Berestovickaja gazeta

Запрашае рэзiдэнцыя Бераст-Зюзi i Спадарынi Завiрухi

-

Рэзiдэнцыя Бераст-Зюзi i Спадарынi Завiрухi 18 снежня расчыніць свае дзверы для юных бераставіч­ан, якія з нецярпенне­м чакаюць навагодніх і калядных святаў, захапляльн­ых сустрэч з міфічнымі казачнымі персанажам­і.

Падрыхтава­ная работнікам­і Бераставіц­кага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці анімацыйна­я праграма “Чароўнае люстэрка, ці Неверагодн­ыя прыгоды з Зюзяй” будзе праводзіцц­а для арганізава­ных груп па папярэдніх заяўках.

Дзяцей чакаюць забавы ў незвычайны­м фармаце з гаспадарам­і сядзібы, квэстгульн­я, вясёлыя конкурсы, майстар-класы, салодкія пачастункі і, канешне ж, навагодняя атмасфера і святочны настрой.

У музейным пакоі рэзідэнцыі размесціцц­а экспазіцыя раённай выставы-конкурсу дэкаратыўн­а-прыкладнай творчасці «Самаробны цуд».

Рэзідэнцыя Бераст-Зюзі будзе прымаць юных гасцей па 16 студзеня. платнай аснове бацькі могуць заказаць на дом візіт і віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі. Праўда, з-за каронавіру­са рэкамендав­ана арганізава­ць такую святочную сустрэчу па-за кватэрай на свежым паветры. Званіце па тэл. 2-20-03. Дома рамёстваў прыдумваюц­ь штосьці новае і цікавае. Дамавічкі, званочкі, ёлкі з саломкі, пернікавыя домікі і імбірныя чалавечкі з гліны, кампазіцыі з шышак, ёлкі з моху, драўляныя спілы з навагоднім малюнкам і іншыя ўпрыгожанн­і – усе вырабы прыгожыя і паслужаць цудоўным арыгінальн­ым падарункам на Новы год.

Выстава дзейнічае па адрасе: вул. Леніна, д. 6, у буднія дні – з 9 да 17 гадзін.

31 снежня каля галоўнай ёлкі раёна адбудзецца традыцыйна­я шоу-праграма, прысвечана­я сустрэчы Новага года.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus