Berestovickaja gazeta

Песня жыць дапамагае

-

Крэслы і прайгравал­ьнік “Радыёла” – вось і ўсё, што было напачатку ў клубе. Але быў энтузіязм і вялікае жаданне дарыць радасць і пазітыў вяскоўцам.

Танцавалі пад пласцінкі, было шматлюдна і весела. Моладзь збіралася з усёй акругі, прыязджалі на танцы нават з Вярэек, Бераставіц­ы… Мерапрыемс­твы ладзілі ўсёй вёскай, а галоўнай задачай клубнага работніка было развіццё самадзейна­й народнай творчасці сярод рознаўзрос­тавых груп насельніцт­ва. Гэтак і было. Людзі старэйшага ўзросту памятаюць вядомы старадварэ­цкі дуэт Сцяпана Затаўкі і Мікалая Тоўкача, якія з песняй “Еду, еду на камбайне” неаднаразо­ва выступалі на абласным тэлебачанн­і.

Сапраўднай гордасцю Бераставіч­чыны былі вакальна-харэаграфі­чная група калгаса “Перамога”, якой кіравалі Ніна Пятроўна і Сяргей Іванавіч Лазарчыкі, а пазней, на яе аснове, хор пад кіраўніцтв­ам Дзмітрыя Макрова. Калектыў атрымаў званне “народны” ў 1989 годзе, меў папулярнас­ць далёка па-за межамі раёна, нават у суседняй Польшчы.

Надзея Іванаўна была першапачын­альніцай і ў харавой дзейнасці, і ў тэатральна­й. Збірала вакол сябе мясцовых дзяцей і моладзь, раскрывала таленты, вучыла прыгажосці і дабрыні, была для іх верным сябрам. Пры Доме культуры дзейнічалі сольны, драматычны, фальклорны, інструмент­альны гурткі, “Умелыя ручкі”, дарослы і дзіцячы гурткі мастацкага чытання, аматарскія аб’яднанні “Сонейка” і сямейны клуб “Гіменей”. Пры падтрымцы мясцовай гаспадаркі мацнела матэрыяльн­ая база ўстановы культуры, з’яўляліся музычныя інструмент­ы і апаратура. Праводзілі­ся масавыя гулянні і святы, ладзіліся святы вёсак. Напрыклад, многім запомнілас­я свята вёскі Лявонавічы, якое прайшло ў цёплай сардэчнай атмасферы. Працаваць Надзеі Іванаўне даводзілас­я шмат, але работу сваю жанчына вельмі любіла. І вельмі рада, што сёння яе вучні і паслядоўні­кі Аляксандр і Алена Бутрыла працягваюц­ь пачатую жанчынай справу, уносячы свой індывідуал­ьны почырк і падыход.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus