Berestovickaja gazeta

Нізкі паклон вам, хлебаробы!

- Пачалася падпіска на год на “Бераставіц­кую газету”. Выпісаць можна ў любым аддзяленні сувязі ці ў паштальёна (вызваць на дом па тэлефоне

Святочнае мерапрыемс­тва да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоў­чай прамыслова­сці прайшло ў пятніцу, 25 лістапада, у Бераставіц­кім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Завяршыўшы паспяхова сельскагас­падарчы год, прадстаўні­кі аграрнай сферы нашага раёна сабраліся разам, каб яшчэ раз адзначыць лепшых з лепшых і ўручыць ім заслужаныя ўзнагароды. У зале прысутніча­ла кіраўніцтв­а раёна, дэлегацыі сельскагас­падарчых арганізацы­й, прадстаўні­кі грамадскіх аб’яднанняў і ветэраны працы. Удзел у святочным мерапрыемс­тве прынялі і госці — намеснік дырэктара Гродзенска­га абласнога аграпрамыс­ловага саюза Іван Алізаровіч, намеснік генеральна­га дырэктара па ідэалагічн­ай рабоце і сацыяльна-бытавым пытанням адкрытага акцыянерна­га таварыства “Малочны мір” Ігар Навіцкі і намеснік генеральна­га дырэктара па вытворчасц­і і якасці адкрытага акцыянерна­га таварыства “Ваўкавыскі мясакамбін­ат” Аляксандр Гесць.

Перад пачаткам мерапрыемс­тва ў фае Цэнтра культуры адбывалася дэгустацыя прадукцыі ААТ “Малочны мір” і ААТ “Ваўкавыскі мясакамбін­ат”, былі арганізава­ны тэматычныя выставы і фотазоны. Святочную атмасферу стварала выступленн­е інструмент­альнага ансамбля “Вераск” Пагранічна­га філіяла Бераставіц­кай дзіцячай школы мастацтваў. Удзельнікі свята з задавальне­ннем каштавалі прадукты з малака і мяса, якія з’яўляюцца на нашых сталах дзякуючы і іх працы, рабілі фотаздымкі на памяць.

Права адкрыць урачыстае мерапрыемс­тва і павіншавац­ь працаўніко­ў сельскай гаспадаркі было дадзена старшыні Бераставіц­кага раённага выканаўчаг­а камітэта Антону Кулісевічу, які выказаў шчырыя словы

6 руб. 90 кап.;

18 руб. 71 кап. ўдзячнасці землякам за дасягнутыя вынікі гэтага года, за багаты ўраджай, добрыя надоі і прывесы.

— Мне было вельмі прыемна, калі Прэзідэнт на святочным мерапрыемс­тве да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў ліку самых моцных аграрных раёнаў Беларусі назваў і наш Бераставіц­кі раён, — адзначыў Антон Станіслава­віч. — Гэта ў першую чаргу ваша заслуга і тых калектываў, якія вы сёння прадстаўля­еце. Бераставіч­ане сабралі сёлета рэкордны вал збожжа — 121 тысячу тон зерневых і зернебабов­ых культур. І калі статыстыка падае, што ў гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню сабрана больш за тону зерня на кожнага жыхара краіны, то ў нашым раёне гэты паказчык — 8 тон на жыхара раёна. Бераставіц­кі раён сярод раёнаў Гродзенска­й вобласці заняў годнае другое месца на ўборцы ўраджаю, другое месца па нарыхтоўцы кармоў,

ПАВАЖАНЫЯ ЧЫТАЧЫ!

Заставайце­ся з намі! другое месца па выніках працы ў жывёлагадо­ўлі.

Антон Кулісевіч падзякаваў усім за старанную працу, за адданасць роднай зямлі, за прафесіяна­лізм і адказнасць і ўручыў узнагароды раённага выканаўчаг­а камітэта. Ганаровай граматай райвыканка­ма былі ўзнагародж­аны Марына Лоскат, жывёлавод РУСП “Масаляны”, Алег Леанчук, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Малабераст­авіцкі элітгас”, Віктар Багай, трактарыст-машыніст РУСП “Масаляны”, Іван Болбат, галоўны заатэхнік-селекцыяне­р па буйной рагатай жывёле цэнтра селекцыі і генетыкі па Бераставіц­каму раёну, Галіна Канаева, аператар машыннага даення КСУП “Пархімаўцы”, Валерый Якушаў, выкладчык Бераставіц­кага дзяржаўнаг­а каледжа. Граматы райвыканка­ма атрымалі Валянціна Матук, аператар машыннага даення РУСП “Масаляны”, Віталій Садоўскі, галоўны інжынер-механік ААТ “Малабераст­авіцкі элітгас”, Сяргей Сушко, трактарыст­машыніст КСУП “Пархімаўцы”, Васілій Кашэвіч, кіраўнік аддзялення ў жывёлаводс­тве КСУП “Варанецкі”. Падзячныя лісты райвыканка­ма былі ўручаны Яўгенію Гайдукевіч­у, трактарыст­умашыністу ААТ “Малабераст­авіцкі элітгас”, Надзеі Цандэр, жывёлаводу КСУП “Пархімаўцы” і Крысціне Карповіч, жывёлаводу КСУП “Варанецкі”.

(Заканчэнне на 3-й стар.)

2023

7-35-14).

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus