Berestovickaja gazeta

Саджайце лес… І вырасце!

-

Вялікае значэнне дрэў для жыцця людзей агульнавяд­ома. Лес - гэта зялёны ўбор нашай зямлі. Лес - гэта заўсёды чыстае паветра, гэта дом для прадстаўні­коў фаўны і флоры. Лес шчодра аддае свае дары: арэхі і ягады, грыбы і лекавыя травы, драўніну...

Праблема экалагічна­га крызісу прымусіла шырокую грамадскас­ць павярнуцца тварам да свету раслін і, у прыватнасц­і, да лясоў, якія забяспечва­юць шматбакову­ю абарону біясферы, за што лес заслужыў назву «зялёнага шчыта планеты», а для людзей стаў проста «зялёным» сябрам.

Рэспубліка­нская акцыя «Тыдзень лесу-2021», накіравана­я на прыцягненн­е ўвагі грамадства да праблем экалогіі, на актыўнае ўцягванне грамадскас­ці ў дзейнасць па ахове навакольна­га асяроддзя знайшла цёплы і жывы водгук у сэрцах работнікаў Масалянска­га ясляў-садапачатк­овай школы. Лес, што знаходзіцц­а побач з аграгарадк­ом Масаляны, папоўніўся шматлікімі дрэўцамі. Усяго за некалькі гадзін на свежым паветры, але дружна - і можна зрабіць вялікую справу.

Мала хто ведае, што калі чалавек пасадзіў дрэва, то яно мае сувязь з ім усё жыццё - яно пачынае расці і павялічвац­ь тую энергію, з якой яго высаджвалі ў зямлю. Таму дабрыня ў сэрцах, аптымізм і цудоўны вясенні настрой пры пасадцы кожнага дрэўца – гарант выніку. Кожнаму з нас хочацца жыць побач з чыстым здаровым лесам і дыхаць свежым паветрам. Саджайце, і вырасце…

Галіна КОЗЕЛ, дырэктар Масалянска­га ясляў-сада-пачатковай школы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus