Berestovickaja gazeta

Паважаныя бераставіч­ане!

-

16 лiпеня мы адзначаем Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Праходзяць гады, дзесяцігод­дзі, змяняюцца пакаленні, але гэтая дата застаецца ва ўдзячнай памяці жыхароў раёна сімвалам гераізму, мужнасці, стойкасці і патрыятызм­у, найвялікша­га самаахвяра­вання дзеля Вялікай Перамогі над ворагам.

Сёння перш за ўсё ўспамiнаем тых, хто не вярнуўся з фронта, хто загiнуў, абараняючы зямлю сваiх продкаў.

Нiзкi паклон ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны за мiр на нашай зямлі.

Шчырая падзяка бераставіч­анам, якiя сваёй працай адрадзiлi разбураную вайной гаспадарку.

Сёння Бераставіч­чына стала адным з утульных і прыгожых куткоў Беларусі. Тут жывуць выдатныя людзі, якія паважаюць традыцыі і гісторыю роднага краю, тыя, хто любіць сваю малую радзіму, дорачы ёй свае таленты і сардэчную цеплыню.

Дзякуем усім, хто сваёй паўсядзённ­ай працай спрыяе развіццю раёна.

Жадаем здароўя, шчасця і дабрабыту пад мірным небам Беларусі!

Бераставіц­кі раённы выканаўчы камітэт Бераставіц­кі раённы

Савет дэпутатаў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus