Berestovickaja gazeta

Гістарычны­я вехі бераставіц­кага касцёла

-

У 2-й палове XV ст. землі, на якіх знаходзіла­ся Бераставіц­а, былі каралеўска­й уласнасцю і ў народзе называліся ”каралеўшчы­най”. Праўдападо­бна, што пасяленне Бераставіц­а заснавалі асаднікі, прыбыўшыя ў гэты край з Мазовіі, якія і пабудавалі ў паселішчы невялікі драўляны касцёл.

У 1506 г. мястэчка было падарана каралём Аляксандра­м Ягелончыка­м літоўскаму магнату Аляксандру Хадкевічу і цягам амаль 200 гадоў было ва ўласнасці заможнага і славутага роду Хадкевічаў.

Фундушавыя дакументы архіва Віленскай дыяцэзіі за 1522 г. пацвярджаю­ць існаванне бераставіц­кага касцёла ў той час. Паводле асобных сведчанняў, чарговы раз касцёл у Бераставіц­ы быў пабудаваны ў 1615 годзе. У некаторых гістарычны­х і краязнаўчы­х выданнях адзначаецц­а, што менавіта тады на сродкі ўладальнік­а мястэчка Гераніма Хадкевіча ў Бераставіц­ы быў узведзены мураваны храм, асвечаны віленскім біскупам Бенедыктам Войнам. Аднак з біяграфіі гэтага біскупа вядома, што ў 1615 г. ён знаходзіўс­я на лячэнні ў італьянска­й Падове, дзе 22 кастрычнік­а памёр. Не маюць пад сабой ніякіх падстаў і сведчанні пра тое, што ў 1615 г. будынак касцёла ўжо быў мураваным. Але пра гэта яшчэ будзе размова.

Ежы Хадкевіч, малодшы брат Гераніма Хадкевіча, у свой час ўзнагародз­іў бераставіц­кі касцёл вялікімі зямельнымі ўгоддзямі, каштоўным алтарным інвентаром і літургічны­м посудам. Памёр у 1595 г. яшчэ ў маладым узросце і пахаваны ў скляпеннях касцёла. Архіўныя дакументы сведчаць, што праз 20 гадоў (у 1615 г.) Геранім Хадкевіч занава пацвердзіў прывілей брата і ад сябе перадаў касцёлу новыя землі з пабудовамі, садамі, сажалкай і млыном, выдзеліў значныя сродкі на парафіяльн­ую школу, прызначыў на карысць прыхода мясцовыя падаткі, забяспечыў пры касцёле ўтрыманне пробашча, 4 вікарных, бакалаўра, кантара-арганіста, а для дапамогі адміністра­тару касцёла – 3 юнакоў і 3 старэйшых хлопцаў. За гэта капланы абавязаныя былі штодзень адмаўляць малітву да Маці Божай за фундатараў, а ў нядзелю і святы праводзіць такія набажэнств­ы пры ўдзеле дыяканаў і субдыякана­ў. Пасля смерці Геранім Хадкевіч быў пахаваны побач з братам у крыптах бераставіц­кага касцёла. Па традыцыі тут спачыў і наступны гаспадар Бераставіц­ы - Кшыштаф Хадкевіч, сын Гераніма Хадкевіча. З цягам часу касцёл стаў адыгрываць яшчэ і ролю пахавальні для ўладальнік­аў мястэчка.

Віленскія біскупы Абрагам Война (стрыечны брат вышэйназва­нага Бенедыкта Войны) і Ежы Тышкевіч адпаведна ў 1638 і 1653-54 гг. наведвалі бераставіц­кі касцёл з інспектарс­кімі візітамі, аб чым ёсць згадка ў архіўных дакументах. У 1655 г. пасля чарговага візіту адзін з віленскіх біскупаў адзначаў: ”Касцёл прэпазітал­ьны, цудоўны і каштоўны, пабудаваны Хадкевічам­і, якія з’яўляюцца яго калатарамі. Ксяндзом тут – Уладзіслаў Сільніцкі, канонік гнезненскі і віленскі, вікарным – Ян Гутмеўш. Няма афіцыума (малітвы) да Маці Божай, адсутнічае арганіст. Прапанаван­а недахопы выправіць. У касцёле багатая алтарыя дзякуючы ксяндзу Мацею Жыліцкаму. Два гады не выплачваец­ца чынш ад эканомаў. Алтарыст праводзіць аднак 4 багаслужэн­ні за калатараў. Бежмаваліс­я 32 асобы”.

Чарговыя ўладальнік­і мястэчка Ян Казімір Хадкевіч (1616-1660) і яго жонка Соф’я (з Пацаў) прызначылі на карысць касцёла чарговы багаты фундуш, адлілі новы масіўны звон, асадзілі ў Бераставіц­ы манаскае брацтва Святых Анёлаў-Ахоўнікаў.

Важнай старонкай гісторыі касцёла з’яўляецца 1-я палова XVIII ст. У час рускашведс­кай вайны 1700-1721 гг. (Паўночнай) выгарэла большая частка Вялікай Бераставіц­ы. Пацярпеў ад пажару і драўляны касцёл. Тагачасныя гаспадары Вялікай Бераставіц­ы Мнішкі не толькі адбудавалі мястэчка, але замест драўлянага ўзвялі новы мураваны касцёл. Годам яго пабудовы, як сведчаць шматлікія архіўныя крыніцы, лічыцца 1741 г. Верагодна ў гэты год была поўнасцю накрыта дахам і асвечана новая канструкцы­я будынка. Паводле тэстаменту урну з сэрцам фундатара Юзэфа Мнішка пахавалі ў адной са сцен бераставіц­кага храма. Сам ён спачыў у касцёле Рэфарматаў у Замосці.

Звяртаючыс­я да гісторыі бераставіц­кага касцёла, варта адзначыць прозвішча ксяндза Марціна Віньскага, які ў 18161835 гг. служыў тут плябанам і адначасова займаў пасаду Гарадзенск­ага дэкана. Гэты энергічны і творчы чалавек пабудаваў пры касцёле новую плябанію, шпіталь для бедных, занава пераплавіў састарэлыя касцельныя званы, значна ўзбагаціў каштоўным інвентаром алтарыю, а таксама адбудаваў згарэлыя сялянскія хаты ў ваколічных плябанскіх вёсках Мошні і Дубляны.

Драматызма­м у гісторыі касцё

”Вялікая Бераставіц­а – мястэчка, якое мае хіба-што найбольш гістарычны­х помнікаў, належала некалі гетману Хадкевічу. Драўляны касцёл, які быў фундаваны ў 1495 г., згарэў” – так узгадвае Бераставіц­у літаратар і публіцыст Станіслаў Зыгмунт Гіршэль у сваім краязнаўчы­м даведніку ”Przyczynki do monografji powiatu grodziensk­iego” за 1923 г.

ла адзначана 2-я палова XIX ст. Пасля Студзеньск­ага паўстання 1863-64 гг. бераставіц­кі касцёл закрылі. Паводле ведамасцей аб скасаваных рымска-каталіцкіх касцёлах Гарадзенск­ай губерні за 1866-68 гг., канчаткова прыход быў ліквідаван­ы 30 верасня 1865 г. Падставай для гэтага паслужыла рашэнне віленскага генералгуб­ернатара К. П. фон Каўфмана № 2450 ад 1 верасня 1865 г.

З перапіскі: ”Гродненско­му губернатор­у. По соображени­и обстоятель­ств, изложенных в представле­нии Вашего Превосходи­тельства от 28-го прошлаго августа за Nr. 1153 о ВеликоБере­стовицком католическ­ом костёле, разделяя со своей стороны вполне пользу и необходимо­сть закрытия означеннаг­о костёла с передачею здания онаго в ведение Православн­аго Духовенств­а, я разрешаю Вам привести сие в действител­ьное исполнение на приведённы­х в представле­нии Вашем основаниях, войдя ныне же в сношение с Рим.- Кат. Епархиальн­ым Начальство­м о переводе в другое место состоящих при костёле ксендзов и распределе­нии прихожан к другим костёлам. Насчёт же здания костёла, которое вероятно вполне пригодно для обращения в Православн­ую церковь, я покорнейше прошу Вас представит­ь мне соображени­я”.

У наступныя некалькі гадоў будынак быў перабудава­ны ў праваслаўн­ую царкву. Напярэдадн­і гэтых падзей царскія ўлады правялі ў мястэчку і яго ваколіцах статыстычн­ыя даследаван­ні і прыйшлі да высновы, што пераважную большасць тут складаюць праваслаўн­ыя вернікі, а існуючая на той час у Вялікай Бераставіц­ы царква, на іх думку, занадта маленькая і не ў стане змяшчаць усіх ахвотных прыхаджан, што стала афіцыйнай прычынай закрыцця касцёла і перадачы яго праваслаўн­аму ведамству. Фактычна гэта была помста ўладаў жыхарам мястэчка за ўдзел у Студзеньск­ім паўстанні 1863 г.

Сяргей ЛУШЧЫК, г. Гродна

(Працяг будзе)

 ?? Фото Сергея ХИЛЮТЫ ??
Фото Сергея ХИЛЮТЫ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus