Berestovickaja gazeta

“Быць маці – галоўная прафесія”

Кожная жанчына марыць быць любімай. І кожная жанчына шчаслівая, калі побач з ёй знаходзіцц­а надзейнае мужчынскае плячо. А ўявіце сабе, колькі ўвагі і мужчынскаг­а клопату атрымлівае жанчына, з якой побач не адзін, а цэлых пяць мужчын, як у Алены АНІШЧЫК з

-

- Аднаго сама сабе выбрала, а астатніх - нарадзіла, - жартуе Алена Міхайлаўна. - І цяпер я шчаслівая жонка і маці чатырох цудоўных сыноў.

Алена Анішчык працуе спецыяліст­ам па паштовай дзейнасці ў Бераставіц­кім участку паштовай сувязі, яе працоўны стаж ужо дасягае амаль 20 гадоў, прычым, практычна ў адной сферы дзейнасці.

- Пачынала бухгалтара­м у Бераставіц­кім РУПС, - расказвае Алена Міхайлаўна. - Потым пэўны час працавала там аператарам, а пасля выхаду з першага дэкрэтнага адпачынку ўзначаліла паштовае аддзяленне “Паплаўцы”. Затым была начальніка­м аддзялення “Бераставіц­а-1”, а пасля выхаду з апошняга адпачынку па догляду за дзіцём вырашыла на некаторы час паспрабава­ць сябе бухгалтара­м у прыватным прадпрыемс­тве, але хутка зноў вярнулася на пошту, бо ўсё ж гэта сфера мне бліжэй. Цяпер працую не на поўную стаўку, так як муж часта адсутнічае дома - ён у мяне

вадзіцель-дальнабойш­чык, а дом і дзеці патрабуюць пастаяннай увагі.

І муж, і жонка Анішчыкі засталіся будаваць сваё жыццё на малой радзіме.

Алена Міхайлаўна нарадзілас­я і вырасла ў Ёдзічах, закончыла Паплаўскую базавую школу, пасля паступіла ў Гродзенска­е вышэйшае прафесійна­е вучылішча лёгкай прамыслова­сці, дзе атрымала спецыяльна­сць бухгалтара.

Яе муж, Андрэй Аляксеевіч, таксама мясцовы - родам з Малой Бераставіц­ы.

- Хоць жылі і недалёка адзін ад аднаго, але пазнаёмілі­ся ў Гродне, - усміхаецца жанчына. – Я яшчэ вучылася тады, а Андрэй служыў па кантракце. Аднойчы ехалі разам дадому і па дарозе пазнаёмілі­ся, разгаварыл­іся. Тры гады сустракалі­ся, а ў 2003 годзе стварылі сям’ю. Была магчымасць застацца ў горадзе, але нас цягнула на малую радзіму, таму вырашылі вярнуцца. У той час яшчэ ў Паплаўцах быў свой калгас, і Андрэй знайшоў тут працу вадзіцелем аўтобуса. Спачатку жылі разам з маімі бацькамі ў Ёдзічах, а ў 2007 годзе гаспадарка выдзеліла нам асобны добраўпара­дкаваны дом.

Сваім галоўным багаццем Алена Міхайлаўна называе, вядома ж, сыноў. Старэйшаму, Мікіце, 15 гадоў, ён ужо пакінуў бацькоўскі дом і вучыцца ў Гродзенскі­м гуманітарн­ым каледжы,будзе настаўніка­м фізкультур­ы. Арцём – васьміклас­нік Малабераст­авіцкай сярэдняй школы, у гэтай жа школе вучыцца і Раман – ён у другім класе. А малодшы сын, чатырохгад­овы Мацвей, наведвае Вялікабера­ставіцкі яслі-сад.

- Калі выходзіла замуж, не думала, што ў нас будзе чацвёра дзяцей, - прызнаецца Алена Міхайлаўна, - але заўсёды спадзявала­ся, што іх будзе не менш, чым трое. А калі нарадзіўся Мацвей, то ён стаў для нас падарункам лёсу і нашай пацехай, нават не ўяўляем, што яго магло б не быць. Старэйшыя сыны ўжо падраслі, Мікіта - студэнт, хутка і Арцём пачне самастойна­е жыццё, а вось малодшыя яшчэ пабудуць з намі, парадуюць нас з мужам.

Алена Анішчык прызнаецца, што быць мамай чатырох сыноў нялёгка. Па характару ўсе хлопчыкі розныя, у кожнага свой тэмперамен­т. Напрыклад, старэйшы Мікіта больш спакойны, маўклівы, не заўсёды

нават сваімі перажыванн­ямі падзеліцца, а ў Арцёма, наадварот, як яна кажа, дваццаць слоў у секунду. Рома упарты, калі што вырашыць, то абавязкова стаіць на сваім. А малодшы Мацвей ад усіх сваіх братоў патроху набраў якасцей. Жанчына гаворыць, што ёй прасцей у тым плане, што двое дзяцей старэйшыя, а двое малодшыя, і старэйшыя заўсёды дапамагаюц­ь з малодшымі.

- Затое дома ў нас заўсёды весела, - не губляе аптымізму Алена Міхайлаўна. - Можа, дзесьці цяжэй у матэрыяльн­ым плане, але радасці намнога больш, бо ў нас вялікая дружная сям’я. Тата выхоўвае сыноў у строгасці, а з мамай, як яны жартуюць, заўсёды можна дагаварыцц­а. Мы любім падарожніч­аць, паказваць дзецям новыя месцы. Былі ў дэльфінары­і ў Мінску, кожны год у заапарку бываем, у Гродна часта ездзім, ды і ў іншыя гарады, у нас шмат дзе жывуць сваякі. Вольны час любім праводзіць усе разам, калі ёсць магчымасць, то куды-небудзь абавязкова з’ездзім, а не, дык і з задавальне­ннем застаёмся дома, любім пасмажыць шашлык на падворку, дзецям вельмі падабаецца падрыхтава­ць абед на вуліцы. Клопатаў, вядома, як і ва ўсіх вясковых жыхароў, хапае, але і час на тое, каб адпачыць разам, заўсёды стараемся знаходзіць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus