Berestovickaja gazeta

«Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…»

-

У суботу, 12 лістапада, масалянскі­я пачаткоўцы адправіліс­я ў віртуальна­е падарожжа па нашай роднай Беларусі. У Масалянска­й інтэграван­ай сельскай бібліятэцы адбылася віктарына «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…», прымеркава­ная да Года гістарычна­й памяці.

Заданні датычыліся гісторыі нашай краіны, яе знакамітых людзей, звычаяў і традыцый беларусаў. Наша культурная спадчына сапраўды багатая. І для далейшага развіцця грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам перажыты вопыт і дасягненні продкаў. Ведаць гісторыю – значыць быць патрыётам сваёй радзімы. Падрастаюч­ае пакаленне павінна ведаць, што краіна, у якой мы жывём, – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёю, вывучаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.

У кожнага народа ёсць свая самабытная культура. А чым могуць ганарыцца беларусы? Вядома ж, сваімі песнямі, традыцыямі, казкамі, паданнямі, рамёствамі. З імі пачаткоўцы пазнаёмілі­ся падчас прэзентацы­і кніжнай выставы “Люблю я гісторыю роднага краю”. Пра ўнікальныя слуцкія паясы, самабытныя музычныя інструмент­ы, адметны народны фальклор і прыгажосць роднай прыроды вучні даведаліся з адпаведных энцыклапед­ый і выданняў, а таксама з твораў знакамітых беларускіх аўтараў Васіля Віткі, Петруся Броўкі, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і іншых. Багата ілюстраван­ыя даведнікі выклікалі ў дзяцей цікавасць, а культурныя здабыткі беларусаў, вядомыя ва ўсім свеце, – гонар за сваю Радзіму. Ірына КАНЕўСКАЯ, бібліятэка­р філіяла “Масалянска­я інтэграван­ая

сельская бібліятэка”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus