ПРА­ДА­ЕЦ­ЦА ДА­ЧА

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

У мяне ў вёс­цы да­ча, Ну, і што тут ні ка­жы, — Па­сад­зі­ць, палі­ць ўсё тр­э­ба Ад мя­жы і да мя­жы.

Я зям­лю рас­пра­ца­ва­ла І за­бы­ла пра спа­кой — Ага­род шу­мі­ць, бу­шуе, Кло­па­ты ця­ку­ць ра­кой.

Тэлеві­зар не гляд­жу я, Пр­э­су ле­там не чы­таю — Ўсё на лю­бай сэр­цу да­чы Па­лю, рых­лю і палі­ваю.

Ў са­на­то­рый ужо не езд­жу І ў тэатр не хад­жу — Ле­пей ў сад­зе я пад віш­няй На кам­по­сце па­сяд­жу.

Май і чэрвень, лі­пень, жнівень Ад за­ры і да за­ры — Цэ­лы дзень на град­ках гну­ся, Га­рам хай усё га­ры­ць.

То я з птуш­ка­мі ва­юю, То з жу­ка­мі або тлёй — Ма­бы­ць, я на ёй за­гну­ся На зя­мель­цы на сва­ёй.

Ня­ма ча­су на ра­ма­ны І ня­ма калі пас­па­ць — Мне б пту­шы­на­га па­мё­ту Ле­пей дзе-небудзь даста­ць!

Я за­бы­ла пра няд­зе­лю, Не ха­пае і су­б­от — Днём ва­ру са­бе павід­ла, Ноч­чу стаў­лю я кам­пот.

Ціс­ну сок я з па­мі­до­раў, Ма­ры­ную агур­кі — Ад та­ко­га ры­т­му хут­ка Ма­гу кі­ну­ць я кань­кі.

Ад на­пра­гу ад та­ко­га Я як куль ва­лю­ся спа­ць, Не ха­чу ўцех нія­кіх — За­ўт­ра ж ра­нень­ка ўста­ва­ць.

Муж мяне не ра­зу­мее, Сто­гне, ледзь не пла­ча — Мусі­ць дам я ўсё ж аб’яву: «Пра­да­ец­ца да­ча!»

Свят­ла­на БОЛЦІК

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.