ДЗЕЙ­НА­СЦЬ ТА­ВА­РЫ­СТВА БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ШКО­ЛЫ (1921-1936 ГГ.)

Gazeta Slonimskaya - - СПАДЧЫНА -

На п р а ц я г у а м а л ь уся­го пе­ры­я­ду аку­па­цыі Польш­чай за­ход­не­бе­ла­рус­кіх зе­мель (1921-1939 гг.) у гра­мад­скiм жыц­цi бе­ла­ру­саў вял­кую ро­лю адыг­ры­ва­ла Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы — куль­тур­на-асвет­нiц­кая, а за­тым i рэ­ва­лю­цый­на­д­э­мак­ра­тыч­ныя ар­ганi­за­цыя.

Да­тай ствар­эн­ня Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы лiчыц­ца 22 лю­та­га 1922 го­да, калi на ад­ным з п ас ед жа н н я ў Цэн­траль­най бе­ла­рус­кай школь­най ра­ды ў Вiль­ні бы­ла пры­ня­та пас­та­но­ва ства­ры­ць спе­цы­яль­нае Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы, яко­му ЦБШР пе­ра­дас­ць свае паў­на­моцт­вы і ма­ё­мас­ць.

Праз не­ка­то­ры час быў за­цвер­джа­ны ста­тут ТБШ. Га­лоў­ны на­пра­мак дзей­на­сцi ар­ганi­за­цыi вы­зна­чаў­ся як «развiц­цё бе­ла­рус­кiх школ i бе­ла­рус­кай асве­ты на­во­гул». Згод­на з па­ла­ж­эн­нем ста­ту­та, ТБШ ме­ла пра­ва ад­кры­ва­ць i ўт­рым­лi­ва­ць на­род­ныя шко­лы, пра­вод­зi­ць кур­сы для непiсь­мен­ных да­ро­с­лых, утрым­лi­ва­ць на­стаўнiц­кiя се­мi­на­рыi, бiб­лiят­экi, аказ­ва­ць вучэбна-ме­та­дыч­ную i гра­шо­вую да­па­мо­гу.

На­о­гул ля вы­то­каў ТБШ cта­я­лi Б. Та­рашк е в i ч , А . Лу ц к е в i ч , А. Тр­эп­ка i iнш. Ствар­энне Та­ва­ры­ства на Вi­лен­шчыне ста­ла маг­чы­мым з-за та­го, што ме­навiта ў гэтым краі бы­ла скан­ц­эн­тра­ва­на па­куль яш­чэ неш­мат­лiкая бе­ла­рус­кая iнт­элі­ген­цыя.

Пас­ля да­луч­эн­ня Вi­лен­ска­га края да Польш­чы як ла­гiч­ны вы­нiк па­чаў­ся на­ступ на бе­ла­рус­кую асве­ту. Але на­ват у та­кiх цяж­кiх умо­вах бы­ла на­ла­д­жа­на кнi­га­вы­да­вец­кая дзей­на­сць. Акра­мя та­го, 11-14 кра­савiка 1923 го­да ад­бы­ў­ся з’езд пе­да­го­гаў бе­ла­рус­кіх гім­на­зій. У ад­ной з пры­ня­тых на ім рэ­за­лю­цый ад­зна­ча­ла­ся, што мэта бе­ла­рус­кай шко­лы ёс­ць вы­ха­ванне iнт­элі­ген­та. Але з-за ўцiску з бо­ку ўлад та­кiя з’ез­ды не ўда­ва­ла­ся лад­зі­ць рэ­гу­ляр­на.

Па вы­ні­ках вы­ба­раў у польскі сейм у ліста­пад­зе 1922 го­да бе­ла­рус­кія дэпу­та­ты ства­ры­лі фрак­цыю пад на­звай Бе­ла­рус­кі па­соль­скі клуб. Ся­род яе чле­наў бы­лі і сяб­ры ТБШ: Б. Та­раш- кевiч, П. Мят­ла i iн­шыя. Та­кім чы­нам, па­чы­на­ю­чы з гэ­та­га ча­су, ад­стой­ванне iн­тар­э­с­аў бе­ла­рус­кай асве­ты па­ча­ло­ся з тры­бу­ны пар­ла­мен­та.

Пер­шым гурт­ком ТБШ у Бе­ла­русі быў гур­ток, за­сна­ва­ны Брані­сла­вам Та­раш­кеві­чам у Ра­даш­ко­ві­чах 7 снеж­ня 1921 го­да.

Ас в е т н і ц к а я д з е й - на­сць Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы пас­ту­по­ва рас­паў­сюдж­ва­ла­ся на за­ход­не­бе­ла­рус­кiя зем­лі. Ад­бы­ва­ла­ся тое ў пер­шую чар­гу дзя­ку­ю­чы пас­лам i cе­на­та­рам, якiя за­клiкалi на­сель­ніцтва па­да­ва­ць дэк­ла­ра­цыi аб ад­крыц­цi бе­ла­рус­кiх школ. Ме­навiта яны iмкнулi­ся пе­ра­ка­на­ць на­род у тым, што толь­кi шко­ла на род­най мо­ве з мож а з а б я с п е ч ы ц ь неў­мiру­час­ць на­ро­да. Іх­няя пра­ца ме­ла свой у п л ыў. Я к свед ч ыць спра­ва­з­да­ча кiраўнiка Па­леска­га ва­явод­ства за каст­рыч­нiк 1923 го­да: «у боль­шас­цi па­ве­таў бе­ла­рус­кае на­сель­нiцтва ставiц­ца непрых­iль­на да поль­скiх шко­лаў». Ра­зам з тым гра­мад­зяне ак­ты­ў­на па­да­валі за­явы на ад­крыц­цё бе­ла­рус­кiх школ. На­прыклад, на са­кавiк 1925 го­да ЦШР з ар эгic т ра в а л а 6 52 4 дэк­ла­ра­цыі аб на­ву­чан­нi больш за 9,5 ты­сяч дзя­цей. З кож­ным го­дам гэтая ліч­ба ўз­рас­та­ла.

Пас­ту­по­ва пра­ход­зiў пра­ц­эс ста­наў­лен­ня Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы. Пад уплы­вам і кіраўніцтвам Бе­ла­рус­кай ся­лян­ска-ра­бот­ніц­кай гра­ма­ды (БСРГ), бе­ла­рус­ка­га па­соль­ска­га клу­ба «Зма­ганне», а так­са­ма Ка­муні­стыч­най пар­тыі За­ход­няй Бе­ла- русі, ТБШ пе­рат­ва­ры­ла­ся ў ма­са­вую ар­гані­за­цыю. 3 1926 го­да яна ат­ры­ма­ла маг­чы­мас­ць ле­галь­най пра­цы ў Ві­лен­скім, На­ва­груд­скім, Па­лескім і Бе­ла­стоц­кім ва­явод­ствах. Гра­ма­даўскі ўз­дым сад­зей­ні­чаў скла­д­ван­ню прын­цыпаў ар­гані­за­цый­най па­бу­до­вы, ас­ноў­ных форм і ме­та­даў ра­бо­ты ТБШ.

У ве­рас­ні 1926 го­да ад­бы­лі­ся вы­ба­ры га­лоў­най упра­вы і кан­троль­най ра­ды ТБШ. У склад га­лоў­най упра­вы ўвай­шлі Б. Та­раш­кевіч, П. Мят­ла і ін­шыя. Стар­шы­нёй быў на­зна­ча­ны Р. Астроўскі.

Да кан­цы 1926 го­да ўз­нік­ла ка­ля 250 гурт­коў, у ар­гані­за­цыю усту­пілі амаль 3,5 ты­сячы ча­ла­век.

Сяб­ры ТБШ вя­лі плён­ную пра­цу. Яны ар­ганізоў­валі кур­сы для на­стаўнікаў, аказ­валі мат­э­ры­яль­ную і на­ву­чаль­на-ме­та­дыч­ную да­па­мо­гу Ві­лен­скай, Ра­даш­ко­віц­кай, На­ва­груд­скай, Клец­кай і ін­шым бе­ла­рус­кім гім­на­зіям, па­чат­ко­вым шко­лам, неле­галь­на на­кіроў­валі мо­ладзь на ву­чо­бу за мя­жу, у т. л. у БССР.

ТБШ ад­кры­ва­ла на­род­ныя да­мы, біб­ліят­экі, на­ла­дж­ва­ла пра­цу гурт­коў твор­чай са­мад­зей­на­сцi, удзель­ні­ча­ла ў пад­рых­тоў­цы пад­руч­нікаў, вуч­эб­ных да­па­мож­нікаў, ар­гані­за­ва­ла кні­га­вы­да­вец­кую дзей­на­сць (з 1921 го­да ў Віль­ні пра­ца­ва­ла Вы­да­вецтва Та­ва­ры­ства б е л аруск а й школ ы). Мно­гі я вы да дзен ы я кні­гі не стра­цілі сва­ёй ак­ту­аль­на­сці на­ват у наш час. Ся­род іх «Хр­эс­та­ма­тыя бе­ла­рус­кай лiта­ра­ту­ры XI в. — 1905 год» І. Двар­чані­на, «Ге­а­гра­фiя Бе­ла­русi» А. Смолi­ча, кнi­га А. Луц­кевi­ча «Як вучы­ць у но­вай шко­ле», якая мо­жа з’явіц­ца ка­рыс­най для су­час­на­га на­стаўнiка. Ме­навiта ў ёй аўтар апi­саў, якiм павi­нен бы­ць са­праўд­ны пе­да­гог.

Прыклад дзей­на­сцi ад­на­го з гурт­коў Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы пра­соч­ва­ец­ца ва ўс­па­мі­нах яго ўд­зель­ніка — жы­ха­ра вё­скі Блуд­зень Пру­жан­ска­га па­ве­та: «Мы ор­га­ни­зо­ва­ли биб­лио­те­ку ТБШ в де­ревне Блу­день, а так­же кру­жок са­мо­де­я­тель­но­сти, ста­ви­ли спек­так­ли в де­ревне Блу­день, вы­ез­жа­ли ста­вить спек­так­ли в де­рев­ню Осов­цы и в де­рев­ню Бар­му­ты, разыг­ры­вал и п ье­сы «Батрак и», «Збянт­э­жа­ны Саўка» и др. пье­сы, разыг­ры­ва­ли пье­сы на бе­ло­рус­ском язы­ке».

А вось яш­чэ ўс­па­мі­ны ак­ты­ў­на­га ар­гані­за­та­ра гурт­коў ТБШ на Слонімшчыне — А. К. Ля­бец­кай: У Слоніме мы пас­тавілі ў па­мяш­кан­ні, дзе пас­ля вай­ны зна­ход­зіў­ся на­род н ы дом, «Паўлінку» Ян­кі Ку­па­лы. Пер­шая бе­ла­рус­кая п’еса ў на­род­ным до­ме! І ставілі яе вяс­ко­выя дзяў­ча­ты і хлоп­цы, «ха­мы», як на­зы­валі нас поль­скія па­ны.

Усё гэта бы­ло незвы­чай­ным у тыя ча­сы. На­шы спек­таклі і пес­ні пар­э­ва­лю­цый­на­му дзей­ні­чалі на гле­да­чоў».

У сваю чар­гу, поль­скія афі­цый­ныя ўла­ды не бы­лі за­цікаў­ле­ны ў развіц­ці бе­ла­рус­кай асве­ты і куль­ту­ры. Імі чы­нiлi­ся ўся­ля­кiя пе­раш­ко­ды на шля­ху дзей­на­сці ТБШ. Так, бы ла ство­ра­на апазi­цый­ная да Бе­ла­рус­ка­га па­соль­ска­га клу­ба палiтыч­нае аб’яд­нанне “Бе­ла­рус­кая ча­со­вая ра­да”, якая iмкну­ла­ся ўзя­ць у свае рукi пы­танне бе­ла­рус­кай асве­ты. Ра­зам з тым фак­тыч­на фік­цы­яй стаў пры­ня­ты 31 лi­пе­ня 1924 го­да поль­скiм ура­дам за­кон аб мо­ве i ар­ганi­за­цыi школь­най спра­вы. Ён быц­цам бы павi­нен быў змянi­ць у леп­шы бок ста­но­вiш­ча на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей у Польш­чы. Але, як ка­заў Б. Та­раш­кевiч, пры­маў­ся за­кон «дзе­ля сас­па­ка­ен­ня Еўра­пей­с­кай гра­мад­с­кас­цi» i пад на­жы­мам Лi­гi на­цый.

Та­кім чы­нам, на сваiм пер­шым эта­пе iс­на­ван­ня Та­ва­ры­ства бе­ла­рус­кай шко­лы ўяў­ля­ла са­бой ар­ганi­за­цыю з куль­тур­на­а­свет­нiц­кай на­кіра­ва­на­сцю. На­конт гэ­та­га ў а дной са сп ра­ва­з­дач Вi­лен­ска­га аддзе­ла бяс­пе­кi ад­зна­ча­ла­ся: «У пер­шыя га­ды ic­на­ван­ня ТБШ не на­зiра­ла­ся вы­пад­каў ан­тыд­зяр­жаў­най дзей­на­сцi, акра­мя той, якую яна пра­вод­зi­ла ў галiне асве­ты».

З 1927 го­да ў дзей­на­сці ТБШ па­чы­на­ец­ца но­вы этап. З гэ­та­га ча­су ар­гані­за­цыя пе­рас­тае iс­на­ва­ць як вы­ключ­на асвет­нiц­кая, бо ў вы­ніку раз­гро­му БСРГ рэ­жы­мам «са­на­цыi» ў студ­зенi-лю­тым 1927 го­да шмат уца­ле­лых ад га­нен­няў чле­наў Гра­ма­ды па­ча­ло пе­ра­ход­зі­ць у гурт­кi ТБШ. БСРГ за­гад­зя па­кла­па­цiлi­ся аб пе­раўтвар­эн­нi яе ў «дру­гую лiнію ако­паў». У На­ва­груд­скiм, Ко­саўскiм, Гро­дзен­скiм, Слонiм­скiм па­ве­тах, дзе iс­на­валi шмат­лiкiя i ак­ты­ў­ныя ар­ганi­за­цыi Гра­ма­ды, ад­бы­ло­ся най­больш знач­нае па­шы­р­энне сет­кi гурт­коў. Праз іх вя­лі агіта­цыю ле­ва­ра­ды­каль­ная палітыч­ныя сі­лы — КПЗБ і непа­ср­эд­на клуб «Зма­ганне», які фак­тыч­на стаў неа­фі­цый­най пар­ла­менц­кай фрак­цы­яй за­ход­не­бе­ла­рус­кіх ка­муністаў. Та­кім чы­нам мно­гiя аддзе­лы ТБШ па­чалі ства­рац­ца най­перш з палiтыч­ных мэтаў. Але ра­зам з тым не сці­ха­ла і па­шы­ра­ла­ся куль­тур­на-асвет­ніц­кая пра­ца. З та­го ча­су тэ­ры­то­рыя За­ход­няй Бе­ла­русi па­ча­ла па­кры­вац­ца сет­кай бiб­лiят­эк, чы­таль­няў, на­род­ных да­моў. Гэты пра­ц­эс не абы­шоў і Слонімшчы­ну. У гра­мад­скiх бiб­лiят­э­ках ся­ляне ма­глi азна­ё­мiц­ца з бе­ла­рус­кi­мi га­зе­та­мi i ча­со­пi­са­мi, якія няр­эд­ка «рас­кры­валі ся­ля­нам вочы». У знач­най сту­пе­нi дзя­ку­ю­чы га­зе­там, да на­цы­я­наль­на­га ру­ху i куль­тур­на-асвет­нiц­кай пра­цы па­чалі да­лу­чац­ца мно­гiя прад­стаўнiкi iнт­элі­ген­цыi.

Най­вы­ш­эй­ша­га ўз­ды­му куль­тур­на-асвет­нiц­кая пра­ца ў вёс­ках Га­рад­зен­шчы­ны да­сяг­ну­ла ў 1927 год­зе. Ак­ты­ў­ную пра­цу ў тыя ча­сы вя­ла Га­рад­зен­ская ак­ру­го­вая ўпра­ва ТБШ. У маi 1927 го­да яна пры­ня­ла пас­та­но­вы аб патр­э­бе пра­вяд­зен­ня кам­па нii па ба­ра ц ьбе з п’ян­ствам, утвар­эн­ні л е к ц ы й н а й с е к ц ыi , ствар­эн­ні ў кож­ным вяс­ко­вым гурт­ку дра­ма­тыч­най сек­цыі і г. д. У апош­няй пас­та­но­ве быў та­кі вы­раз: «Спек­таклi для на­шай ма­ла­пiсь­мен­най вё­скi з’яў­ля­юц­ца най­леп­шым па­шы­р­эн­нем ма­стац­кай кра­сы, якая ўве­дам­ляе ча­ла­ве­ка i дае зра­зу­менне жыц­ця».

28-29 снеж­ня 1927 го­да ў Віль­ні ад­бы­ў­ся пер­шы з’езд ТБШ. На ім бы­ла вы­зна­ча­на ас­ноў­ная мэта дзей­на­сці ар­гані­за­цыі — вы­хоў­ва­ць свя­до­мых гра­мад­зян з да­па­мо­гай роз­ных форм куль­тур­на­а­свет­ніц­кай ра­бо­ты. З’езд вы­ра­шыў да­ма­гац­ца ра­ды­каль­най зме­ны школь­на­га за­ка­на­даўства, ад­крыц­ця сет­кі дзяр­жаў­ных бе­ла­рус­кіх школ і прызна­ч­эн­ня ту­ды бе­ла­ру­саў. Бы­лі вы­лу­ча­ны патра­ба­ван­ні аб ад­крыц­ці дзяр­жаў­ных бе­ла­рус­кіх гім­на­зій у Гродне, Слоніме і ін­шых га­ра­дах.

У кан­цы 1927 — пер­шай па­ло­ве 1928 го­да ў шэра­гу мяс­цо­вас­цей Бе­ла­русі а дбы­лі­ся па вя то­выя з’ез­ды ТБШ, на якіх бы­лі ство­ра­ны 12 ак­ру­го­вых упраў: у Ба­ра­наві­чах, Гродне, Лід­зе, На­ва­груд­ку, Слоніме і ін­шых га­рад а х . А. К. Л я б е ц к а я апі­свае гэту па дзею, якая ад­бы­ла­ся ў ліста­пад­зе ў Слоніме: «Дэле­га­таў з’еха­ла­ся вель­мі мно­га, та­му мы ўзя­лі са­мае вя­лі­кае па­мяш­канне ў го­рад­зе — пры­ват­ны кі­нат­эатр Ульян­чы­ка. Палі­цыя прыкла­ла шмат на­ма­ган­няў, каб сар­ва­ць з’езд, але гэта ім не ўда­ло­ся».

Вя­часлаў ЗАЙЦАЎ

Пра­цяг буд­зе

Га­лоў­ная ўпра­ва ТБШ (зле­ва на­пра­ва) у пер­шым рад­зе: Мі­хась Пят­кевіч, Фелікс Стац­кевіч, Сяр­гей Паў­ло­віч, Мітра­фан Ке­пель; у дру­гі рад­зе: Ры­гор Шыр­ма, Піліп Кі­зевіч, Міка­лай Мар­цін­чык

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.