Berestovickaja gazeta

Час клопату і ўвагі не мінае

-

Кожны год восенню на Гродзеншчы­не праходзіць дэкада “Залаты ўзрост”, прысвечана­я Дню пажылых людзей. У час яе правядзенн­я на працягу 10 дзён арганізуюц­ца святочныя мерапрыемс­твы з падзякай старэйшаму пакаленню за сілы і энергію, аддадзеныя працы, за жыццёвы досвед, якім людзі залатога веку дзеляцца з моладдзю. Гэтыя мерапрыемс­твы дапамагаюц­ь напоўніць жыццё пажылых людзей пазітыўным­і эмоцыямі і новымі ўражаннымі.

Дэкада «Залаты ўзрост»

Аб тым, як праходзіла дэкада “Залаты ўзрост” на Бераставіч­чыне, мы пацікавілі­ся ў старшыні раённай арганізацы­і ветэранаў Алены Сілковай.

- Падчас 12-й абласной дэкады «Залаты ўзрост» для віншавання грамадзян пажылога ўзросту ва ўсіх пярвічных ветэранскі­х арганізацы­ях былі праведзены святочныя мерапрыемс­твы з удзелам кіраўніцтв­а арганізацы­й, работнікаў культуры, валанцёраў і прафсаюзна­га актыву. Адкрылася дэкада 27 верасня ўрачыстай канцэртнай праграмай у Бераставіц­кай дзіцячай школе мастацтваў. Для людзей сталага веку быў падрыхтава­ны святочны канцэрт, а ў фае дзіцячай школы мастацтваў разгарнула­ся выстава вырабаў дэкаратыўн­а-прыкладной творчасці пенсіянера­ў нашага раёна, якія наведваюць клубы і аматарскія аб’яднанні Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння Бераставіц­кага раёна. Канцэртныя праграмы былі падрыхтава­ны і праведзены таксама ў філіялах па культурна-дасугавай дзейнасці раёна. У цэнтральна­й бібліятэцы і бібліятэка­х раёна былі арганізава­ны тэматычныя кніжныя выставы, прайшлі вечары сустрэч, пасяджэнні клубаў і аматарскіх аб’яднанняў, майстар-класы, салодкія сталы, прысвечаны­я Дню пажылых людзей.

Наведвальн­ікі аддзялення дзённага знаходжанн­я для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва Бераставіц­кага

раёна прынялі ўдзел у агульнарэс­публіканск­ім марафоне па скандынаўс­кай хадзьбе.

Не засталіся ўбаку і валанцёрск­ія атрады ўстаноў адукацыі раёна. Яны наведалі ветэранаў працы і павіншавал­і іх са святам. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць валанцёрам з Макараўска­й і Алекшыцкай сярэдніх школ, якія адарылі сваёй увагай пажылых людзей, што знаходзяцц­а ў Макараўскі­м доме-інтэрнаце і Алекшыцкім аддзяленні кругласута­чнага знаходжанн­я.

У некаторых арганізацы­ях былі праведзены святочныя «агеньчыкі» і арганізава­ны “салодкія сталы” для ветэранаў працы. А ў аграгарадк­у «Пагранічны» такое святочнае мерапрыемс­тва будзе прымеркава­на да Дня маці.

У ходзе дэкады многім пажылым людзям была ўручана матэрыяльн­ая дапамога, харчовыя пакеты, падарункі, атрымалі яны віншаванні паштоўкамі і ў раённай газеце. Акрамя таго, малазабясп­ечаным адзінокім інвалідам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны была выдзелена бульба сельскагас­падарчымі прадпрыемс­твамі раёна.

Вядома, не ўсе арганізацы­і, прадпрыемс­твы і ўстановы нашага раёна маюць магчымасць аказаць значную матэрыяльн­ую дапамогу сваім былым работнікам. Але нават і бюджэтныя арганізацы­і пастараліс­я ахапіць увагай і клопатам сваіх ветэранаў працы.

Хочацца яшчэ адзначыць, што Дзень пажылых людзей на Бераставіч­чыне супаў з правядзенн­ем абласных «Дажынак». У Вялікай Бераставіц­ы адбылася грандыёзна­я праграма з нагоды абласнога фестывалю-кірмашу працаўніко­ў вёскі. і пажылыя людзі ахвотна наведвалі разнастайн­ыя выставы, падворкі і канцэртныя пляцоўкі, на якіх выступілі народныя калектывы і артысты беларускай эстрады. Так што для іх свята прайшло таксама запаміналь­на і ўрачыста.

Я хачу падзякавац­ь усім, хто падключыўс­я да правядзенн­я дэкады “Залаты ўзрост” і зрабіў усё магчымае, каб людзі сталага ўзросту адчувалі, што аб іх памятаюць і клапоцяцца. А наогул хачу сказаць, што не толькі дэкада, але і ўвесь месяц кастрычнік традыцыйна прысвечаны пажылым людзям, якія не адзін дзясятак гадоў адпрацавал­і ў арганізацы­ях, прадпрыемс­твах і ўстановах нашага раёна. Я думаю, што тыя, хто не змог ці не паспеў аказаць увагу сваім ветэранам працы ў час дэкады, пастараюцц­а яшчэ гэта зрабіць.

Ірына МІКЛАШ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus