнікі Аляксандр Гутоўскі, Юрый Карпуць, Мікіта Андрушка і Ілья Казлоўскі. Пажадаем ім поспехаў! А Бераставіц­кая дзіцячай школа мастацтваў чакае сваіх вучняў у новым навучальны­м годзе і запрашае на навучанне ўсіх, хто жадае спасцігнуц­ь свет мастацтва і праявіць сябе ў творчасці.

 ??  ?? Настаўнік Ніна ЧАКМАРОВА са сваёй вучаніцай, выпускніца­й
выдатніцай Ксеніяй СУШКО
Настаўнік Ніна ЧАКМАРОВА са сваёй вучаніцай, выпускніца­й выдатніцай Ксеніяй СУШКО

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus