Бе­ла­ру­сам не згубі­ць мо­ву?

Brestskaya Gazeta - - ПАЛИТРА МНЕНИЙ -

«У мі­ну­лым год­зе мы ра­білі ан­ке­та­ванне і за­пытвалі люд­зей, ча­му яны да нас прых­од­зя­ць. Ад­сот­каў 70 пі­салі, што яны про­ста хо­чу­ць чу­ць бе­ла­рус­кую мо­ву. І калі чу­ю­ць яе, мо­гу­ць раз­маў­ля­ць. На­ват калі я пас­ля кур­саў су­стра­каю люд­зей на вулі­цы, яны раз­маў­ля­ю­ць са мной па-бе­ла­рус­ку. Та­му што ве­да­ю­ць, што мо­гу­ць і я не пач­ну вы­праў­ля­ць іх па­мыл­кі і смя­яц­ца» , – ад­зна­чыў Мак­сім Хля­бец.

Ча­ста люд­зі про­ста ба­яц­ца раз­маў­ля­ць на мо­ве ў ра­сей­с­ка­моў­ным ася­роддзі. Та­му для іх важ­на ме­ць маг­чы­мас­ць дзве гад­зі­ны пас­лу­ха­ць бе­ла­рус­кую мо­ву і на­ват нешта ска­за­ць. «Я ве­даю, што нека­то­рыя на­вед­валь­нікі ўсё ж пе­рай­шлі на бе­ла­рус­кую. Муж­чы­на рас­па­вя­даў, што па­чаў на пра­цы раз­маў­ля­ць па-бе­ла­рус­ку і ні­чо­га не зда­ры­ла­ся. Ніх­то яго не зволь­ніў» , – рас­ка­заў вя­доў­ца кур­саў.

На­вед­ва­ю­ць кур­сы і люд­зі, якія ніколі не вучы­лі бе­ла­рус­кую мо­ву. Ці тыя, хто про­ста шу­кае ней­кую ак­ты­ў­на­сць. «І гэта так­са­ма добра, калі яны ад­шу­калі ме­навіта нас» , – да­даў Мак­сім Хля­бец.

Для ма­лод­ша­га па­ка­лен­ня бе­ла­рус­кая мо­ва як за­меж­ная

Сён­ня коль­кас­ць бе­ла­рус­ка­моў­ных су­поль­на­сцей, якія лад­зя­ць ме­ра­пры­ем­ст­вы рознай тэ­ма­ты­кі, рас­це. Та­му пры­раў­ноў­ва­ць бе­ла­рус­кую мо­ву да за­меж­най, на дум­ку ўд­зель­нікаў су­стр­эчы дыс­кусій­на­га клу­бу, нель­га.

«За­меж­най бе­ла­рус­кая мо­ва ста­ла для ма­лод­ша­га па­ка­лен­ня бе­ла­ру­саў. Яны вы­рас­лі не ў 1980-90-я га­ды, калі мо­ва больш шы­ро­ка гу­ча­ла на тэле­ба­чан­ні, у шко­лах і ўнівер­сіт­этах, – пад­зя­ліў­ся Ігар Ба­ра­ноўскі. – Я гэта на­ват па сваіх хрос­ні­ках ба­чу. Мно­гія сён­ня не ра­зу­ме­ю­ць эле­мен­тар­ных слоў, на­прыклад, «буль­ба». Та­му на­стаўні­кам прых­од­зіц­ца шу­ка­ць но­выя ме­то­ды­кі вы­кла­дан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы як за­меж­най, вучы­ць на­ват вы­маў­лен­ню. Гэта стане сур’ёзнай праб­ле­май, калі не змяні­ць па­ды­ход у шко­ле».

Ста­ноўчыя вы­нікі мож­на ат­ры­ма­ць та­ды, калі пра­ца­ва­ць з дзе­ць­мі па-за ўро­ка­мі, ад­зна­чы­ла ку­ра­тар пра­ек­таў аген­ства рэ­гія­наль­на­га развіц­ця «Дзед­зіч» Але­на Ка­хо­віч. «Мая зна­ё­мая ў Ві­цеб­ску лад­зі­ць балі з усёй ат­ры­бу­ты­кай, дзе ву­ча­ць бе­ла­рус­кай мо­ве. Та­ды дзе­ці больш-менш пры­яз­на да мо­вы ад­но­сяц­ца, спра­бу­ю­ць раз­маў­ля­ць. Гэта не так, што 45 хвілін прай­шлі, і яны да­лей па­беглі» , – рас­ка­за­ла Але­на Ка­хо­віч.

Для вы­вуч­эн­ня бе­ла­рус­кай мо­вы, як і ін­шых прад­ме­таў, тр­э­ба ма­ты­ва­цыя. «Тут, як з лю­бым прад­ме­там. Калі ты ва ўнівер­сіт­эце буд­зеш вучы­ць бія­ло­гію, на­во­шта та­бе ал­геб­ра. Так і з бе­ла­рус­кай мо­вай» , – да­да­ла Тац­ця­на Кі­сель.

Ча­ста на­ват гісто­рыя Бе­ла­русі вы­кла­да­ец­ца па-ра­сей­ску, пад­кр­эс­лі­ла вы­клад­чы­ца універ­сіт­эта. Але та­кія прад­ме­ты вар­та пе­ра­вод­зі­ць на бе­ла­рус­кую мо­ву.

«Бе­ла­рус­ка­моў­ныя пад­руч­нікі па гісто­рыі за­мо­ві­ць цяж­ка. На­ват тыя на­стаўнікі, якія вель­мі пры­яз­на ста­вяц­ца да бе­ла­рус­кай мо­вы і мо­гу­ць вес­ці на ёй гісто­рыю, вы­кла­да­ю­ць па-ра­сей­ску, каб у дзя­цей не бы­ло ка­шы ў га­ла­ве, калі яны чы­та­ю­ць на ад­ной мо­ве, ад­каз­ва­ю­ць на ін­шай» , – да­да­ла Але­на Ка­хо­віч.

На дум­ку Іга­ра Ба­ра­ноўска­га, гэта бы­ла б нар­маль­ная сіту­а­цыя. «У на­шым рэ­гіёне бы­ло б на­ту­раль­на, каб кож­ны ка­ры­стаў­ся мо­вай, якую лічыў патр­эб­най. То бок ва­ло­даў бе­ла­рус­кай і ра­сей­с­кай мо­ва­мі на та­кім уз­роўні, каб не бы­ло праб­лем у ка­муніка­цыі. Ра­ней у нас бы­лі свае га­вор­кі. Але су­час­ная мо­ладзь, калі су­тык­нец­ца з га­вор­ка­мі, зусім раз­губіц­ца» , – па­яс­ніў ён.

Для ма­ла­до­га па­ка­лен­ня ва­ры­ян­там пля­цоўкі для вы­вуч­эн­ня бе­ла­рус­кай мо­вы мо­жа ста­ць інт­эр­нэт, мяр­куе Мак­сім Хля­бец. «Ёс­ць бе­ла­рус­кія су­пол­кі, дзе сяд­зя­ць па 100 ты­сяч ча­ла­век, – пад­кр­эс­ліў ён. – У інт­эр­нэце бе­ла­рус­кая мо­ва жы­вая. Яна са­мая жы­вая ся­род мёрт­вых моў. Інт­эр­нэт вы­хоў­вае дзя­цей. Ня­хай яны спа­чат­ку не бу­ду­ць вучы­ць мо­ву, та­му што ў нас та­кія шко­лы, та­кая ўла­да, якая не хо­ча разві­ва­ць мо­ву. Але ў інт­эр­нэце ўба­ча­ць, што люд­зі раз­маў­ля­ю­ць па-бе­ла­рус­ку, і так­са­ма пас­пра­бу­ю­ць раз­маў­ля­ць».

«Добра ска­заў Вік­тар Мар­ці­но­віч, што мы згубілі бе­ла­рус­кую мо­ву, та­му што ня­ма план­ш­этаў, га­д­ж­этаў, на якіх яна ўста­ноў­ле­на. Ра­сей­ская ёс­ць, а бе­ла­рус­кай ня­ма. Мне па­да­ец­ца, інт­эр­нэт мо­жа да­па­маг­чы бе­ла­ру­сам» ,– да­даў Мак­сім Хля­бец.

Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў інт­эр­нэце, па­каз­вае пат­эн­цы­ял гра­мад­ства, па­гад­зіў­ся Ігар Ба­ра­ноўскі. Але дзе­ці, чые ба­ць­кі не на­ле­жа­ць да бе­ла­рус­ка­моў­най пля­цоўкі, на­ват не зой­ду­ць на бе­ла­рус­ка­моў­ны сайт. Сён­ня і чы­ноўнікі ад аду­ка­цыі, і кам­паніі, якія рас­пра­цоў­ва­ю­ць роз­ныя пра­дук­ты для інт­эр­нэта, не ра­зу­ме­ю­ць, што ёс­ць за­патра­ба­ванне ў бе­ла­рус­кай мо­ве.

«Праб­ле­ма інт­эр­нэта ў тым, што ён сты­му­люе люд­зей на тое, каб чы­талі як ма­га менш на­о­гул. Сён­няш­няе па­ка­ленне пры­вык­ла да твіт­эр-фар­ма­та. Ця­пе­раш­ні фар­мат інт­эр­нэта – гэта фо­та­зды­мак або гіф­ка і над­піс, які чы­та­ец­ца вя­лікі­мі літа­ра­мі на ўвесь экран з лю­бо­га га­д­ж­эта. Та­му нія­кія бе­ла­рус­ка­моў­ныя лан­гры­ды ніх­то з па­ка­лен­ня інт­эр­нэтаўскіх ма­лад­зё­наў чы­та­ць не буд­зе», – лічы­ць Вік­тар Клі­мус.

« Тое, што люд­зі ма­ла чы­та­ю­ць, гэта агуль­на­су­ст­вет­ная тэн­д­эн­цыя, і мы з ёй ні­чо­га не зробім, – да­да­ла Але­на Ка­хо­віч. – Калі ма­лад­зё­ны ба­ча­ць толь­кі гіф­кі – гэта плюс для нас, та­му што мы мо­жам зра­бі­ць гіф­кі. І гэтым кант­эн­там за­паў­ня­ць як ма­га больш прас­то­ры».

Вар­та ра­бі­ць бе­ла­рус­ка­моў­ныя шыль­ды і рэк­ла­му

Бе­ла­ру­сам тр­э­ба пад­кр­эс­лі­ва­ць сваю ўнікаль­на­сць. «Мне не ха­пае бе­ла­рус­ка­моў­на­га афарм­лен­ня го­ра­да і ўсёй Бе­ла­русі. Ня­ма патр­э­бы пі­са­ць «уни­вер­сам» па-ра­сей­ску, калі там мо­жа бы­ць бе­ла­рус­кая мо­ва. Мож­на пазна­ча­ць бе­ла­рус­кі­мі літа­ра­мі, пры­нам­сі ў сло­вах, якія не асаб­лі­ва ад­роз­ні­ва­юц­ца ад ра­сей­скіх, што мы не Ра­сея. Мне зда­ец­ца, гэта мусі­ць бы­ць эле­мен­тар­на за­бяс­пе­ча­на і ўс­пры­мац­ца як нор­ма, – ад­зна­чыў Ігар Ба­ра­ноўскі. – А тое, што ў Бе­рас­ці ня­ма бе­ла­рус­ка­моў­ных школ, я лі­чу про­ста аб­ра­зай бе­ла­ру­саў, якія жы­ву­ць у сва­ёй дзяр­жа­ве».

Бы­ло б добра, каб кам­паніі па­чалі ра­бі­ць рэк­ла­му па-бе­ла­рус­ку, да­да­ла Але­на Ка­хо­віч. «Сён­ня ўсе ве­да­ю­ць, што та­кое «агр­эст», та­му што па го­рад­зе ві­ся­ць біл­бор­ды. Гэта ці­ка­ва, і гэта пра­цуе» , – па­гад­зіў­ся Мак­сім Хля­бец.

«Мне па­да­ец­ца, што бе­ла­ру­сам не ха­пае ра­зу­мен­ня, што мы не ўме­ем раз­маў­ля­ць па-ра­сей­ску, – да­даў ён. – Сён­ня я быў у Ба­ра­навіц­кім ра­ёне, зай­шлі гар­ба­ты па­пі­ць. І жан­чы­на ка­гось­ці па­кліка­ла. Ка­жа: «Ид­зи сю­ды». Гэта ж не ра­сей­ская мо­ва. Але яны лі­ча­ць, што раз­маў­ля­ю­ць па-ра­сей­ску. Не тр­э­ба ду­ма­ць, што бе­ла­рус­кая мо­ва ней­кая вяс­ко­вая. Мы і так на ёй раз­маў­ля­ем, гэтыя сло­вы іду­ць з нас. Калі б бы­ло двух­моўе раў­на­праў­нае, усё бы­ло б су­пер».

Ба­ланс быў бы да­сяг­ну­ты, калі б кож­ны бе­ла­рус ве­даў бе­ла­рус­кую, ра­сей­скую і ан­гель­скую мо­вы, за­клю­чы­лі ўд­зель­нікі су­стр­эчы дыс­кусій­на­га клу­бу.

вы­пус­ка­ю­чы рэ­дак­тар га­зе­ты «Царк­ва».

да­ц­энт ка­фед­ры мо­ва­з­наўства і ды­я­лек­та­ло­гіі БрДУ імя А.С. Пуш­кі­на.

ды­р­эк­тар куль­тур­на­га цэн­тра «Грун­тоў­ня».

ку­ра­тар пра­ек­таў аген­ства рэ­гія­наль­на­га развіц­ця «Дзед­зіч». вя­доў­ца кур­саў «Мо­ва на­но­ва».

У Бе­ла­русі не за­бяс­пе­ч­ва­ец­ца сва­бод­ны вы­бар бе­ла­рус­кай мо­вы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.