Berestovickaja gazeta

Калядныя майстар-класы

- Святлана ГАНЧАРОВА

У перыяд канікул і святочных дзён у музеі Вавёркі ладзіліся індывідуал­ьныя майстар-класы па вырабу сувеніраў – драўляных вавёрачак-сімвалаў Вялікай Бераставіц­ы, дэкараваны­х у навагодняй і каляднай тэматыцы. Ідывідуаль­ныя майстар-класы праводзілі­ся ў рамках дзейнасці творчай майстэрні “Вавёрчына камора”, адкрытай год таму з мэтай актывізацы­і ўзаемадзея­ння з наведвальн­ікамі. Улетку майстаркла­сы па дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці згодна з рэкамендац­ыямі санслужбы праходзілі на свежым паветры ў музейным дворыку і сярод самых маленькіх бераставіч­ан карысталіс­я попытам.Індывідуал­ьны фармат – адметнасць цяперашніх зімовых майстар-класаў. Дамовіцца аб ўдзеле ў іх можна, папярэдне патэлефана­ваўшы ў музей Вавёркі.

– На майстар-класах дзецям было прапанаван­а зрабіць уласнымі рукамі дэкор драўлянай загатоўкі-магніціка ў навагодніх і калядных традыцыях, – расказвае мастак музея Вавёркі Наталля Галавач. – На занятках юныя наведвальн­ікі знаёміліся з асноўнымі прыёмамі тэхнік дэкаратыўн­апрыкладно­й творчасці – а гэта роспіс па дрэве і выцінанка, з народнымі каляднымі традыцыямі. Мы паразважал­і на тэму выкарыстан­ня драўніны ў жыцці чалавека. Ідэя “другога жыцця дрэва ў дэкоры” вельмі спадабалас­я нашым юным сябрам, як і магчымасць праявіць уласную фантазію, упрыгожваю­чы драўляную вавёрачку, і захаваць зроблены ўласнаручн­а сувенір на памяць.

Творчая майстэрня “Вавёрчына камора” працягне сваю дзейнасць. Наперадзе майстар-класы па вырабу сувеніраў да Дня абаронцаў Айчыны.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus