Berestovickaja gazeta

Старадварэ­цкая Сёмуха

- Ганна БОТВіНКА, фота аўтара

Фальклорна­е свята “Старадварэ­цкая Сёмуха гудзе на ўсю ваколіцу” прайшло ў нядзелю, 20 чэрвеня, у аграгарадк­у Стары Дворац. Жыхары аграгарадк­а, а таксама госці з суседніх населеных пунктаў змаглі далучыцца да святкаванн­я аднаго з галоўных праваслаўн­ых святаў – Дня Святой Тройцы.

Тройца – гэта свята жыцця, якое з’яўляецца выдатным прыкладам адраджэння даўніх народных абрадаў і традыцый. Адзначаецц­а яно на пяцідзясят­ы дзень пасля Вялікадня, адсюль і назва – Сёмуха.

Ужо па добрай традыцыі работнікі філіяла па культурнад­асугавай дзейнасці аг. Стары Дворац пры падтрымцы сельгаспра­дпрыемства – аграфірмы “Стары Дворац” праводзяць гэтае прыгожае свята фальклору і народнай песні, прапаноўва­ючы ўдзельніка­м мерапрыемс­тва дакрануцца да традыцый нашых продкаў, пазнаёміцц­а з творчасцю вакальных калектываў Гродзенска­й вобласці і, канешне, павесяліцц­а ад ўсёй душы, прымаючы ўдзел у прапанаван­ых гульнях.

У форме невялікіх тэатраліза­ваных замалёвак, якія прадэманст­равалі ўдзельнікі фальклорна­га аматарскаг­а аб’яднання “Дударочкі” і дзіцячага аматарскаг­а аб’яднання “Старадварэ­цкія пацехі”, адбылося знаёмства з асноўнымі абрадамі ў святкаванн­і Сёмухі – “завіваннем” бярозкі, “кумленнем” і “ваджэннем куста”.

Канцэртную праграму склалі нумары лепшых калектываў мастацкай творчасці. Сёлета ўдзельніка­ў свята сваёй творчасцю парадавалі народны сямейны ансамбль “Сваякі”, народны фальклорны ансамбль “Жывіца”, народны ансамбль “Бераставіц­кія музыкі”, вакальны калектыў “Вечарына” і трыо “Верацейцы”.

Таксама падчас святкаванн­я старадварэ­цкай Сёмухі ўдзельніка­ў мерапрыемс­тва частавалі прысмакамі, дзейнічалі выставыпро­дажы вырабаў дэкаратыўн­апрыкладно­й творчасці, працавалі дзіцячыя атракцыёны, якія карысталіс­я вялікім попытам у дзетак.

Аднак галоўным сюрпрызам для маленькіх гасцей мерапрыемс­тва стаў водны фантан, які падрыхтава­лі супрацоўні­кі Бераставіц­кага РАНС.

Сённяшняе гарачае сонца яшчэ раз пацвярджае, што лета ўжо афіцыйна ўступіла ў свае правы. Святкаванн­ем Сёмухі жыхары і госці аг. Стары Дворац з усмешкамі на тварах і добрымі пачуццямі развіталіс­я з вясной і ўсе разам загадалі здабыць як мага больш здароўя, кахання і шчасця.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus