ПАЙ­ШОЎ У ЛЕС — У СУД

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНИМ -

Паў­го­да жы­хар Мастоў збіраў у ле­се кі­ну­тыя там ад­хо­ды ка­ля­ро­вых ме­та­лаў. След­ства да­ка­за­ла, што та­кім чы­нам для ўт­ры­ман­ня сям’і ён зай­меў пры­бы­так у 30 мі­льё­наў руб­лёў.

Па ра­ш­эн­ні су­да ён паві­нен вы­пла­ці­ць дзяр­жа­ве штраф па­ме­рам 20 ба­за­вых ад­зі­нак.

Па-за ўва­гаю след­ства і су­до­ва­га раз­біраль­ніцтва за­сталі­ся ляс­ныя смет­нікі з ін­ша­га бы­та­во­га дру­зу. Зайдзі ў пры­да­рож­ны лес — і мо­жаш збіра­ць што за­ў­год­на. Як толь­кі пад­няў пу­стую пляш­ку ці спа­жы­ва­ную па­пе­ру пад аза­дак — асуд­зя­ць: зай­маў­ся прад­п­ры­маль­ніц­кай дзей­на­сцю. Тых жа, хто за­смеч­вае лес, па­куль не суд­зілі, хо­ць ар­ты­кул у за­ка­на­даўстве РБ за гэта ёс­ць.

Пад гэт­кі ар­ты­кул трап­ляе кож­ная ба­буль­ка, якая жы­ве пры ле­се і ход­зі­ць збіра­ць брус­ні­цы і жу­раві­ны ра­ней за ўста­ноў­ле­ны тэр­мін (15 жніў­ня, 10 ве­рас­ня).

Та­кім чы­нам, хут­ка і за збор шчаўя буд­зем пла­ці­ць, як не­калі пла­цілі за дым з ко­мі­на.

Яз­эп ПАЛУБЯТКА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.