ПІКЕТ У ПАД­Т­РЫМ­КУ ДОК­ТА­РА ЗА­БА­РАНІЛІ,

БО Ў ГА­РАД­СКІМ ПАР­КУ БУД­ЗЕ КРОС

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ - Алесь МАСЮК

Згод­на з ра­ш­эн­нем га­лоў­на­га ўра­ча Слонім­скай ЦРБ Юрыя Пя­цель­ска­га, 27 чэрве­ня док­та­ра-траў­ма­то­ла­га Іва­на Шэ­гу зволь­ня­ць з пра­цы.

Іва­ну Шэ­гу сё­ле­та споўніла­ся 60 га­доў, 30 з якіх ён ад­пра­ца­ваў у Слонім­скай ра­ён­най баль­ні­цы. У кра­савіку гэ­та­га го­да га­лоў­ны ўрач баль­ні­цы Юрый Пя­цель­скі даслаў Іва­ну Шэ­гу ліст з па­ве­дам­лен­нем, што кан­тракт з ім пра­цяг­ну­ць яш­чэ на ад­зін год: з 28 чэрве­ня 2013 го­да да 27 чэрве­ня 2014 го­да. Ад­нак прай­шоў толь­кі ме­сяц, і га­лоў­ны ўрач ЦРБ змяніў сваё ра­ш­энне.

21 траў­ня Іван Шэ­га ат­ры­маў ад Ю. Пя­цель­ска­га но­вае пісь­мо, дзе га­лоў­ны ўрач па­пяр­эдж­вае: “Ад­міністра­цыя Слонім­скай ЦРБ па­ве­дам­ляе, што 27 чэрве­ня 2013 г. Вы буд­зе­це зволь­не­ны ў су­вязі з за­кан­ч­эн­нем тэр­мі­ну кан­трак­та, п. 2 ст. 35 Пра­цоў­на­га ко- дэк­са Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь”.

Як толь­кі па­цы­ен­ты док­та­ра Іва­на Шэ­гі да­ве­далі­ся пра тое, што яго збіраюцца зволь­ні­ць, то адра­зу па­чалі збіра­ць под­пі­сы пад зва­ро­там у роз­ныя ін­стан­цыі. Люд­зі про­ся­ць да­ць ім маг­чы­мас­ць лячыц­ца ў во­пыт­на­га док­та­ра, яко­му яны да­вя­ра­ю­ць і яко­га ве­да­ю­ць шмат га­доў. На сён­ня ў пад­т­рым­ку док­та­ра са­бра­на ка­ля 1200 под­пі­саў.

Акра­мя гэ­та­га, 27 чэрве­ня ў пад­т­рым­ку док­та­ра Іва­на Шэ­гі слонімцы пла­на­валі пра­вес­ці ў га­рад­скім пар­ку пікет. З гэтай мэтай у мяс­цо­вы рай­вы­кан­кам па­далі за­яўку на ат­ры­манне даз­во­лу.

Ад­нак мяс­цо­выя ўла­ды не даз­волілі пра­вес­ці гэтае ме­ра­пры­ем­ства. Ад­мо­вілі на пад­ста­ве та­го, што ў гэты дзень і час, згод­на з пла­нам ра­бо­ты аддзе­ла па спра­вах мо­лад­зі і ГА “БРСМ”, у га­рад­скім пар­ку быц­цам бы бу­ду­ць пра­ход­зі­ць крос-вік­та­ры­ны “Ве­дай свой край”. Та­му ў су­вязі з гэтым мяс­цо­выя ўла­ды не могуць прад­ставі­ць ар­гані­за­та­рам пі­ке­ту мес­ца ў га­рад­скім пар­ку.

Ар­гані­за­та­ры пі­ке­ту вель­мі зд­зівілі­ся, калі ат­ры­малі та­кі ад­каз. Бо га­рад­скі парк — гэта ад­зі­нае мес­ца, вы­зна­ча­нае мяс­цо­вы­мі ўла­да­мі, дзе мож­на пра­вод­зі­ць ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ст­вы. Так­са­ма не зра­зу­ме­ла, якім чы­нам пікет мог бы пе­раш­код­зі­ць пра­вяд­зен­ню крос-вік­та­ры­наў?

Іван Шэ­га

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.