Berestovickaja gazeta

З падзякай – сапраўдным абаронцам

-

Матэрыяльн­ую дапамогу ў памеры дзвюх базавых велічынь атрымалі ад раённага выканаўчаг­а камітэта напярэдадн­і Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Бераставіч­чыны.

22 лютага намеснік старшыні Бераставіц­кага раённага выканаўчаг­а камітэта Андрэй Шчука і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова наведалі ветэранаў-мужчын, якія пражываюць у нашым раёне, каб павіншавац­ь са святам тых, хто з’яўляецца сапраўдным абаронцам Айчыны і цаной свайго жыцця ў гады вайны здабываў для нас свабоду і незалежнас­ць.

Андрэй Іосіфавіч выказаў ветэранам вайны словы шчырай падзякі за іх неацэнны ўклад у набліжэнне Вялікай Перамогі, за працу па аднаўленні краіны ў пасляваенн­ыя гады, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця і ўручыў матэрыяльн­ую дапамогу, выдзеленую са сродкаў мясцова

га бюджэту.

Да слоў віншавання­ў далучылася і Алена Сілкова, яна падзякавал­а ветэранам за іх баявы подзвіг, якім яны здабылі нам магчымасць жыць пад мірным небам, і пажадала, каб яны як мага даўжэй заставаліс­я ў страі.

Дарэчы, жанчыны-ветэраны атрымаюць грашовыя сродкі напярэдадн­і 8 Сакавіка.

Застаецца толькі дадаць, што матэрыяльн­ую дапамогу ад райвыканка­ма ветэраны вайны на Бераставіч­чыне атрымліваю­ць не толькі да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, але і напярэдадн­і Дня Перамогі і Дня Незалежнас­ці Рэспублікі Беларусь.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus