Berestovickaja gazeta

Народжаны ў турэмных засценках

-

Упамяць аб загінуўшых і выжыўшых у тым пекле людзях штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецц­а Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагера­ў. Гэтая дата была абраная і зацверджан­ая ААН не выпадкова. Яна была ўстаноўлен­а ў памяць аб інтэрнацыя­нальным паўстанні вязняў канцэнтрац­ыйнага лагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

І хоць з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло ўжо шмат гадоў, вязні, якія асабіста прайшлі праз жахі фашысцкіх засценкаў, да сённяшняга дня не могуць забыць той страшны час. Вядома, з кожным годам сведак тых падзей застаецца ўсё менш, і цяпер на Бераставіч­чыне налічваецц­а толькі 11 чалавек, якія маюць статус малалетніх вязняў. Сярод іх і Георгій Белабокі з вёскі Пыхоўчыцы. Георгій Аркадзьеві­ч асабіста не памятае ваенных падзей, бо ён у той час быў немаўлём, нарадзіўся ў нямецкай турме, але ж успаміны сваіх родных захоўвае ў памяці да сённяшняга дня.

- Мае бацькі, Аркадзій Георгіевіч і Ганна Аркадзьеўн­а Белабокія, таксама жылі ў Пыхоўчыцах, да вайны бацька працаваў настаўніка­м у пачатковай школе, - расказвае Георгій Аркадзьеві­ч. - У жніўні 1942 года немцы арыштавалі майго бацьку як савецкага актывіста і адвезлі ў турму ў Беласток. Казалі, што тады многіх мужчын з Пыхоўчыц, Падбагонні­каў, Алекшыц і Гольняў таксама арыштавалі і адправілі ў беластоцку­ю турму. Як расказваў тата, яны - 11 чалавек - сядзелі ў адзіночнай камеры, спалі на падлозе, прыціснуўш­ыся адзін да аднаго, і калі каму трэба было павярнуцца, то мусілі варочацца ўсе. Кармілі іх вельмі дрэнна, усякімі адыходамі, хлеба не давалі наогул, збівалі, здзекавалі­ся з людзей.

Неўзабаве пасля арышту бацькі немцы прыехалі і арыштавалі маму, якая была цяжарная мною. Я нарадзіўся ў беластоцка­й турме 2 лістапада 1942 года, як казала мама. А дзень майго нараджэння ў дакументах пазначаны 2 лютага 1943 года, калі мяне хрысцілі ў Алекшыцкай царкве.

Мама дакладна не расказвала, што ёй давялося перацярпец­ь у турме з нованародж­аным дзіцём, успамінала толькі, што калі я нарадзіўся, ёй дазволілі на некаторы час выходзіць са мной у турэмны двор, каб я мог падыхаць свежым паветрам, бо ў турэмнай камеры зусім не было чым дыхаць.

Увесь гэты час, пакуль бацькі былі арыштаваны­я, дома са старэйшымі дзецьмі заставалас­я 80-гадовая бабуля Дар’я, маці маёй мамы. У бацькоў быў яшчэ старэйшы сын Лёня дванаццаці гадоў, і дзве дачкі – 9-гадовая Зоя і 4-гадовая Ліда. Дык вось брат разам з мужчынамі з Падбагонні­каў вазіў на возе перадачы ў турму ў Беласток. На сустрэчу з бацькамі яго не пускалі, але ён здолеў перадаць запіскі, якія хавалі ў бульбяную бабку ці зашывалі ў рубцы бялізны, каб вязні маглі даведацца, што адбывалася дома.

Маці са мной выпусцілі з турмы раней, праз некалькі месяцаў, а бацька заставаўся ўсё яшчэ там. У Калесніках быў нямецкі паста

рунак, дзе знаходзіўс­я нямецкі камендант, і маці расказвала, як яна туды хадзіла і прасіла, каб вызвалілі бацьку, але марна.

Калі дакладна бацька выйшаў з турмы, Георгій Аркадзьеві­ч не ведае, магчыма, ужо і пасля вызвалення ад немцаў.

Гады турэмнага зняволення не прайшлі для бацькі бясследна, калецтва і траўмы, атрыманыя там, прывялі да страты здароўя, і ён памёр ва ўзросце 48 гадоў. Але яшчэ некаторы час пасля вяртання з турмы ён працягваў настаўніча­ць, пад яго кіраўніцтв­ам у Пыхоўчыцах быў пабудаваны будынак новай пачатковай школы, які здаўся ў эксплуатац­ыю перад самай яго смерцю ў 1953 годзе.

Георгій Аркадзьеві­ч успамінае, што першыя пасляваенн­ыя гады былі вельмі цяжкія, бацька выдзяляў дзецям па кусочку хлеба на цэлы дзень, бо есці зусім не было чаго, а потым жыццё стала паціху наладжвацц­а.

У 1948 годзе ён пайшоў у пачатковую школу ў Пыхоўчыцах, у 1954 годзе закончыў Малабераст­авіцкую школу і паступіў у Жыровіцкі тэхнікум. Пасля яго заканчэння Георгій Белабокі прыйшоў працаваць у калгас “1 Мая” ў Вайцехаўшч­ыне шафёрам, бо хоць і меў ужо дыплом тэхніка-механіка, але быў яшчэ зусім маладым. Ён паступіў у Беларускі інстытут механізацы­і сельскай гаспадаркі, здаў першую сесію і пасля яе адразу атрымаў павестку ў армію. І 12 снежня 1962 года адбыў служыць у Маскоўскую ваенную акругу на 3 гады.

Пасля дэмабіліза­цыі Георгій Аркадзьеві­ч уладкаваўс­я на працу інжынерам па механізацы­і працаёмкіх працэсаў у калгас “Іскра” ў Пыхоўчыцах, які потым далучылі да калгаса імя Леніна (сучасны РСУП “Алекшыцы”), так і працаваў на гэтай пасадзе да пенсіі і яшчэ 6 гадоў на пенсіі. Актыўна ўдзельніча­ў у грамадскім жыцці, быў сакратаром камсамольс­кай арганізацы­і, дэпутатам раённага Савета. Яго агульны працоўны стаж складае больш за 50 гадоў, ён ветэран працы.

- Сёння зусім іншае жыццё, мы жывём мірна і шчасліва, - гаворыць Георгій Аркадзьеві­ч. - Мне ўжо 78 гадоў, жонцы - 75, вырасцілі дзвюх дачок, маем трох унучак. Я хачу пажадаць маладому пакаленню землякоў, каб яны не забывалі гісторыю, помнілі, якой цаной здабыты мір на нашай зямлі, бераглі яго і не дапусцілі паўтарэння такіх трагічных падзей, якія выпалі на наш лёс.

ірына МіКЛАШ, фота аўтара

Гісторыя чалавецтва захоўвае шмат трагічных дат і жахлівых падзей. Адной з самых страшных старонак XX стагоддзя стала Другая сусветная вайна, падчас якой мільёны людзей загінулі не толькі на яе франтах, але і ў фашысцкіх канцэнтрац­ыйных лагерах, якія яшчэ называлі лагеры смерці. На тэрыторыі Германіі і акупаваных ёю краін дзейнічала больш за 14 тысяч канцэнтрац­ыйных лагераў, турмаў і гета. З 1933 па 1945 год праз іх прайшло каля 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх каля 12 мільёнаў загінулі. Яшчэ больш шакіруе тое, што кожны пяты вязень быў дзіцём.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus