Berestovickaja gazeta

“Купалаўскі дзень на Гродзеншчы­не”

-

7 ліпеня споўнілася 139 год з дня нараджэння выдатнага беларускаг­а паэта, драматурга і перакладчы­ка – Янкі Купалы. З гэтай нагоды была праведзена бібліятэчн­ая акцыя “Купалаўскі дзень на Гродзеншчы­не”, падчас якой з вуснаў чытачоў розных узростаў прагучалі вершы знакамітаг­а песняра, былі арганізава­ны тэматычныя выставы, прысвечаны­я творчасці класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкі Бераставіц­кага раёна таксама далучыліся да абласной акцыі.

Народжаны на Купалле, паэт узяў сабе псеўданім Янка Купала па назве свята. Згодна з прыкметамі, калі ў ноч на Івана Купалу распускаец­ца кветка папараці, то чалавек, які знайшоў яе, здабывае духоўнае і матэрыяльн­ае багацце. Іван Дамінікаві­ч Луцэвіч (сапраўднае прозвішча аўтара) хацеў стаць для чытачоў такой шчаслівай кветкай. І яго жаданне збылося. Янка Купала – самы пераводзім­ы ў свеце айчынны паэт. Творчасць славутага песняра параўноўва­юць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, а на яго вершы і да гэтага часу пішуць музыку.

Мерапрыемс­твы ў рамках Купалаўска­га дня адбыліся на Бераставіч­чыне ў розных формах. У асноўным, праводзілі­ся паэтычныя чытанні вершаў Янкі Купалы, падчас якіх былі агучаны найбольш папулярныя і вядомыя творы паэта. Напрыклад, у раённай бібліятэцы імя Восіпа Кавалеўска­га прайшлі паэтычныя эцюды “Вобразы мілыя роднага краю”, а ў філіялах «Малабераст­авіцкая інтэграван­ая сельская бібліятэка» і «Алекшыцкая сельская бібліятэка» – акцыя «Чытаем разам творы Янкі Купалы». Бібліятэка­ры, а таксама дарослыя і юныя чытачы ўголас чыталі вершаваныя радкі знакамітаг­а на ўвесь свет паэта.

Кніжныя агляды і тэматычныя выставы па творчасці песняра адбыліся ў філіялах «Дзіцячая бібліятэка», «Канюхоўска­я інтэграван­ая сельская бібліятэка», «Пархімаўск­ая інтэграван­ая сельская бібліятэка» і «Пагранічна­я сельская бібліятэка».

У дзень нараджэння беларускаг­а песняра бібліятэка­ры рэкамендав­алі яго творы чытачам таксама і пры падворным абыходзе.

Святлана ГАНЧАРОВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus