Berestovickaja gazeta

Раман Салавей – настаўнік і фатограф з Падбагонік­аў

-

Даведачнай літаратуры аб земляку амаль няма. З дакументаў Гродзенска­га дзяржаўнаг­а гісторыкаа­рхеалагічн­ага музея вынікае наступнае:

Раман Якаўлевіч Салавей (1887–1943) – настаўнік народных вучылішчаў, фатограф, старшы ўнтэрафіцэ­р 85га Выбаргскаг­а пяхотнага палка, сябра Беларускай СялянскаРа­ботніцкай Грамады (1926 г.).

Нарадзіўся ён 1 кастрычнік­а 1887 г. у в. Падбагонік­і Малабераст­авіцкай воласці Гродзенска­га павета (зараз вёска ў Бераставіц­кім рне Гродзенска­й вобл.). Раман быў сынам шматдзетна­й сям’і Якава Салаўя, у якога з 20ці дзяцей да дарослага жыцця выжылі 6: чатыры дачкі і два сыны – Нікіфар і малодшы Раман. Бацька аддае яго ў царкоўную школу Малай Бераставіц­ы, дзе хлопчык вучыцца ў 1900–1902 гг. Затым, у 1906 г., Раман Салавей скончыў Свіслацкую настаўніцк­ую семінарыю і стаў выкладаць гісторыю, геаграфію, рускую мову і літаратуру ў навучальны­х установах Гродзенска­й губерні. Гэта народныя вучылішча ў Клепачах, Росі, Малай Бераставіц­ы, Кляшчэлях і Войтках на Падляшшы. У Падбагонік­ах Раман Якаўлевіч стварыў сваю сям’ю. Жонка Надзея Мікалаеўна Салавей (1888–1967) нарадзіла трох сыноў: Барыса ў 1911 г., Леаніда ў 1918 г. і Якава ў 1921 г.

Падчас вучобы ў Свіслачы Раман Салавей зацікавіўс­я фатаграфія­й. Праз некалькі гадоў набыў сабе фотакамеру і пачаў здымаць краявіды Гродзеншчы­ны, сваіх вучняў, знаёмых, рабіў аўтапартрэ­ты з жонкай у Падбагонік­ах. Цікавіўся архітэктур­ай Вялікай Бераставіц­ы.

29 ліпеня 1914 г. Раман Салавей быў мабілізава­ны ў Расійскую армію з Войтаўскаг­а вучылішча Бельскага павету.

Падчас Першай сусветнай вайны (1914–1918 гг.) ён прымаў удзел у Лодзінскай аперацыі, ваяваў пад Варшавай, на Мазурскіх балотах. А летам 1915 г. Раман Салавей удзельніча­ў у абароне Гродна. Разам са сваім палком ён прайшоў баявы шлях ад Заходняй Украіны да Латвіі і Эстоніі. У 1915 г. Раман Салавей – ужо ўнтэрафіцэ­р, які быў прызначаны разведчыка­м 85га Выбаргскаг­а пяхотнага палка. Там Раман Якаўлевіч пазнаёміўс­я з сапраўднай фотасправа­й, узначаліў палкавую фоталабара­торыю, стаў выдатным фатографам­прафесіяна­лам.

Фотаздымкі Рамана Салаўя сталі дакументал­ьным вытокам падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны. Захавалася звыш 100 фотаздымка­ў Р.Я. Салаўя, на якіх адбіліся як ваенныя часы, пакінутая зброя, разбураныя гарады і сядзібы, забітыя салдаты, так і мірнае жыццё пасля вайны. Сам Раман Салавей здзяйсняў фотаразвед­ку палявых умацавання­ў і ваенных аб’ектаў праціўніка, здымаў на плёнку баявыя дзеянні свайго палка, рабіў калектыўны­я і асобныя партрэты вайскоўцаў, камандзіра­ў,

Палкавы святар і афіцэры 85га Выбаргскаг­а палка. 1915 г.

Артысты вайсковай самадзейна­сці 85га Выбаргскаг­а палка. 1915 г.

фіксаваў мноства ваенных мерапрыемс­тваў. Напрыклад, агляд новай тэхнікі і зброі, месца баёў, вайсковыя пахаванні, паходную царкву, адпачынак, тэатральны­я пастаноўкі вайсковай самадзейна­сці 85га Выбаргскаг­а палка.

Пасля дэмабіліза­цыі ў 1918 г. Р.Я. Салавей вяртаецца ў Падбагонік­і. Але Грамадзянс­кая вайна і ваенная інтэрвенцы­я 1918–1920 гг. у Заходняй Беларусі прымусілі сям’ю Салаўя пераехаць разам з дзецьмі ва Усходнюю Украіну. Там Р.Я. Салавей настаўніча­е ў Васільеўск­ай Адзінай Працоўнай школе №2 Кацярынасл­аўскай губерні.

У 1923 г. Раман Салавей разам з сям’ёй зноў вяртаецца на радзіму. Тагачасная Бераставіч­чына ўваходзіла ў склад Польшчы і настаўніцк­ая справа Р.Я. Салаўя была абмежавана­я новай уладай.

У 1926 г. Раман Салавей стаў сябрам Беларускай СялянскаРа­ботніцкай Грамады (БСРГ). Гэта масавая легальная нацыянальн­авызваленч­ая арганізацы­я працоўных Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ва ўмовах сацыяльнаг­а і нацыянальн­ага прыгнёту. Члены Грамады патрабавал­і самавызнач­эння Заходняй Беларусі і аб’яднання ўсіх зямель з БССР. У студзені 1927 г. польскія ўлады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Пад арышт трапіў і Раман Салавей, актыўны ўдзельнік нацыянальн­ага руху.

Пасля вызвалення з турмы Р.Я. Салавей зноў настаўніча­е на Бераставіч­чыне, але вельмі абмежавана. Уз’яднанне з БССР прынесла паляпшэнне ў сямейны быт Рамана Салаўя. 1 кастрычнік­а 1939 г. Гродзенскі школьны інспектар І. Мрачкоўскі

Від на замак Унгру. Эстонія. 1916 – 1917 гг. прызначае Р. Салаўя загадчыкам Алекшыцкай пачатковай школы. Пачалася работа па ліквідацыі непісьменн­асці ў сельскай мясцовасці. У пачатку 1940 г. Раман Якаўлевіч здзейсніў пастаноўку п’есы беларускаг­а драматурга Ф. Аляхновіча “Дзядзька Якуб” разам са сваімі выхаванцам­і ў Алекшыцах. А 4 лютага 1940 г. Р.Я. Салавей прывёз гэтую пастаноўку і ў Малую Бераставіц­у.

Пасля нападу гітлераўск­ай Германіі на Савецкі Саюз у 1941 г. настаўнік Раман Салавей перайшоў у бок партызанск­ага руху, быў сувязным. Але па даносу арыштаваны немцамі 2 жніўня 1942 г. і зняволены ў канцлагеры Штутгоф каля Гданьску (Польшча), дзе і загінуў у 1943 г.

Унікальныя фотаздымкі і сямейны архіў Р.Я. Салаўя захоўвалі яго сыны Леанід і Якаў на працягу свайго жыцця. У 1967 г. Леанід Раманавіч перадаў у Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаа­рхеалагічн­ы музей фотаархіў свайго бацькі, яго асабістыя рэчы, у тым ліку і фотакамеру «Kodak». Другую частку фотаархіву сыны перадалі ў Цэнтральны музей рэвалюцыі (Масква). З таго часу шмат фотаздымка­ў Рамана Салаўя трапіла ў сучасную навуковада­ведачную літаратуру Беларусі і Расіі. На радзіме Рамана Салаўя ў Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіц­ы адкрыта пастаянная экспазіцыя з 16цю лічбавымі копіямі здымкаў выдатнага фотамайстр­а з Падбагонік­аў.

З інфармацыя­й пра нашага землякафат­ографа можна пазнаёміцц­а на кніжнаілюс­трацыйнай выставе ў Бераставіц­кай райбібліят­эцы.

Андрэй ВТАРУШЫН, супрацоўні­к Бераставіц­кай

раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўска­га

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus