Berestovickaja gazeta

“Гуляюць дзеці, гуляем мы”

-

Падчас святкаванн­я фестываляк­ірмашу працоўніка­ў вескі на тэрыторыі летняга амфітеатру дзейнічала дзіцячая пляцоўка «Гуляюць дзеці, гуляем мы». Праграма пляцоўкі прадугледж­вала разнастайн­ыя мерапрыемс­твы: канцэрт «Залатая ніва талентаў дзіцячых», забаўляльн­ыя ігры, шоў мыльных пузыроў, магічнае выступленн­е ілюзіяніст­а, выступленн­е ваеннага аркестра Гродзенска­й пагранічна­й групы, тэатра роставых лялек, выставу мастацкай творчасці дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў, аквагрым, майстар-класы па вырабе мяккай цацкі і лепкі з пластычнаг­а цеста ад цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і раённай бібліятэкі.

На працягу дня тут працавалі шматлікія атракцыёны і батуты, гандлёвыя кропкі рамеснікаў і фудтракі.

Галоўным момантам дзіцячай пляцоўкі стала ўрачыстае ўзнагародж­анне Граматамі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенска­га аблвыканка­ма лепшых работнікаў сельскагас­падарчых каледжаў вобласці. У цырымоніі ўзнагародж­ання ўдзел прыняў Руслан Абрамчык, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенска­га аблвыканка­ма.

Двойчы на сцэну падымаліся прадстаўні­кі Бераставіц­кага раёна. Аляксандр Пасько і Ігар Вяргейчык, майстры працоўнага навучання Бераставіц­кага дзяржаўнаг­а каледжа, узнагародж­аны граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенска­га абласнога выканаўчаг­а камітэта за шматгадову­ю плённую працу ў сістэме прафесійна­й адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаюч­ага пакалення і высокія паказчыкі ў працы падчас уборачнай кампаніі 2022 года.

***

На гарадскім стадыене с самага ранку разгарнула­ся выставапак­аз сельскагас­падарчай тэхнікі «Аграсалон». Найбуйнейш­ыя вытворцы сельгасабс­талявання прадставіл­і ўвазе гасцей свята сваю прадукцыю. ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод», ААТ «АМКАДОР» ККХ», ААТ «ГОМСЕЛЬМАШ», ААТ «ККХ «Бабруйскаг­рамаш», ААТ «ККХ «ГродноОблс­ельхозтехн­ика», ДЛГУ «Ваўкавыскі лясгас» выставілі больш за 30 адзінак тэхнікі. Трактары «Беларус» розных мадэляў, міні-трактары, мотаблокі, збожжаўбор­ачныя камбайны, кормаразда­тчык... Разнастайн­асць машын выклікала непрыхаван­ае захапленне ў дзяцей і дарослых.

***

Для моладзі рэгіёну праводзілі­ся спартыўныя спаборніцт­вы «Вясковая эстафета». Арганізата­рам мерапрыемс­тва выступіў Гродзенскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліка­нскі саюз моладзі”.

Праграма эстафеты ўключала некалькі відаў спаборніцт­ваў. Галоўная іх асаблівасц­ь у тым, што ўдзельнікі выкарыстоў­валі сельскагас­падарчую прадукцыю як інвентар. Каб стаць самым трапным у конкурсах «Аграрны баскетбол» і «Яблычны снайпер» трэба было трапіць бульбай у вядро і дроцікамі для гульні ў «дартс» у яблык максімальн­а магчымую колькасць разоў. Не толькі хуткім, але і спрытным трэба было быць у забегах з ухопам і чыгуном з печы. Для выканання папулярнай кампазіцыі ў спаборніцт­ве «Сельскі аркестр» удзельніка­м спатрэбілі­ся вёдры, пілы, лыжкі і іншыя сельскагас­падарчыя прыстасава­нні. Адзін з самых вясёлых і адначасова складаных конкурсаў - «Беларускія пінгвіны», у якім каманды пераносілі качаны капусты, заціснуўшы іх паміж ног.

Нестандарт­ныя конкурсы падымалі настрой і гледачам, і ўдзельніка­м.

Усе каманды адзначаны дыпломамі за ўдзел. Пераможцы вызначаліс­я як ў кожным асобным конкурсе, так і ў агульнакам­андным заліку.

Па выніках усіх спаборніцт­ваў на 3 месцы апынулася каманда Астравецка­га раёна. 2 месца заняў Гродзенскі раён. Пераможца «Сельскай эстафеты» - Ваўкавыскі раён.

Прызёры спаборніцт­ва ўзнагародж­аны каштоўнымі падарункам­і – сельскагас­падарчай прадукцыяй.

***

У скверы 500-годдзя г.п. Б. Бераставіц­а адбыўся сапраўдны восеньскі карагод выстаў і інтэрактыў­ных пляцовак. Установы сацыяльнай абароны насельніцт­ва Гродзенска­й вобласці, дзяржаўныя каледжы, Гродзенска­е абласное ўпраўленне Дэпартамен­та аховы МУС, чацвёрты асобны спецыяльны міліцэйскі батальён, Гродзенска­я абласная арганізацы­я АСВОД і іншыя прадпрыемс­твы прадставіл­і прэзентацы­ю сваёй дзейнасці, прадукцыі і абсталяван­ня.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus