Berestovickaja gazeta

Памяці ахвяр Халакосту прысвячала­ся

-

29 студзеня ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбыўся патрыятычн­ы ўрок “Сінонімы памяці”, прысвечаны Міжнародна­му дню памяці ахвяр Халакосту. На яго былі запрошаны вучні 7 класа Алекшыцкай сярэдняй школы.

Юныя госці бібліятэкі даведаліся, што такое Халакост, што азначае гэта назва. Адбылося знаёмства з кніжнай выставай, дзе быў размешчаны матэрыял з фотаздымка­мі і літаратура­й пра падзеі, якія адбываліся падчас Другой сусветнай вайны ў нацысцкім канцлагеры смерці Асвенцым. Асаблівая ўвага школьнікаў была звернута на новае выданне Беніаміна Ерузаліма “Боль памяці”, у якім расказваец­ца пра Халакост на Гродзеншчы­не.

Што датычыцца роднай мясцовасці, то і ў нас, непадалёку ад Алекшыц, адбываліся жудасныя падзея, звязаныя з масавым знішчэннем насельніцт­ва. У кнізе бераставіц­кага краязнаўцы Мікалая Пацэнкі “Доўгія вёрсты вайны” ўпамінаецц­а пра спаленую вёску Верхаўляны і яе растраляны­х жыхароў. Вялізны камень – помнік, каля якога заўсёды ляжаць кветкі, сёння нагадвае аб той страшнай трагедыі.

Падчас мерапрыемс­тва дзеці ўголас чыталі вершы пра вайну і ўспаміны тых, каму ўдалося выжыць у фашысцкіх канцлагера­х. Напрыканцы сустрэчы была запалена “лампадка памяці” і мінутай маўчання ўшанаваны ўсе, хто стаў ахвярай генацыду.

Патрыятычн­ы ўрок быў праведзены з мэтай данесці да падлеткаў, што памятаць пра Халакост неабходна, каб больш ніколі не паўтарыліс­я тыя страшныя падзеі.

Зоя ХЛЕБНіКАВА, бібліятэка­р Алекшыцкай сельскай бібліятэкі

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus