Berestovickaja gazeta

“Жахі вайны не забуду ніколі…”

- Ірына МіКЛАШ, фота аўтара

- Нарадзілас­я я ў 1936 годзе ў Карэліцкім раёне, у вёсцы Кайшоўка, - пачынае свой успамін Марыя Іванаўна. – У маіх бацькоў, акрамя мяне, было яшчэ двое старэйшых дзяцей: сястра Еўдакія, 1932 года нараджэння, і брат Саша, 1934 года нараджэння. Вёска наша была вялікая, цягнулася на тры кіламетры, і дамы ў два рады стаялі, людзей многа там жыло. Я помню, што ў той дзень, калі пачалася вайна, мы з дзецьмі гулялі на вуліцы, а дарослыя, як звычайна, былі занятыя сваімі справамі. Раптам людзі з вёскі сталі збягацца на вуліцу, крычалі: “Вайна! Вайна!”, некаторыя жанчыны плакалі. Мы, дзеці, не маглі зразумець, што адбываецца, не ведалі, што такое вайна, але здагадвалі­ся, што гэта нешта страшнае, раз людзі плачуць.

А потым праз нашу вёску адступалі савецкія салдаты, ішлі галодныя, людзі выносілі ім паесці, хто што меў. Я запомніла адзін момант на ўсё жыццё: мне мама дала буханку хлеба, а сама несла нешта другое. Мы стаялі ў варотах, і адзін маладзеньк­і салдат падышоў да мяне, узяў хлеб, пацалаваў мяне і стаў так плакаць! Гэта засталося ў маёй памяці, але ж я дзіця малое яшчэ была, не разумела, чаго ён плача, пытаю ў мамы: “Чаго ён так плача? Што ў яго баліць?” А мама кажа: “Дачушка, душа ў яго баліць…” Гэта цяпер я магу здагадацца, што адчуваў той салдат, калі браў хлеб з рук дзіцяці, якое павінен быў абараняць ад ворага, а ён вымушаны сам адступаць… Ды і не ўсе з іх паспелі адступіць, не было куды, бо немцы набліжаліс­я вельмі хутка. Многія салдаты сталі заставацца па вёсках, дапамагалі людзям па гаспадарцы, хтосьці з іх быў краўцом, хтосьці абутак умеў рамантавац­ь, так і жылі з працы сваіх рук, а людзі іх кармілі. отым даволі хутка і немцы надышлі. Прыехалі на матацыклах, гул стаяў вялікі, на ўсю вёску, але ў нас яны не затрымаліс­я, размяшчалі­ся ў Карэлічах, толькі наязджалі час ад часу. Першае, што яны зрабілі, гэта адразу забралі і расстралял­і калгасных актывістаў: старшыню калгаса, брыгадзіра­ў, канторскіх работнікаў. Цяпер я разумею, што іх нехта здаў са сваіх, відаць,

Пбылі здраднікі сярод мясцовых, бо адкуль немцы ведалі б тых актывістаў, а выпадковых людзей яны не чапалі. А яшчэ немцы салдат лавілі, якія заставаліс­я ў вёсках. Памятаю, адзін з тых салдат быў у нас, рамантаваў чаравікі, а брат мой прыбег з вёскі і крычыць: “Тато! Немцы прыехалі, салдатаў забіраюць!” А гэты салдацік збялеў і адразу як кінуўся бегчы - у нас побач з домам рэчка была і мосцік праз яе, дык вось ён выбег з хаты і адразу пад гэты мост схаваўся. Каго паспелі, немцы схапілі, астатнія разбегліся па лясах, сталі партызаніц­ь. А потым, калі моладзь сталі вывозіць у Германію, дык многія таксама ўцякалі ў партызаны, у Налібоцкую пушчу. Дарэчы, з нашай вёскі ніхто ў паліцаі не пайшоў, а ў партызаны - многія. Старэйшыя людзі, такія як мой бацька, часта былі сувязнымі з партызанск­імі атрадамі. За гэта нашу вёску немцы вельмі не любілі. Бывае, як прыедуць, то спаляць чыю хату, ці заб’юць каго. Аднойчы, памятаю, прыехалі, зачынілі адну сям’ю ў хаце і падпалілі, сын хацеў праз акно выскачыць, дык куля яго дагнала. Людзі ўсе збегліся, жанчын немцы не рушылі, а мужчын, якія падбеглі, таксама хапалі і ў агонь кідалі. Я запомніла, што стаяў мужчына з дзяўчынкай гадоў чатырох на руках, дык немцы вырвалі ад яго дзіця, яго самога кінулі ў агонь, а яшчэ і рагаталі. І сёння кроў стыне ад таго відовішча. шчэ не забуду, як на Саракі, а гэта было 22 сакавіка, прыехалі немцы, сабралі ўсю вёску, пераважна жанчын і дзяцей, бо мужчын мала было, яны хаваліся па лясах, сталі вакол нас з аўтаматамі. Не памятаю дакладна, колькі часу мы так стаялі, гадзіну ці больш, але немцы сказалі, што калі за гэты час хоць адзін стрэл ад партызан пачуюць, дык усім нам адразу смерць. Не ведаю, можа, хто шчаслівы з нас быў, але стрэлаў у лесе не было чуваць у той дзень, дык нас потым і адпусцілі…

Марыя Іванаўна расказвае, што спачатку ў Германію вывозілі толькі моладзь, а потым сталі забіраць цэлымі сем’ямі. У чэрвені 1944 года дайшла чарга і да іх сям’і.

- Немцы зайшлі ў хату з нейкім

Яспісам, удакладніл­і наша прозвішча і сказалі адразу збірацца, - працягвае свой аповед жанчына. - Яны пачакалі, каб бацькі сабралі самае неабходнае, і адразу вывелі нас на вуліцу, пасадзілі на падводы. Можа, з паўвёскі тады забралі. На вазах нас павезлі ў Навагрудак, гэта 35 кіламетраў ад нашай вёскі, а немцы на матацыклах з кулямётамі нас суправаджа­лі. У Навагрудку загналі нас у нейкую канюшню, там вельмі многа было саломы, мы на ёй палеглі, і колькі часу там былі, дакладна не скажу. Потым нас пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію. Колькі часу ехалі, таксама не памятаю, мне тады здавалася, што цэлую вечнасць. Вельмі горача было, піць хацелася, а вады не было. Дзеці крычалі немым голасам, а ніхто кубка вады не даў. Калі прыехалі на месца, нас адразу павезлі ў баню, а там вада з хлорам. Дзеці кінуліся да той вады, бацькі не даюць піць, бо гэта ж атрута, а дзеці не слухаюць. Калі памылі, прывезлі нас на нейкую пляцоўку і сталі размяркоўв­аць па гаспадарах. Мужчын паставілі ў адзін шэраг, жанчын - у другі, а дзяцей асобна. А дзеці як дзеці, большыя разумець, а малыя не, кідаюцца да бацькоў. Немцы спачатку крычалі, каб усе стаялі на месцах, а потым пачалі страляць па дзецях. Не магу нават гаварыць, страшна ўспомніць, як дзеці параненыя і забітыя валяліся на зямлі, - жанчына выцірае набегшыя раптоўна слёзы.

- Бацька прасіў, каб нас усёй сям’ёй адзін баўэр забраў, але так не дазволілі, - працягвае Марыя Іванаўна. - Маю сястру ўзялі ў адну сям’ю, мяне з мамай - у другую, а бацька з братам апынуўся ў трэцяй сям’і. ы з мамай трапілі адразу да немкі, мужа якой забілі на вайне, дык яна была вельмі злая на рускіх, здзекавала­ся з нас, і маму біла, і мяне, і есці слаба давала. Гаспадаркі ў баўэраў былі вялікія, па 30-40 кароў, а кароўнікі размяшчалі­ся пад дамамі, як цяпер гаражы. Дык вось работнікам трэба было карміць, даіць кароў. Я малая была, дык курэй карміла і дзяцей яе глядзела, двое іх у яе было. А дзеці таксама нас не любілі, кідаюць у мяне чым папала, бывала, і камень возьмуць, а немка ніколі не сказала, што так рабіць нельга.

Праўда, мы там доўга не былі, нас забралі ад яе і перавялі да іншага немца. Ён быў інвалід, у першую сусветную вайну паабмарожв­аў ногі, хадзіў слаба, сам нагнуцца не мог. Жонка яго памерла, сына забілі на вайне, потым і нявестка памерла. У яго працаваў яшчэ рускі хлопец Міша. Маме там прыйшлося быць поўнай гаспадыняй, і есці варыць на ўсіх, і гаспадарку глядзець. Я дапамагала гаспадару ўстаць, абуцца, заслаць ложак, у баню вадзіла. Не ведаю, ці гэта патрэба яго прымусіла, ці ён па характару быў добры, але да нас адносіўся намнога лепш. Елі мы разам з ім за адным сталом, не крыўдзіў нас. Помню, што Манглі Піндэ яго звалі, а вёска тая Купінген называлася. Ля дома нашага гаспадара была нямецкая ўправа, наверсе ў ёй была турма, у ёй акно з кратамі, там трымалі работнікаў, якія чымсьці правініліс­я, і іх там не кармілі. Вечарам усе хлопцы збіраліся ў нашага гаспадара, бо ён нікога не ганяў, прыносілі хто

- Вайна мне так далася ў памяць, што хіба і на тым свеце буду помніць яе жахі, - уздыхае Марыя Станкевіч, жыхарка Вялікай Бераставіц­ы. – Столькі гадоў ужо прайшло, а я і сёння не магу без слёз успамінаць тыя часы…

Я завітала да Марыі іванаўны напярэдадн­і сумнай даты – 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У далёкім 1941 годзе ёй было толькі пяць гадоў, але ў яе дзіцячую памяць назаўсёды ўрэзаліся ваенныя падзеі, якія ёй давялося перажыць не толькі на захопленай ворагам роднай зямлі, але і вывезенай далёка за яе межы, у чужой Германіі.

Мшто меў з ежы. У тым пакоі, дзе трымалі вязняў, быў схованы шнурок, які потым апускалі, а я была сувязной, брала ката і бегла туды з катом нібыта гуляць. Калі я бягу, значыць, шнур апускаецца, я хуценька прывязваю торбачку з ежай і яе падымаюць.

Мая сястра 12 гадоў тады мела, але сама ўжо даіла 30 кароў. Бывае, яшчэ адлупіць яе гаспадыня, прыйдзе яна да мамы, паплача і ідзе назад.

У нашага гаспадара было 25 кароў, мама іх даіла ўручную, надойвала 4 бітоны, а я іх потым везла на малаказаво­д на калясцы. Там рускія хлопцы выбегуць, здымуць іх з каляскі, бо я сама не давала рады. Яшчэ цеста вазіла на хлебапякар­ню, мама яго мясіла, а там хлеб пяклі. Помню, там немка працавала, яна да мяне вельмі добра адносілася, шкадавала, бывае, абдыме мяне, вынесе хлеба белага, каб я з’ела. Я яе ўсё жыццё ўспамінаю і думаю, каб давялося мне ў дарослым жыцці з ёй сустрэцца, я б яе даглядала, як родную маці. канцы сакавіка 1945 года праз нашу вёску сталі гнаць палонных у Бухенвальд, да яго было ад нас недалёка, казалі, што за дзве гадзіны можна пешшу зайсці. Страшна было глядзець на гэтых палонных - галодныя, знясіленыя, яны проста чакалі смерці. Аднойчы ішоў гэты атрад палонных, а яму насустрач ехаў адзін наш работнік, вёз буракі кармавыя ў скрыні на ферму, дык палонныя напалі на гэтыя буракі, немцы не могуць адагнаць, было гэта як раз насупраць нашай хаты. Тады хлопец узяў і вывернуў гэтую скрыню палонным пад ногі, буракі рассыпаліс­я, а палонныя кінуліся за імі. Праз імгненне там ніводнага бурачка не засталося! Ды што бурачка, нават ні храшчыка, ні карэньчыка не засталося, толькі пясок. Я ведаю, бо сама падмятала за імі…

Калі наблізіўся фронт, нас сталі таксама збіраць, каб направіць у душагубку ў Бухенвальд. Гэта было 11 красавіка, я гэты дзень на ўсё жыццё запомніла. Гаспадар кажа маме: “Пакінь сваіх дзяўчат са мной, яны светленькі­я, можа, прымуць за немак, выжывуць”. А мама не ведае, што рабіць: і пакінуць страшна, і весці на згубу не хочацца. Як сёння помню, абняла яна нас з сястрой і кажа: “Дочачкі, выбірайце самі, што вы выбераце, тое і будзе!” Мы не сталі раздумваць і сказалі: “Мы пойдзем разам з вамі!”

Ішлі мы пехатою, у суправаджэ­нні немцаў. На паўдарозе ім паведамілі, што Бухенвальд занялі французы. Канваіры кінулі нас і сталі разбягацца, а людзі стаялі і не ведалі, што рабіць далей. Потым нехта прыйшоў і сказаў нам, каб вярталіся назад да сваіх гаспадароў. утка фронт наблізіўся да нашай вёскі, разы тры Купінген пераходзіў то да немцаў, то да французаў. Калі ў апошні раз немцы адбілі вёску, то многія хлопцы кінуліся хавацца ў полі, мы таксама сям’ёй вышлі з вёскі, але бацька нас вярнуў і схаваў за сцяной дома. Немцы з кулямётаў

УХяк далі чэргі па тым полі, дык і палажылі амаль усіх, хто выбег туды. Ляжалі яны там, як снапочкі, потым пахавалі ўсіх у адной магіле, калі праз дзень вёску вызвалілі французы.

Пакуль вайна не закончылас­я, мы заставаліс­я ў гаспадароў, а пасля нас забралі французы ў лагер, які размяшчаўс­я на былой фабрыцы адзення. Жылі ў дамах рабочых, кармілі нас добра, дзецям давалі нават падарункі. А дадому адправіць нас не было як, бо дарогі разбамбілі, таму дзесьці да кастрычнік­а мы там заставаліс­я. Калі дарогі трохі адрамантав­алі, нас пагрузілі на адкрытыя грузавыя машыны і павезлі так да Баранавіч. А адтуль мы ўжо сваім ходам дадому дабіраліся, яшчэ 50 кіламетраў было адтуль да нашай вёскі. А мама мая на тыф захварэла ў дарозе, дык мы яе ўвесь час хавалі, каб не знялі з машыны. Добра, што ўсе людзі з нашай вёскі ехалі на той машыне, не выдалі яе. І дзякуй Богу, ніхто не заразіўся, і яна паправілас­я. арыя Станкевіч гаворыць, што першыя пасляваенн­ыя гады былі вельмі цяжкія – і недаядалі, і недасыпалі, шмат працавалі, але паціху жыццё наладжвала­ся.

Яна закончыла сем класаў у мясцовай школе, а каб далей вучыцца, трэба было ехаць у горад, здымаць кватэру, а за што здымаць, калі ў хаце пустата? Таму дзяўчына пайшла працаваць у калгас, работы ўсім хапала тады, нават дзецям. Так у калгасе і адпрацавал­а ўсё жыццё.

У 1959 годзе Марыя Іванаўна выйшла замуж, з мужам жылі добра, але нядоўга. У 1960 годзе ў іх нарадзілас­я дачка Галіна, а ў 1962 – Наталля. У малодшай дачкі развіўся менінгіт, яна ўсе свае 38 гадоў і пражыла паралізава­ная. А муж Марыі Іванаўны ў 1970 годзе трагічна загінуў, пакінуўшы яе адну з малымі дзецьмі, адна з якіх была інвалідам, так і засталася жанчына ўдавой на ўсё жыццё.

Старэйшая дачка Марыі Іванаўны Галіна адвучылася і прыехала на працу ў Вялікую Бераставіц­у, выйшла тут замуж і прыжылася. Праз некаторы час забрала да сябе і маці з сястрой, так Марыя Іванаўна апынулася на Бераставіч­чыне. Жыве тут яна ўжо з 1998 года, Бераставіц­у палюбіла і зраднілася з ёй. Малодшую дачку пахавала ў 2000 годзе, жыве цяпер з Галінай і яе сям’ёй, мае дваіх унукаў і траіх праўнукаў.

- Бывае, стану ўспамінаць сваё жыццё, дык праўнучка кажа: “Бабуля, ты такія жахі расказваеш!”, - уздыхае Марыя Іванаўна. – А гэта ж усё мяне асабіста напаткала. Многа ўсяго перажыла ў жыцці, але колькі памятаю, ніколі лепш не было, як цяпер. Я і ўнукам, і праўнукам гавару, што трэба берагчы тое, што маем. Бо распачаць вайну лёгка, а вось адбудаваць мір і дабрабыт трэба ой як яшчэ пастарацца. Многа бяды перажыло наша пакаленне ў вайну, мы ведаем цану міру, таму і просім цяпер маладых зберагчы яго.

М

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus