У ЛАЗНІ

Gazeta Slonimskaya - - СЛОНІМ -

—З вас 15 ты­сяч, — ка­жа касір­ка ў га­рад­ской лазні. —Ужо 15! Лаз­ня па­да­ра­жа­ла адра­зу на­па­ло­ву! А ча­му не на ўсе 100 пра­ц­эн­таў? — вы­каз­ваю лёг­кае зд­зіў­ленне.

—А што вы гэта ў мяне пы­та­е­це­ся? Хі­ба я ко­шты ўста­наўлі­ваю? — абу­ра­ец­ца жан­чы­на. У па­мы­вач­най за­лі су­стра­каю су­се­да з вё­скі. —Гэта ж па­да­ра­жа­ла лаз­ня адра­зу на 5 ты­сяч! І нія­кіх аб’яў не бы­ло, ні ў га­зе­тах, нід­зе! Я на ро­ва­ры з Пятра­левіч пры­ехаў па­мыц­ца і ўзяў з са­бой толь­кі 10 ты­сяч. То гэта добра, што зна­ё­ма­га су­стр­эў і той па­зы­чыў яш­чэ пя­ць, а то б так і па­е­хаў на­зад ня­мы­ты, — вы­каз­вае мне сваю неза­да­во­ле­на­сць дзяд­зь­ка Фё­дар.

Дзяд­зь­ка ве­дае, што я пра­цую ў га­зе­це, і про­ста свідруе мяне сваім позір­кам. Па­чу­ва­ю­ся быц­цам ві­на­ва­ты, што ГУП ЖКГ за­гад­зя не па­пяр­эд­зі­ла чы­та­чоў на­шай га­зе­ты і кліен­таў га­рад­ской лазні пра па­да­ра­жанне пас­лу­гаў. Але лёг­ка праг­лы­наю неза­да­во­ле­на­сць су­се­да. Як і ўсе мы, хто лёг­ка праг­лы­нае чар­го­вае па­да­ра­жанне і пла­ці­ць па ра­хун­ках дзяр­жа­вы.

Міко­ла КАНАНОВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.