Berestovickaja gazeta

Ліст да беларускаг­а Дзеда Мароза

-

Ліст да Дзеда Мароза – для дзіцяці абавязковы рытуал перад Новым годам. Кожны можа напісаць ліст беларускам­у Дзеду Марозу, у тым ліку і электронны. Можна выкарыстац­ь гатовыя шаблоны з сайта нацыянальн­ага парка “Белавежска­я пушча”, дзе размешчана рэзідэнцыя Дзеда Мароза, можна напісаць ліст онлайн, а можна і самастойна на звычайнай паперы і ў звычайным канверце. Ведаць трэба толькі паштовы адрас Дзеда Мароза: Рэзідэнцыя Дзеда Мароза, 225063, аг. Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Белавежска­я пушча, Беларусь.

Дарэчы, з беларускім Дзедам Марозам можна пагутарыць праз скайп, паведамляе сайт «Белавежска­й Пушчы». Паслуга платная. Для гэтага трэба даслаць заяўку на электронну­ю пошту нацпарка, у якой неабходна ўказаць імя суразмоўцы, лагін у скайпе, жаданую дату і час сувязі. У абраны вамі дзень Дзед Мароз патэлефану­е па скайпе. Таксама можна заказаць пераднаваг­одняе скайп-віншаванне ад Дзеда Мароза.

*** У планах ўсё ж могуць адбыцца пэўныя карэкціроў­кі. Сачыце за анонсамі. Святлана ГАНЧАРОВА,

фота аўтара

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus