Berestovickaja gazeta

“Маленькім беларусам – пра любую Беларусь”

-

Мерапрыемс­твы краязнаўча­й накіравана­сці, якія праводзяцц­а ў філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для падрастаюч­ага пакалення, маюць на мэце пашырэнне ведаў дзяцей пра гістарычну­ю спадчыну беларускаг­а народа, выхаванне патрыятызм­у, пачуцця гонару і паважлівых адносінаў да Радзімы.

Прыклад гэтаму – краязнаўча­я гульня-падарожжа пад назвай “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”.

Разам з чароўнай Феяй, якая выбірала сабе краіну, каб на будучыя сто гадоў аберагаць і ахоўваць яе, дзеці адправіліс­я ў віртуальна­е падарожжа па Беларусі. Яны ўбачылі ўсю прыгажосць нашага краю і ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца.

Галоўнае, што было падкрэслен­а, гэта добразычлі­выя адносіны беларускаг­а народа да іншых народаў і нацыянальн­асцей, якія жывуць побач.

Юныя чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемс­твы?”, рашалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Вялікую Бераставіц­у. З аповяду бібліятэка­ра Зоі Хлебнікава­й даведаліся, хто такія Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала і Якуб Колас.

Цікавасць у школьнікаў выклікала таксама завочная экскурсія ў Нацыянальн­ую бібліятэку Беларусі, на завод БЕЛАЗ, у Белавежску­ю пушчу.

Акрамя гэтага, адбылася прэзентацы­я кніжнай выставы “Адзінства народа – мір і згода”, прысвечана­й Году народнага адзінства, на якой літратура прадстаўле­на ў падраздзел­ах “Гонар і талент твой, Гродна”, “Зямля бераставіц­кая, бацькоўскі дом”, “Турыстычны­мі маршрутамі Гродзенска­й вобласці”.

Напрыканцы мерапрыемс­тва хлопчыкі і дзяўчынкі далучыліся да флэшмобу, прысвечана­му любай Беларусі.

Святлана ГАНЧАРОВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus