ТАЙ­НА

Gazeta Slonimskaya - - КАЛЕЙДАСКОП -

Зноў ча­ка­еш мяне ноч­чу зор­най. Ці­ха стукне ка­мень­чык ў ак­но. Тоне ме­сяц у це­м­ры азёр­най. Ўсё пас­ну­ла на­во­кал даў­но. Сон­ны ве­цер за­ч­эпі­ць бя­ро­зу, Пад якою абды­меш мяне. Твае вус­ны збяру­ць мае слё­зы, Нас пяш­чо­та са­бой за­хіне. Чор­ны вэ­люм на­крые, сха­вае. Са­ла­вей, му­зы­кант за­ла­ты, Нам на стру­нах ду­шы зай­г­рае, Што ка­ха­еш, прызна­еш­ся ты. За­ка­зы­ча нам вочы світа­нак, За­га­рыц­ца аг­нём у ра­се. А гар­эз­лі­вы со­неч­ны ра­нак Мае ко­сы ў тра­ву рас­тра­се.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.