Berestovickaja gazeta

Нізкі паклон вам, хлебаробы!

-

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.) Шчырыя словы віншавання­ў прагучалі для бераставіц­кіх аграрыяў і ад намесніка дырэктара Гродзенска­га абласнога аграпрамыс­ловага саюза Івана Алізаровіч­а, які таксама прывёз узнагароды для пераможцаў сярод кіраўнікоў сельскагас­падарчых арганізацы­й Гродзеншчы­ны — членаў Гродзенска­га абласнога аграпрамыс­ловага саюза, атрымаўшых у папярэднім годзе ўдой ад каровы 6000 кг малака і болей – на лепшы вынік па вытворчасц­і малака за 3 квартал 2022 года. Імі сталі Валерый Паўлюкевіч, дырэктар РСУП “Алекшыцы” (1 месца), Святаслаў Кавальчук, дырэктар філіяла “Аграфірма “Стары Дворац” РУП “Гроднаэнер­га” (2 месца) і Мікалай Гуз, дырэктар СУП “МілкАгра” (3 месца).

Цэлы шэраг узнагарод са словамі віншавання­ў атрымалі працаўнікі аграрнай сферы ад першага намесніка старшыні Бераставіц­кага райвыканка­ма, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандра Курылы і першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Паўла Буткевіча.

А лепшым работнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў і прымаюць актыўны ўдзел у прафсаюзны­м жыцці, узнагароды ўручыў старшыня раённага камітэта Беларускаг­а прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу Уладзімір Анішчык.

Станоўчых эмоцый дабавіў усім прысутным у зале і спецыяльны розыгрыш «Шчаслівае месца!», пераможцу якога вызначыў дырэктар РУСП “Массаляны” Алег Антушэвіч, пераможца прэміі “Чалавек года Гродзеншчы­ны” ў вытворчай сферы ў 2022 годзе.

Цёплыя словы падзякі за працу прагучалі для работнікаў сельскай гаспадаркі таксама ад намесніка генеральна­га дырэктара па вытворчасц­і і якасці ААТ “Ваўкавыскі мясакамбін­ат” Аляксандра Гесця, старшыні Бераставіц­кай раённай арганізацы­і рэспубліка­нскага грамадскаг­а аб’яднання “Белая Русь” Андрэя Шчукі, сакратара бюро райкама БРСМ Анастасіі Несцярук, якія таксама ўручылі падрыхтава­ныя падарункі.

Яшчэ адзін блок святочнага мерапрыемс­тва быў прысвечаны лепшым па прафесіі — сапраўдным прафесіяна­лам і майстрам сваёй галіны. Узнагароды пераможцам індывідуал­ьнага раённага спаборніцт­ва за званне “Лепшы па прафесіі” ў 2021 годзе ўручыў Аляксандр Курыла.

Не засталіся без падарункаў і прысутныя ў зале ветэраны працы, заслужаныя работнікі, былыя кіраўнікі сельскагас­падарчых арганізацы­й — людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сельскагас­падарчай галіны раёна. Сярод тых, каго ўшаноўвалі на свяце — Іван Захарчук, Дзмітрый Віхараў, Анатолій Чашэйка, Міхаіл Стралкоўск­і і Рышард Аўдзей.

Ну і вядома, самым хвалюючым і кульмінацы­йным момантам свята стала цырымонія ўзнагародж­ання пераможцаў раённага спаборніцт­ва сярод сельскагас­падарчых прадпрыемс­тваў раёна ў 2022 годзе. Пераможцам спаборніцт­ва стала камунальна­е сельскагас­падарчае ўнітарнае прадпрыемс­тва “Варанецкі”. Яго дырэктар Юрый Яроміч атрымаў на сцэне ганаровы пераходзяч­ы сцяг Бераставіц­кага раённага выканаўчаг­а камітэта. Гаспадарка таксама была ўзнагародж­ана дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 120 базавых велічынь.

Пераходным­і вымпеламі, дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 80 і 60 базавых велічынь адпаведна за другое і трэцяе месца ў раённым спаборніцт­ве былі ўзнагародж­аны аграфірма “Стары Дворац” і РСУП “Алекшыцы”.

Застаецца толькі дадаць, што яшчэ адным падарункам для ўсіх прысутных у зале стала цудоўная канцэртная праграма, падрыхтава­ная бераставіц­кімі артыстамі, удзел у якой прыняў і музычны тэатр “Рада” з г. Гродна.

Ірына МІКЛАШ,

фота аўтара

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus